Полацкі дзіцячы музей
| Дзіцячы музей | |
|---|---|
| | |
| Заснаваны | 2004 |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | вул. Ніжне-Пакроўская, 46, 211400, Полацк, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь |
| Адкрыты | з 10.00 да 18.00 (летні час), з 10.00 да 17.00 (зімовы час), выходны — панядзелак |
| children.polotsk.museum.by | |
Полацкі дзіцячы музей — адзіны ў сваім родзе ў Беларусі, дзе экспанаты можна чапаць рукамі і нават гуляць з імі. У школах Полацка праходзяць конкурсы за права выставіць у музеі свае калекцыі марак, цацак, значкоў. Музей уваходзіць у склад Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Быў адкрыты 28 мая 2004 года.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Аўтарам мастацкай канцэпцыі музея з’яўляецца Сяргей Клецаў. Ідэя аб стварэнні Дзіцячага музея належала Т. А. Джумантаевай. Над праектам і стварэннем экспазіцыі працавала творчая група ў складзе Н. А. Андрэевай, Т. Р. Смірновай, Л. В. Ластачкінай, А. А. Ушаковай, А. С. Аўласенка.
Канцэпцыя
[правіць | правіць зыходнік]
У музеі дзейнічаюць дзве экспазіцыйныя залы. У першай зале прадстаўлены гадзіннік, званы, вагі і меры вагі. У другой зале — гукаперадавальныя апараты, фотаапараты, самавары, філатэлія і філакартыя. У другой зале музея ёсць таксама спецыяльная вітрына для зменных дзіцячых калекцый, тэма якіх — «Свет маіх захапленняў». У кастрычніку 2018 года была адкрыта новая экспазіцыя — «Падарожжа з кніжнай закладкай» з дзіцячымі кнігамі, цацкамі, прадметамі з казак.
У камп’ютарным зале Дзіцячага музея можна пазнаёміцца з усімі выстаўкамі, што праходзілі ў музеі, пагуляць у развіваючыя гульні.
Каля музея знаходзяцца скульптуры Паўла Вайніцкага «Шкаляр» (2004) і «Дзяўчынка з сонечным гадзіннікам» (2005).
Калекцыі
[правіць | правіць зыходнік]Экспазіцыйная плошча музея — 208 кв.м. У экспазіцыі прадстаўлены калекцыі (больш за 700 прадметаў) з музейнага збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вандроўка ў Дзіцячы музей Полацка (рус) Архівавана 1 мая 2012.
- Афіцыйны сайт Дзіцячага музея Архівавана 14 жніўня 2020.
- Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік Архівавана 4 жніўня 2020.
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.