Крыжаўзвіжанскі сабор (Полацк)
Славутасць | |
Крыжаўзвіжанскі сабор | |
---|---|
| |
55°30′15″ пн. ш. 28°46′48″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Полацкая |
Архітэктурны стыль | неавізантыйскі стыль[d] |
Архітэктар | Уладзімір Фёдаравіч Коршыкаў |
Будаўніцтва | 1893 — 1897 |
Сайт | spas-monastery.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Крыжаўзвіжанскі сабор — праваслаўны храм у цэнтры комплексу Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку, злева перад Спаса-Праабражэнскай царквой.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Храм пабудаваны ў 1893—1897 гг. паводле праекта віцебскага губернскага архітэктара У. Ф. Коршыкава. Закладка храма здзейснена 23 мая 1893 года праасвяшчэнным Антанінам (Дзяржавіным), епіскапам Полацкім і Віцебскім.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік манументальнай архітэктуры руска-візантыйскага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. Белакаменны, амаль цэнтрычны крыжовы ў плане храм завершаны 5 паўсферычнымі купаламі з пазалочанымі крыжамі. Цэнтральны шлемападобны купал на высокім 12-гранным светлавым барабане падтрыманы вуглавымі «апостальскімі» васьміграннымі вежамі з такімі ж купальнымі пакрыццямі. Тры ўваходы аформлены асобнымі прытворамі-рундукамі. Паўкруглая апсіда вырашана ў 2 ярусы, верхні з якіх завершаны конхавым купалам; па баках 2 нізкія рызніцы. На фоне «дашчатай» рустоўкі фасадаў вылучаюцца вузкія высокія арачныя аконныя праёмы, строеныя па цэнтры і здвоеныя па баках. У дэкаратыўнай аздобе фасадаў выкарыстаны закамары, арачныя ўваходныя парталы, паўкалонкі, круглыя медальёны. Па версе фасады акаймоўваюць прафіляваныя карнізы і зубчастыя фрызы. Гмах храма ўзняты на высокі філёнгавы цокаль, што надае будынку надзвычайную манументальнасць.
Архітэктура інтэр'ера спрошчаная. Яго эстэтыка вырашана архітэктанічнымі сродкамі — унутраная прастора развіта ў сферычнае падкупалле, светлавы барабан якога падтрыманы праз парусы чатырма магутнымі крыжовымі ў сячэнні пілонамі; на магутнай арцы прытвора трымаецца галерэя хораў. Такімі ж аркамі адкрываюцца ў прастору сяродкрыжжа бакавыя прыдзелы і апсіда, якая асветлена круглым акном-люкарнай, вылучана драўляным 1-ярусным іканастасам спрошчанай мастацкай трактоўкі. Падлога выкладзена мармуровымі пліткамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
- Полацкі Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. С. 467—468.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Крыжаўзвіжанскі сабор (Полацк) на Вікісховішчы |
- Крыжаўзвіжанскі сабор // сайт Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра (руск.)
- Крыжаўзвіжанскі сабор (Полацк) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Крыжаўзвіжанскі сабор (Полацк) на сайце Radzima.org