Помнік купцу (Полацк)
Выгляд
Помнік | |
Помнік купцу | |
---|---|
55°29′17″ пн. ш. 28°46′46″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Полацк |
Скульптар | Аляксандр Віктаравіч Прохараў |
Дата пабудовы | 2008 год |
Помнік купцу — помнік у Полацку. Знаходзіцца на плошчы, перад Домам гандлю, на скрыжаванні вуліц Францыска Скарыны і Гогаля, дзе размяшчаюцца адразу тры рынкі і іншыя буйныя гандлёвыя кропкі. Скульптар помніка Аляксандр Прохараў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Скульптура купца з'явілася ў Полацку ў 2008 годзе, напярэдадні прафесійнага свята работнікаў гандлю. Ініцыятарамі і спонсарамі яе ўстаноўкі былі полацкія прадпрымальнікі.
Сярод іх ужо існуюць легенды. Паводле адной з іх лічыцца, што калі пацерці залатую манетку, якую трымае ў руцэ купец, то можна чакаць фінансавага даходу. І гэта далёка не адзінае павер'е.
Апісанне помніка
[правіць | правіць зыходнік]Купец вельмі каларытны – адзеты ў каптан, упрыгожаную беларускім арнаментам вопратку, боты. У яго туга набіта грашыма торба. Купец трымае ў руцэ манету[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Власова, И. В Полоцке появилась новая достопримечательность / И. Власова // Полочанка. – 2008. – 31 июля. – С. 2.
- Каленик, Е. Здравствуй, купец! / Е. Каленик // Полацкі веснік. – 2008. – 29 ліп. – С. 1.
- Малашеня, Л. Купец принесет удачу / Л. Малашеня // Народнае слова. – 2008. – 29 ліп. – С. 6.