Юрый Мечыслававіч Астравух

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Юрый Астравух)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Юрый Астравух
Astravukh Yury 15 03 2014.png
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Юрый Мечыслававіч Астравух
Нарадзіўся 21 студзеня 1988(1988-01-21)[1] (31 год)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 174 см
Вага 75 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Мінск
Нумар 7
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2005 Сцяг Беларусі Ліда 19 (1)
2006 — 2010 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 8 (0)
2008   Сцяг Беларусі Савіт (Магілёў) 23 (0)
2009   Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 22 (0)
2010   Сцяг Беларусі Тарпеда (Жодзіна) 17 (0)
2011 Сцяг Беларусі Ведрыч-97 (Рэчыца) 25 (1)
2012 — 2015 Сцяг Беларусі Мінск 103 (8)
2016 — 2018 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 47 (0)
2018 — Сцяг Беларусі Мінск 10 (0)
Нацыянальная зборная**
2004 — 2005 Сцяг Беларусі Беларусь (да 17) 9 (0)
2006 — 2007 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 6 (0)
2009 — 2011 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 12 (0)
Міжнародныя медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Нагрудны знак адрознення Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.png

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 снежня 2017.

Юрый Астравух (нар. 21 студзеня 1988, Ліда) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Мінск».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец лідскага футбола, хутка перайшоў у барысаўскі БАТЭ. У складзе барысаўчан не замацаваўся, аддаваўся ў арэнды, а ў 2011 годзе стаў іграком рэчыцкага «Ведрыча-97», дзе стаў асноўным іграком.

У студзені 2012 года перайшоў у «Мінск» і неўзабаве замацаваўся ў аснове на пазіцыі левага абаронцы. У сезоне 2013 чаргаваўся на гэтай пазіцыі з Мілашам Рнічам, часам выкарыстоўваўся ў якасці левага паўабаронцы.

У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з мінскім клубам[2]. У першай палове сезону 2014 звычайна выхадзіў на замену, а пасля зыходу з каманды Мілаша Рніча ўлетку 2014 года замацаваўся на пазіцыі левага абаронцы.

У снежні 2014 года стала вядома аб тым, што Астравух застанецца ў «Мінску» на наступны сезон[3]. Сезон 2015 распачаў асноўным левым абаронцам, але потым нярэдка выкарыстоўваўся і ў паўабароне.

14 снежня 2015 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[4]. У складзе днамаўцаў спачатку гуляў у аснове (на пазіцыі левага абаронцы або паўабаронцы), але са жніўня стаў рэдка з’яўляцца на полі. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[5]. У сезоне 2017 выхадзіў у стартавым складзе, толькі ў канцы сезону страціў месца ў аснове. У снежні 2017 года падпісаў новый кантракт з «Дынама»[6].

У жніўні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Дынама»[7] і неўзабаве вярнуўся ў «Мінск»[8], дзе стаў іграком стартавага складу. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з «гараджанамі»[9].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку трапіў на чэмпіянат Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года (але на полі не з’яўляўся).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]