Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора
Usiaslau sa 2005.gif
Сямікупальны Сафійскі сабор на памятнай манеце Рэспублікі Беларусь наміналам 20 рублёў
Профіль гістарычны
Заснаваны 1987
Месцазнаходжанне вул. Замкавая, 1, 211400, Полацк, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь
Тэлефон +375(214)425134
Адкрыты з 10.00 да 17.00, акрамя панядзелка
Лагатып Вікісховішча Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора на Вікісховішчы

Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора размяшчаецца ў Полацкім Сафійскім саборы, помніку архітэктуры сярэдзіны XI - сярэдзіны XVIII стагоддзяў. Тут рэгулярна праводзіцца Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора быў адкрыты ў 1987 годзе. У 1983 годзе ў Сафійскім саборы была адкрыта Канцэртная зала, разлічаная на 304 месцы.

Экспазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Падмуркі сабора

Музей прысвечаны гісторыі старажытнай каменнай пабудовы на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У Сафійскім саборы дэманструюцца фрагменты муроўкі XI стагоддзя, старажытны падмурак, а таксама фрэскавыя роспісы канца ХІ стагоддзя. Экспазіцыйная плошча складае 870 кв. м.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Музеі Беларусі=Museums Belarus: Інфармацыя аб музеях сістэмы Мін-ва культуры Рэсп. Беларусь / Склад. А. Б. Сташкевіч [і інш.]; Пер. з бел. мовы А. Б. Сташкевіч, В. У. Мірончык. — Мн.: Беларусь, 2001. — 272.
  • Полацк музейны: альбом = Полоцк музейный = Museums of Polotsk: фотаальбом / аўт.-ўклад.: Т. А. Джумантаева, М. М. Ільніцкі, фота I.У. Супранёнка, пер. на англ. мову Ю. В. Бажэнаў. — Мн.: Беларусь, 2006. — 282 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]