Вакольны горад (Полацк)
Вакольны горад (Малы пасад) — пасад, які існаваў на працягу канца X — першай паловы XI ст. на месцы старажытнага паселішча IX—X ст. і ўсходняй часткі Верхняга замка.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Займаў плошчу каля 12,5 га. Вакольны горад утварыўся ў першай палове XI ст. на аснове паселішча каля падножжа гарадзішча. У пач. XII ст. ўвайшоў у склад пасадскай тэрыторыі.
Наяўнасць слядоў ювелірнай і кавальскай вытворчасці сведчыць пра рамесны характар насельніцтва вакольнага горада ў Х-ХІ стст.
Умацаванні[правіць | правіць зыходнік]
Абарончыя ўмацаванні вакольнага горада згадваюцца ў скандынаўскіх сагах «Дзеянні данаў» (мяжа XII—XIII стст.) і «Сазе аб Тыдрыку Бернскім(руск.) бел.» (каля 1250 г.).
Крапасныя сцены даследаваў у 1987-88 гг. С. В. Тарасаў. Раскапаны фрагмент сцяны даўжынёй 22 м. Яе аснова — выкладзены з каменю падмурак шырынёй 0,6—0,7 м і вышынёй да 0,4 м. Мураваная выбрукоўка была адначасова і фундаментам, які трымаўся дзякуючы асаблівасцям канструкцыі на масе саміх камянёў, і невялікім валам, што прыўзнімаў гародні над тагачаснай дзённай паверхняй. Гародні выконвалі абарончую і гаспадарчыя функцыі. Пад падлогай адной з іх знойдзена закапаная дзежка з арганічнымі рэшткамі і кухонным посудам. Гэта абарончая лінія не мела рова.
Працяг сцяны выяўлены ў 2002 г. Д. У. Дукам. Захаваліся драўляныя ўмацаванні вала. Непасрэдна на мацерыку былі даследаваны гародні, перакрытыя насыпам вала.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Дз. У. Дук, С. В. Тарасаў. Полацкі вакольны горад. (ст. 206 у зборніку: Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя ў двух тамах. 2 том. Мінск: «Беларуская энцыклапедыя» імя Патруся Броўкі. Полацк, 2011.