Эрык IV Плужны Грош

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Эрык IV, кароль Даніі)
Jump to navigation Jump to search
Эрык IV Плужны Грош (Плоўпенінг)
Erik 4. Plovpenning
Эрык IV Плужны Грош (Плоўпенінг)
National Coat of arms of Denmark no crown.svg
кароль Даніі
1241 — 9 жніўня 1250
Папярэднік: Вальдэмар II
Пераемнік: Абель
 
Дзейнасць: палітык
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: 1216
Смерць: 10 жніўня 1250
Пахаванне:
Дынастыя: Дынастыя Эстрыдсенаў
Бацька: Вальдэмар II Пераможца
Маці: Берэнгарыя Партугальская[d]
Жонка: Jutta of Saxony[d]
Дзеці: Сафія Дацкая[d], Інгеборга Дацкая[d], Юта Дацкая[d] і Агнэса Дацкая[d]

Эрык IV Плужны Грош (Плоўпенінг) (дацк.: Erik 4. Plovpenning, 1216 — 9 жніўня 1250) — кароль Даніі з 1241 года. Сын Вальдэмара II і прынцэсы Берэнгарыі Партугальскай, брат дацкіх каралёў Абеля і Крыстафера I. З 1232 года суправіцель свайго бацькі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кароткі перыяд яго кіравання адзначаны грамадзянскай вайной паміж братамі. Асабліва люта ён змагаўся супраць Абеля, герцага Шлезвіга, які імкнуўся заняць незалежную пазіцыю і быў падтрыманы графамі Гольштэйна.

Эрык здушыў паўстанне сялян Сканіі. Прычынай паўстання паслужылі цяжкія падаткі, уведзеныя Эрыкам. Падаткі спаганяліся за выкарыстанне плуга — т.зв. «падатак з плуга», з-за якога ён атрымаў сваю мянушку (дацк.: Plovpenning).

Пасля цяжкай перамогі над Абелем у 1250 годзе Эрык вёў перамовы аб заключэнні перамір’я, але ў тым жа годзе падчас праезду праз Шлезвіг быў запалонены братам і змешчаны ў турму, дзе быў забіты, меркавана людзьмі Абеля.

Ад шлюбу з Ютай Саксонскай у Эрыка засталіся некалькі дочак. Самыя вядомыя з іх:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]