Помнік 23-м воінам-гвардзейцам
Выгляд
Помнік | |
Помнік 23-м воінам-гвардзейцам | |
---|---|
55°29′00″ пн. ш. 28°46′30″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Полацк |
Скульптар | А. І. Пянькоў |
Дата пабудовы | 1989 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Помнік 23-м воінам-гвардзейцам — помнік у Полацку. Знаходзіцца на вуліцы Леніна на правым беразе ракі Заходняя Дзвіна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Помнік 23-м савецкім салдатам, якія пад камандаваннем лейтэнанта А. М. Грыгор’ева захапілі і ўтрымлівалі плацдарм праз Заходнюю Дзвіну 3 ліпеня 1944 года. Помнік усталяваны ў 1989 годзе па праекце скульптара А. І. Пянькова.
Апісанне помніка
[правіць | правіць зыходнік]Помнік уяўляе сабой скульптурную кампазіцыю — група салдат, якія супрацьстаяць праціўніку, і стэла, з вяршыні якой у неба ляцяць бронзавыя журавы. На стэле знаходзіцца таблічка, на якой пералічаны імёны воінаў-гвардзейцаў[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік воінам-гвардзейцам // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1985. — С. 349.