2002 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
Выгляд
2002 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 18 лютага — 25 сакавіка: Выстаўка твораў, прысвечаных 80-годззю з дня нараджэння Міхаіла Савіцкага у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі
- «Час не стаiць i не чакае», рэспубліканская моладзевая выстаўка, Палац мастацтва, Мінск
- «Фердынанд Рушчыцу прысвячаецца...», арт-праект Міхаіла Баразны, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Мінск
- «Фрагменты страчанага часу», групавая выстаўка, мастацкая галерэя «Жыльбел», Мінск (М. Баразна)
- Мiнiстэрствам сувязi Беларусі, РУП «Белпошта» і выдавецкім цэнтрам «Марка» быў выданы блок паштовых марак, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Янкi Купалы i Якуба Коласа. Мастак — Мікола Рыжы
З’явіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 15 мая — Брэсцкі чыгуначны музей
- Музей гісторыі Магілёва
- Мемарыяльны комплекс «Партызанам Палесся», Пінск[1]
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 12 студзеня — Яўген Кулік (нар. 1937), — беларускі мастак пасляваеннага перыяда, аўтар эталона гербу «Пагоня» ў якасці дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у 1991—1995 гг.[2]
- 7 ліпеня — Леанід Дробаў (нар. 6.8.1926), беларускі мастак-жывапісец, доктар мастацтвазнаўства.
- 28 кастрычніка — Леанід Давідзенка (нар. 1941), беларускі скульптар, жывапісец, графік, педагог.
- Іван Рэй (нар. 1930), беларускі жывапісец, Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1988).
Галерэя жывапісу
[правіць | правіць зыходнік]-
Васіль Шаранговіч «Аўтапартрэт»
-
Дзяніс Барсукоў «Дрэва шчасця»
Галерэя скульптуры
[правіць | правіць зыходнік]-
Яўген Колчаў, «Мастак Антон Бархаткоў»
-
Мемарыяльны комплекс «Партызанам Палесся», Пінск
Зноскі
- ↑ [https://web.archive.org/web/20160305062024/http://www.ipinsk.by/2011/06/memorialnyj-kompleks-partizanam-polesya/ Архівавана 5 сакавіка 2016. Архівавана 5 сакавіка 2016. Архівавана 5 сакавіка 2016. Мемориальный комплекс «Партизанам Полесья» (руск.)] Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ http://www.svaboda.org/content/article/24756568.html