Багдан Саковіч
Выгляд
Багдан Саковіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марцін Гаштольд | ||||||
Пераемнік | Пётр Мантыгірдавіч Белы | ||||||
|
|||||||
Смерць | 1491 | ||||||
Род | Саковічы | ||||||
Бацька | Андрэй Саковіч | ||||||
Дзеці | Альжбета з Саковічаў |
Багдан Саковіч (? — 1491) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Намеснік браслаўскі ў 1463—1474, маршалак гаспадарскі ў 1463—1477, намеснік полацкі ў 1477—1484, маршалак земскі з 1480 і адначасова ваявода троцкі з 1484.
Быў паслом да крымскага хана Менглі-Гірэя ў 1473, у Маскву ў 1474 і 1482.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]З баярскага роду Саковічаў, старэйшы сын троцкага ваяводы Андрэя Саковіча.
Меў дачку Альжбету, якая стала жонкай Мікалая Радзівіла.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вяроўкін-Шэлюта У. Саковічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 536. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.