Свята-Пакроўская царква (Полацк)
Праваслаўная царква | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
55°28′59″ пн. ш. 28°47′03″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Полацк |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая епархія |
Архітэктар | М.І. Дамакураў |
Дата заснавання | 1781 |
Будаўніцтва | 1905 — 1914; 2004 (адноўлена) |
Стан | дзейнічае |
Сайт | polotsk-pokrov.cerkov.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы — праваслаўная царква канца XVIII — пачатку ХХ стагоддзя ў Полацку, размешчаная на вуліцы Ніжне-Пакроўскай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Свята-Пакроўскі храм быў пабудаваны ў 1781 годзе і першапачаткова з'яўляўся могілкавай царквой Богаяўленскага манастыра. У 1804 годзе царква была абвешчана саборнаю і фактычна набыла ролю кафедральнага храма. Пасля аднаўлення Полацкай епархіі і пераасвячэння езуіцкага касцёла Святога Стэфана ў саборную царкву ў імя св. Мікалая Мірлікійскага ў 1833 годзе Свята-Пакроўская царква стала прыходскай.
К гэтаму часу будынак храма, у той час драўлянага, моцна састарэў. Неўзабаве царква была пераведзена ў разрад прыпісных і закрыта. Замест яе ў 1838 годзе была пабудавана новая царква ў імя Пакрова Прасвятое Багародзіцы ў будынку былога касцёла францысканскага манастыра. Гэтая царква атрымала назву Нова-Пакроўскай. Аднак у 1860 годзе яна дала асяданне падмурка і была знесена.
Закрытая з 1838 года старая Свята-Пакроўская царква ў 60-х — пачатку 70-х гадоў XIX ст. была адрамантавана і зноў адкрыта.
Пры пажары 1900 года Свята-Пакроўская царква згарэла. Палачане пачалі збіраць сродкі на аднаўленне храма. Роўна цераз пяць гадоў пасля пажару 21 мая 1905 года быў закладзены падмурак новай Свята-Пакроўскай царквы, на гэты раз, каменнай. К пачатку першай сусветнай вайны цагляны храм быў, верагодна, ужо ўзведзены.
У пачатку 30-х гадоў ХХ ст. Свята-Пакроўская царква была закрыта савецкай уладай. Служыцелі храма былі падвергнуты рэпрэсіям. Пасля вызвалення Полацка ад нацыстаў у 1944 годзе ў будынку храма была адкрыта цукерачная фабрыка. У 60-я гады ХХ ст. адбыўся пажар, у якім будынак царквы моцна пацярпеў. У 1967 годзе абгарэлыя сцены храма былі разабраны.
Аднаўленне
[правіць | правіць зыходнік]У 1991 годзе грамадскасцю Полацка было ўзнята пытанне аб аднаўленні храма. У жніўні 1991 года супрацоўнікі беларускай Акадэміі навук правялі археалагічнае даследаванне, каб вызначыць захаванасць падмурка будынка царквы. У 1992 годзе месца царквы было асвячона. У 1997 годзе быў устаноўлены палева-блочны падмурак. Зноў работы былі адноўленыя толькі ў 2003 годзе.
Аўтарамі новага праекта храма стаў архітэктар М. І. Дамакураў і галоўны інжынер Н. А. Асіноўскі. Заказчыкам будаўніцтва з'яўлялася Полацка-Глыбоцкае епархіяльнае ўпраўленне.
Ужо 7 ліпеня 2004 года быў устаноўлены першы купал храма, пакрыццё якога складалася з нітрыту тытану. У кастрычніку 2004 года адбылося адкрыццё і асвячэнне адноўленага храма[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Михальченко, А. Первый купол для храма // Полацкі веснік. — 2004. — № 84-85. — С. 2.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Данько, Л. Ф. Храм Покрова Пресвятыя Богородицы во граде Полоцке: К торжеству возрождения: Ист. очерк / Л. Ф. Данько. — Полоцк: Изд. Судник, 2004. — 32 с.: ил. — (Наследие Полоцкой земли; вып. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Пакроўская царква (Полацк) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Пакроўская царква (Полацк) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Полацк) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Полацк) на сайце «Архіварта»
- Храмы паводле алфавіта
- З’явіліся ў 1914 годзе
- Храмы Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы
- Праваслаўныя храмы Полацка
- Знішчаныя збудаванні Полацка
- Будынкі і збудаванні Беларусі, знішчаныя савецкай уладай
- Адноўленыя будынкі і збудаванні Беларусі
- З’явіліся ў 1905 годзе
- З’явіліся ў 2004 годзе
- Храмы Полацкай і Глыбоцкай епархіі