Урад Міхаіла Чыгіра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У артыкуле даюцца звесткі аб складзе Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь пад старшынствам Міхаіла Чыгіра, які дзейнічаў у ліпені 1994 — студзені 1997 года.

У адпаведнасці са структурай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 жніўня 1994 года № 18, у склад Кабінета Міністраў уваходзілі Прэм’ер-міністр, яго намеснікі, міністры, Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі і Старшыня Дзяржаўнага камітэта па друку (уключаны ў структуру Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 1995 года, № 457).

Склад Кабінета Міністраў[правіць | правіць зыходнік]

Пасля даты прызначэння або вызвалення ад пасады членаў Кабінета Міністраў прыведзены нумар адпаведнага ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Члены Кабінета Міністраў, даты вызвалення ад пасады якіх не пазначаны, дзейнічалі на момант адстаўкі ўрада (іх паўнамоцтвы спыняліся з моманту перапрызначэння ў новым складзе ўрада).

Члены ўрада размешчаны ў спісе ў храналагічным парадку па даце іх прызначэння. У спіс уключаны выконваючыя абавязкі міністраў, фармальна не з’яўляўшыяся членамі ўрада.

  1. Міхаіл Мікалаевіч Чыгір — Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь (22 ліпеня 1994 года, № 1 —18 лістапада 1996 г., № 474)
  2. Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч — Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (22 ліпеня 1994 года, № 2 — 10 кастрычніка 1995 года, № 411), Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (з 10 кастрычніка 1995 года, № 411)
  3. Віктар Іосіфавіч Ганчар — Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (22 ліпеня 1994 года, № 3 — 12 снежня 1994 года, № 258)
  4. Сяргей Сцяпанавіч Лінг — Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (з 22 ліпеня 1994 года, № 4), выконваючы абавязкі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (з 18 лістапада 1996 г., № 475)
  5. Уладзімір Гіляравіч Гаркун — Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (з 22 ліпеня 1994 года, № 5)
  6. Уладзімір Лявонавіч Сянько — Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь (28 ліпеня 1994 года, № 8 — 13 студзеня 1997 г., № 31)
  7. Анатоль Іванавіч Касценка — Міністр абароны Рэспублікі Беларусь (28 ліпеня 1994 года, № 9 — 6 чэрвеня 1995 года, № 211)
  8. Уладзімір Дзям’янавіч Ягораў — Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (28 ліпеня 1994 года, № 10 — 20 снежня 1995 года, № 508)
  9. Юрый Мікалаевіч Захаранка — Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (28 ліпеня 1994 года, № 11 — 16 кастрычніка 1995 года, № 424)
  10. Барыс Васілевіч Батура — Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (з 1 жніўня 1994 года, № 13)
  11. Вольга Браніславаўна Даргель — Міністр сацыяльнага забеспячэння Рэспублікі Беларусь (1 жніўня 1994 года, № 14 — 22 жніўня 1994 года, № 55), Міністр сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (з 22 жніўня 1994 года, № 55)
  12. Аляксандр Васілевіч Лукашоў — Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (з 1 жніўня 1994 года, № 15)
  13. Васіль Севасцьянавіч Лявонаў — Міністр сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (4 жніўня 1994 года, № 21 — 23 жніўня 1994 года, № 59), Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (з 23 жніўня 1994 года, № 59)
  14. Мікалай Піліпавіч Румас — выконваючы абавязкі Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь (5 жніўня 1994 года, № 26 — 19 снежня 1994 года, № 263, 14 студзеня 1997 г., № 51 — 23 ліпеня 1997 г., № 402)
  15. Валянцін Іванавіч Байдак — Міністр гандлю Рэспублікі Беларусь (8 жніўня 1994 года, № 33 — 28 лістапада 1994 года, № 221)
  16. Генадзь Васілевіч Навіцкі — Міністр архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (з 10 жніўня 1994 года, № 36)
  17. Інэса Міхайлаўна Драбышэўская — Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (15 жніўня 1994 года, № 51 — 13 студзеня 1997 г., № 45)
  18. Валерый Іванавіч Кокараў — выконваючы абавязкі Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (з 17 жніўня 1994 года, № 52), Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (з 29 верасня 1994 года, № 131)
  19. Георгій Пятровіч Бадзей — Міністр па кіраванню дзяржаўнай маёмасцю Рэспублікі Беларусь (17 жніўня 1994 года, № 53 — 17 кастрычніка 1994 года, № 145), Міністр па кіраванню дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь (17 кастрычніка 1994 года, № 145 — 17 сакавіка 1995 года, № 112), Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь (17 сакавіка 1995 года, № 112 — 5 жнівень 1996 г., № 279)
  20. Іван Альбінавіч Кенік — Міністр па надзвычайных сітуацыях і абароне насельніцтва ад вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Рэспублікі Беларусь (26 жніўня 1994 года, № 75 -— 14 студзеня 1997 г., № 54), Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (з 14 студзеня 1997 г ., № 54)
  21. Уладзімір Аляксандравіч Заламай — Міністр па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў Рэспублікі Беларусь (26 жніўня 1994 года, № 76 — 9 снежня 1994 года, № 256)
  22. Васіль Іванавіч Стражаў — Міністр адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь (26 жніўня 1994 года, № 77 — 13 студзеня 1997 г., № 46), Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (з 13 студзеня 1997 г., № 46)
  23. Міхаіл Апанасавіч Марыніч — Міністр знешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь (з 7 верасня 1994 года, № 92)
  24. Аляксандр Віктаравіч Сасноў — Міністр працы Рэспублікі Беларусь (13 верасня 1994 года, № 102 — 18 лістапада 1996 г., № 476)
  25. Уладзімір Іванавіч Куранкоў — Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь (22 верасня 1994 года, № 117 — 31 студзеня 1996 г., № 43)
  26. Уладзімір Іванавіч Ганчарэнка — Міністр сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь (14 кастрычніка 1994 года, № 143 — 13 студзеня 1997 г., № 34), Міністр сувязі Рэспублікі Беларусь (з 13 студзеня 1997 г., № 34)
  27. Валянцін Паўлавіч Зорын — Міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (з 17 кастрычніка 1994 года, № 149)
  28. Міхаіл Іванавіч Русы — Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (з 27 кастрычніка 1994 года, № 167)
  29. Валянцін Алегавіч Сукала — Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь (27 кастрычніка 1994 года, № 168 — 4 студзеня 1997 г., № 18)
  30. Іван Аляксеевіч Лях — Міністр па антыманапольнай палітыцы Рэспублікі Беларусь (27 кастрычніка 1994 года, № 169 — 11 снежня 1996 г., № 534), Міністр працы Рэспублікі Беларусь (з 11 снежня 1996 г., № 534)
  31. Уладзімір Мікалаевіч Нічыпаровіч — Міністр статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь (з 3 снежня 1994 года, № 234)
  32. Валянцін Васільевіч Герасімаў — Міністр паліва і энергетыкі Рэспублікі Беларусь (з 3 снежня 1994 года, № 241)
  33. Уладзімір Васільевіч Русакевіч — выконваючы абавязкі Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (з 12 снежня 1994 года, № 259), Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (з 19 снежня 1994 года, № 262)
  34. Павел Уладзіміравіч Дзік — выконваючы абавязкі Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь (з 19 снежня 1994 года, № 264), Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь (27 снежня 1994 года, № 275 — 14 студзеня 1997 г., № 50)
  35. Пётр Апанасавіч Казлоў — Міністр гандлю Рэспублікі Беларусь (з 5 красавіка 1995 года, № 128)
  36. Леанід Сямёнавіч Мальцаў — выконваючы абавязкі Міністра абароны Рэспублікі Беларусь (з 6 чэрвеня 1995 года, № 212), Міністр абароны Рэспублікі Беларусь (10 кастрычніка 1995 года, № 407 — 1 лістапада 1996 г., № 450)
  37. Леанід Пятровіч Козік — член Калегіі Міждзяржаўнага эканамічнага камітэта Эканамічнага саюза Садружнасці Незалежных Дзяржаў (з 18 жніўня 1995 года, № 314)
  38. Іван Міхайлавіч Бамбіза — Міністр па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў (з 25 жніўня 1995 года, № 337)
  39. Леанід Георгіевіч Сініцын — Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (10 кастрычніка 1995 года, № 410 — 5 жнівень 1996 г., № 280)
  40. Васіль Барысавіч Далгалёў — Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (з 10 кастрычніка 1995 года, № 412)
  41. Віктар Уладзіміравіч Шэйман — выконваючы абавязкі Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (16 кастрычніка 1995 года, № 425 — 20 снежня 1995 года, № 505)
  42. Уладзімір Мікалаевіч Рыжанкоў — Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (20 лістапада 1995 года, № 472 — 12 снежня памёр 1996 г.)
  43. Валянцін Сцяпанавіч Агалец — Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (з 20 снежня 1995 года, № 506)
  44. Уладзімір Аляксандравіч Мацкевіч — Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (з 20 снежня 1995 года, № 509)
  45. Аляксандр Уладзіміравіч Сасноўскі — Міністр культуры Рэспублікі Беларусь (з 31 студзеня 1996 г., № 40)
  46. Уладзімір Пятровіч Бельскі — Старшыня дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку (з 14 лютага 1996 г., № 70)
  47. Анатоль Дзмітрыевіч Харлап — Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь (з 24 мая 1996 г., № 195)
  48. Аляксандр Юр’евіч Сазонаў — Міністр прадпрымальніцтва і інвестыцый Рэспублікі Беларусь (з 19 ліпеня 1996 г., № 261)
  49. Васіль Аляксандравіч Новак — Міністр па кіраванню дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь (з 22 кастрычніка 1996 г., № 436)
  50. Аляксандр Пятровіч Чумакоў — выконваючы абавязкі Міністра абароны Рэспублікі Беларусь (з 1 лістапада 1996 г., № 451), Міністр абароны Рэспублікі Беларусь (з 11 студзеня 1997 г., № 29)
  51. Уладзімір Мікалаевіч Шымаў — Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь (з 12 лістапада 1996 г., № 461)
  52. Пётр Пятровіч Пракаповіч — Першы намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (з 23 снежня 1996 г., № 562)
  53. Іван Іванавіч Антановіч — Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь (з 13 студзеня 1997 г., № 32)
  54. Уладзімір Іосіфавіч Макейчык — Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (з 13 студзеня 1997 г., № 47)

Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусі ад 15 сакавіка 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 г., замест Кабінета Міністраў ствараўся Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 1996 года № 509 было ўстаноўлена, што члены Кабінета Міністраў захоўваюць свае паўнамоцтвы да сфарміравання Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у парадку, прадугледжаным Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь 1994 года са зменамі і дапаўненнямі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]