Серабранка (рака)
(Пасля перасылкі з Рака Серабранка)
Серабранка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 17 км |
Басейн | 89 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 1 км ад вёскі Вялікае Чорнае |
• Каардынаты | 54°09′34″ пн. ш. 30°07′02″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Дняпро |
• Месцазнаходжанне | горад Шклоў |
• Каардынаты | 54°11′30,50″ пн. ш. 30°18′26,60″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 2,4 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дняпро |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раён | Шклоўскі раён |
— выток, — вусце |
Серабра́нка — рака ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дняпро.
Даўжыня ракі 17 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4 м/км. Плошча вадазбору 89 км². Пачынаецца за 1 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Вялікае Чорнае, вусце на паўднёвай ускраіне горада Шклоў. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Рэчышча ад вытоку да вёскі Малыя Аўчыненкі каналізаванае. Каля вёскі Вялікі Стары Шклоў на рацэ плаціна і сажалка. У вярхоўі ракі возера Чорнае.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Могилёвская область. Шкловский район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: РУП «Белкартография», 2006. — 3 000 экз.