Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар францысканцаў (Полацк)
Касцёл | |
Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар францысканцаў | |
---|---|
55°29′03,31″ пн. ш. 28°45′58,57″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Полацк |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Будаўніцтва | 1763—1775 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000616 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар францысканцаў — помнік архітэктуры барока ў г. Полацку. Пабудаваны на правым беразе Заходняй Дзвіны (сучасная вул. Ніжне-Пакроўская, 20). Унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Комплекс складаўся з касцёла і кляштарнага корпуса. У наш час у былым жылым корпусе кляштара размешчана адміністацыйная ўстанова.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Драўляны кляштар быў узведзены ў 1628 г. па фундацыі Тэафіла і Крысціны Храпавацкіх. Мураваны касцёл Святога Антонія пабудаваны ў 1763—1775 гг.
У 1778 г. пабудаваны мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане жылы корпус, які шчыльна прылягаў да касцёла.
-
XVIII ст.
-
1812
-
Да 1860-х. Касцёл францысканцаў па цэнтры
У 1833 г. кляштар быў закрыты, касцёл і жылы корпус перададзеныя праваслаўнаму ведамству. Пазней будынак касцёла зруйнавалі, а ў канцы XIX ст. на яго месцы пабудаваны двухпавярховы будынак з частковым выкарыстаннем сцен і сутарэнняў, на фасадах былі паўтораны архітэктурныя дэталі жылога корпуса.
-
1889
-
1910
-
1918
У 1917 г. ў будынку размяшчаўся Полацкі камітэт РСДРП. У 1978 г. па доме ўстаноўлена мемарыяльная дошка[1]. У Другую сусветную вайну будынак, узведзены на месцы касцёла быў разбураны.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Касцёл
[правіць | правіць зыходнік]Касцёл — трохнефны дзвюхвежавы з вежачкай над галоўным алтаром храм (даўжыня 23 м, шырыня 15 м), накрыты двухсхільным дахам з чарапічным накрыцдём. Паміж трох'яруснымі вежачкамі знаходзіўся трохвугольны франтон. Па баках асноўнага аб'ёму было две сакрысціі. Над бабінцам былі хоры, дзе размяшчаўся арганна дзесяць галасоў. Галоўны алтар і чатыры дадатковыя былі выкананы з алебастру (згарэлі ў час пажару 1861 г.).
Жылы корпус
[правіць | правіць зыходнік]Двухпавярховы ў плане прамавугольны будынак з бакавым рызалітам (на дваровым фасадзе). Галоўны фасад арыентаваны на лінію забудовы вуліцы. Плоскасці сцен надзелены карнізным паяском, завершаны развітым прафіляваным карнізам. Прамавугольныя аконныя праёмы з ліштвамі, па 2-м паверсе з дэкаратыўнымі нішамі. Унутраная планіроўка зменена[1]. Пакрыты дахоўкай, з боку ўнутранага панадворку чатыры дахавыя акны[2]. Будынак — помнік архітэктуры барока[1].
У сярэдзіне 19 ст. жылы корпус прыстасаваны пад адміністрацыйную ўстанову. У пачатку 1990-х гг. частка будынка выкарыстоўвалася адміністрацыйнай установай, частка адведзена пад жыллё[1].
Зноскі
- ↑ а б в г 1843. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
- ↑ Полацкі кляштар францысканцаў // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Полацкі кляштар францысканцаў // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- 1843. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонкі з выявамі, у памерах якіх пададзены лішні px
- Храмы паводле алфавіта
- З’явіліся ў 1775 годзе
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
- Колішнія касцёлы Полацка
- Колішнія кляштары Беларусі
- Збудаванні Беларусі ў стылі барока
- Будынкі і збудаванні Беларусі, знішчаныя расійскімі ўладамі
- 1775 год у Беларусі
- XVIII стагоддзе ў Полацку
- Ніжне-Пакроўская вуліца (Полацк)
- Храмы Святога Антонія Падуанскага