Помнік Янку Купалу (Гродна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Помнік Янку Купалу, Гродна)
Помнік
Помнік Янку Купалу
53°41′05″ пн. ш. 23°50′23″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад
Скульптар Заір Ісакавіч Азгур
Дата пабудовы 1964 год
Map

Помнік Янку Купалу — помнік у Гродне, размешчаны па вул. Ажэшка, перад будынкам Гродзенскага ўніверсітэта. Пастаўлены ў 1964 годзе ў сувязі з прысваеннем у 1957 годзе інстытуту імя класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы. Аўтар помніка скульптар Заір Азгур.

Бронзавы скульптурны партрэт народнага паэта (1,2 м) устаноўлены на кансолі, што ўмацавана на стэле (4 м). Рысы твару песняра выкананы з рэалістычнай выразнасцю. На бетоннай стэле — адлітыя ў метале купалаўскія радкі:

"

Мілая моладзь, слаўная моладзь
Нашай бязмежнай краіны!
Горы і мора можаш ты здолець,
Сэрцам расплавіць ільдзіны.

"

Пляцоўка перад помнікам выкладзена плітамі, вакол яе газоны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]