Домік Пятра I (Полацк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жылы дом
Домік Пятра I
55°29′04″ пн. ш. 28°46′14″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Полацк
Архітэктурны стыль барока
Дата пабудовы 1692 год
Вядомыя жыхары Пётр I
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000619шыфр 212Г000619
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Домік Пятра I — помнік архітэктуры барока ў Полацку, размешчаны па адрасе вул. Ніжне-Пакроўская, 33. На сённяшні дзень функцыянуе як стацыянарная выстаўка «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў цэнтры горада як жылы (на мяжы XVIII—XIX стагоддзяў перабудаваны). У гэтым доме ў 1705 годзе жыў Пётр I. Аднапавярховы (з паўпадвальным паверхам) будынак мае ў плане форму няправільнага прамавугольніка (19х8,5 м).

Падчас Вялікай Айчыннай вайны дом значна пацярпеў. У 1949 годзе будынак адрамантаваны: адноўлены разбураныя часткі сцен зроблены дах, фасады атынкаваны з цягай карнізаў і аконных абрамленняў, насцелены новыя падлога і столь, запоўнены дзвярныя і аконныя праёмы. Будынак быў прыстасаваны пад дзіцячую бібліятэку. Захаваліся і ўяўляюць пэўную каштоўнасць драўляныя дзверы разной работы.

У 1998 годзе ў быдынку адкрылася стацыянарная выстаўка «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай».

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Сцены цагляныя, атынкаваныя звонку і ўнутры. Асноўныя памяшканні паўпадвала перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі, астатнія крыжовымі. Пакоі першага паверха маюць пазнейшыя плоскія перакрыцці. З боку ракі на фасадзе дзевяць акон, на бакавым — тры. Уваход зроблены з боку задняга фасада. Зараз уваход ссунуты ў бок вугла. Раней унутры існавала яшчэ адна папярочная сцяна, аб чым сведчыць план паўпадвала, і дом меў скляпеністыя перакрыцці.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]