Siri

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Siri
Siri icon.svg
250pxSiri, якая запущана на iPhone 4S
Тып Праграмны «Разумны памочнік»
Аўтар Siri Inc.
Распрацоўшчык Apple Inc.
Напісана на Objective-C[d]
Аперацыйная сістэма iOS 5, iOS 6, iOS 7, iOS 8, iOS 9, iOS 10, iOS 11, macOS Sierra, macOS High Sierra
Мовы інтэрфейсу англійская, руская, французская, нямецкая, японская,[1] карэйская, кітайская, італьянская, іспанская, нідэрландская, тайская, партугальская, нарвежская (букмол), дацкая, турэцкая, шведская, арабская, фінская, малайская, іўрыт
Першы выпуск 9 жніўня 2011
Апаратная платформа iPhone 4S
iPhone 5
iPhone 5C
iPhone 5S
iPhone 6
iPhone 6 Plus
iPhone 6S/Plus
iPhone 7/Plus
iPhone SE
iPhone 8/Plus
iPhone X
iPad mini
iPad mini with retina display
iPad mini 3
iPad mini 4
iPad 3
iPad 4
iPad Air
iPad Air 2
iPad Pro
iPad Pro 9,7
Apple TV 4
iPod touch
Apple Watch[2]
Апошняя версія Памылка Lua у Модуль:Wikidata/Software на радку 28: attempt to concatenate local 'snak' (a nil value).
Ліцэнзія Прапрыетарнае
Сайт www.apple.com
Commons-logo.svg Siri на Вікісховішчы

Siri (ˈsɪəri, бел.: Сіры, бэкр. англ.: Speech Interpretation and Recognition Interface) — воблачны персанальны памочнік і пытанна-зваротная сістэма, праграмны кліент якой уваходзіць у састаў iOS, watchOS, macOS, і tvOS кампаніі Apple. Дадзены дадатак выкарыстоўвае апрацоўку натуральнай гаворкі, каб адказваць на пытанні і даваць рэкамендацыі. Siri прыстасоўваецца да кожнага карыстальніка індывідуальна, вывучая яго перавагі ў цячэнні доўгага часу.[3]

Першапачатковае Siri стала даступна ў App Store як дадатак для iOS ад Siri Inc. Неўзабаве, 28 красавіка 2010 года, Siri Inc. была набыта Apple[4] Inc. Але яшчэ да таго, як Apple набыла Siri, было абвешчана, што іх праграмнае забяспячэнне будзе даступна для тэлефонаў BlackBerry і тэлефонаў пад кіраваннем Android, затым гэтыя планы былі адменены з-за куплі.[5]

Цяпер Siri — неад’емная частка iOS і даступна для большасці прыладаў, якія выпускаюцца кампаніяй: iPhone (4S і старэй), iPad (трэцяга пакалення і старэй, а таксама ўсё прыладаў лінейкі iPad mini), iPod touch 5g і Apple Watch. Нягледзячы на гэтае, хакеры змаглі прыстасаваць Siri для старых мадэлей устройстваў. 8 лістапада 2011 года Apple публічна заявіла, што ў яе няма планаў інтэграцыі Siri у больш старыя прадукты ў сувязі з адсутнасцю ў іх чыпа фільтрацыі фонавага шуму.[6][7][8]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Агучванне Siri[правіць | правіць зыходнік]

Голас, якім была агучана першая версія Siri для амерыканскіх карыстальнікаў, належыць актрысе па агучванню С’юзан Бэнет. У інтэрв’ю, якае прадастаўлена CNN, Бэнет распавяла, што ў 2005 годзе яна падпісала кантракт з кампаніяй ScanSoft і па чатыры гадзіны ў дзень у цячэнні цэлага месяца нагаварывала няскладныя фразы на дыктафон.[9]

Падтрымліваемыя мовы[правіць | правіць зыходнік]

Мова[10] Рэгіён Версія iOS
Англійская ЗША 5.0
Вялікабрытанія 5.0
Аўстралія 5.0
Канада 6.0
Сінгапур 6.0
Індыя 8.3
Новая Зеландыя 8.3
Ірландыя 10.0
ПАР 10.0
Арабская Аб’яднаныя Арабскія Эміраты 9.2
Саудовская Аравия 9.2
Дацкая Данія 8.3
Иврит Ізраіль 9.3
Іспанскі Іспанія 6.0
Мексіка 6.0
ЗША 6.0
Чылі 10.0
Італьянская Італія 6.0
Швейцарыя 6.0
Кантонский Ганконг 6.0
Кітайская Тайвань 6.0
Кітай 6.0
Карэйская КНДР 6.0
Паўднёвая Карэя 6.0
Малайская Малайзія 9.3
Нямецкая Германія 5.0
Швейцарыя 6.0
Аўстрыя 9.0
Нідэрландская Нідэрланды 8.3
Бельгія 9.0
Нарвежская (букмол) Нарвегія 9.0
Партугальская Бразілія 8.3
Руская Расія 8.3
Тайская Тайланд 8.3
Турэцкі Турцыя 8.3
Фінскі Фінляндыя 9.3
Французскі Францыя 5.0
Канада 6.0
Швейцарыя 6.0
Бельгія 9.0
Шведскі Швецыя 8.3
Японскі Японія 5.1

Руская мова[правіць | правіць зыходнік]

Ад самага з’яўлення галасавога памочніка ў iOS 5 многія рускамоўныя карыстальнікі ждали з’яўлення падтрымкі рускай мовы. Першыя прыкметы гэтага з’явіліся з выхадам бэта-версіі iOS 7. Гэтак, Siri пачала агучваць імёны, напісаныя на кірыліцы, праўда даволі неразборліва. Аднак многія палічылі дадзены факт буйным новаўвядзеннем, бо да гэтага памочніца наогул не агучвала імёны на рускай мове.[11] Услед за гэтым з’явіліся даныя, што Siri пачала агучваць рэплікі з тыповым рускім акцэнтам, праўда, сама па-руску пакуль не гаворыць.[12] З відэа бачна, што яна не адказвае на запыты, але паведамленні аб памылцы агучаны не стандартным голасам. Як было адзначана, дадзены тон быў падобны на тон маўленчага памочніка кампаніі Nuance, дзе прызналіся, што Apple выкарыстоўвае іх тэхналогію распазнавання голасу.[13] Такім чынам, многія выданні сышліся ў меркаванні, што Apple пачынае тэставаць свой сэрвіс на рускай мове. 11 чэрвеня 2014 года на афіцыйным сайте Apple з’явілася вакансія распрацоўшчыка Siri на рускай мове.[14]

У iOS 8 было дададзена рускае дыктаванне, цяпер прылады пад кіраваннем iOS 8 могуць карэктна распазнаць, запісаць і прайграць усё сказанае на рускай.[15] Аднак функцыя «Дыктаванне» толькі дазваляе ўводзіць тэкст голасам замест набору на клавіятуры.

У iOS 8.3 Siri можа гаварыць на рускай мове.

Распрацоўка[правіць | правіць зыходнік]

Siri — гэта распрацоўка Міжнароднага цэнтра штучнага интеллекта SRI, з’яўляецца адгалінаваннем фінансуемага Упраўленнем перспектыўных даследчыцкіх праграм (DARPA), апісанага як, мажліва, самы вялікі праект штучнага інтэлекта на сённяшні момант. Для Siri Apple выкарыстоўвала вынік 40-гадовых даследаванняў «Цэнтра Штучнага Інтэлекта» (аддзела SRI International), які фінансуецца DARPA. Можна сказать, што Siri — удасканаленае CALO — Cognitive Agent that Learns and Organizes Program. Siri пачала распрацоўвацца у снежні 2007 года Дагам Кітлаусам (CEO), Адамам Чэйерам і Томам Грюберам, супольна з Норманам Вінарскім з SRI International.[16]

13 кастрычніка 2008 года Siri атрымала фінансаванне ў памеры $8,5 мільёна ад Menlo Ventures і Morgenthaler Ventures.[17] У лістападзе 2009 года група распрацоўшчыкаў атрымала дапаўняльнае фінансаванне ў памеры $15,5 мільёна ад тых жа інвестараў, але ў гэты раз пад кіраўніцтвам ганконгскага мільянераа Лі Цзячэна (Лі Кхасіна).[18] Даг Кітлаус пакінуў пост CEO пасля таго, як Apple запусціла iPhone 4S[19].

Siri — гэта даследаванне, якое ўключае камбінаваную працу даследчыцкіх груп з Універсітэта Карнегі — Мелон, Масачусэтскага Універсітэта, Рочэстэрскага Універсітэта, Фларыдскага Інстытута Пазнання Чалавека і Машыны, Універсітэта штата Арэгон, Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі і Стэнфардскага Універсітэта. Гэта тэхналогія прарабіла велізарны шлях пачыная з дыялогу і разумення натуральнай мовы, машыннага абучэння, відавочнай і верагоднай развагі, анталогіі і прадстаўлення ведаў, планавання.[20]

Навуковыя даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя тэхнічныя вобласці Siri засяроджваюцца на дыялогавым інтэрфейсе, распазнанні кантэксту і сэрвіснай дэлегацыі.[21]

Распазнаванне гаворкі Siri заснавана на распрацоўках галасавых тэхналогій кампаніі Nuance Communications.[22]

Дзеянні і адказы Siri заснаваны на ўзаемадзеянні такіх партнёраў як:[23]

  • OpenTable, André Gayot, Citysearch, BooRah, Yelp Inc, Yahoo Local, Yandex, ReserveTravel і Localeze для рэстаранаў, дзелавых пытанняў і дзеянняў;
  • Eventful, StubHub і LiveKick для розных падзей і канцэртнай інфармацыі;
  • MovieTickets.com, Rotten Tomatoes і The New York Times для інфармацыі пра фільмы і рэцэнзіі на іх;
  • True Knowledge, Bing і WolframAlpha для фактычнага адказу на пытанне;
  • Yahoo Weather для інфармацыі аб надвор’і;
  • Bing, Yahoo, Google для вэб-пошуку.

iPhone дадатак[правіць | правіць зыходнік]

Siri упершыню была запущена як дадатак, які даступны у App Store, у ЗША. Дадатак ўзаемадзейнічаў з такімі сэрвісамі, як OpenTable, Google Maps[24], MovieTickets і TaxiMagic.[25][26] Выкарыстоўвая тэхналогію галасавой ідэнтыфікацыі ад Nuance Communications і іх партнёраў, карыстальнікі маглі зарэзерваваць столікі ў рэстарацыях, купіть квіткі ў кіно ці выклікаць таксі, выкарыстоўваючы натуральную мову для зваротка да Siri. Siri была набытая Apple 28 красавіка 2010 года і дадзены дадатак быў выняты з App Store і спыніў сваё існаванне 15 кастрычніка 2011 года.[27]

Інтэграцыя ў iOS[правіць | правіць зыходнік]

iPhone 4s[правіць | правіць зыходнік]

Siri была ўключана ў праграмнае забеспячэнне iPhone 4S 4 кастрычніка 2011 года.[28] Siri прадугледжвае дыялогавае ўзаемадзеянне з многіміи дадаткамі, уключаючы напамінкі, надвор’е, акцыі, перадачу паведамленняў, электронную пошту, каляндар, кантакты, заўвагі, музыку, гадзіннік, веб-браузер і карты. Падтрымліваецца англійская (ЗША, Вялікабрытанія, Канада і Аўстралія), нямецкая, японская і французская мовы.[29] У далейшым былі дададзены кітайская, італьянская, карэйская, руская і іспанская мовы.

iPhone 5[правіць | правіць зыходнік]

З запускам новай версіі iOS 6. Спіс новаўвядзенняў:

  • Зможа рэкамендаваць рэстарацыі, фільмы, а таксама браніраваць квіткі і столікі.
  • Прадастаўляць інфармацыю аб спартыўных гульнях (рахунак, біяграфія, састаў, матчы і г. д.)
  • Адкрываць дадаткі.
  • Пісаць у Twitter, Facebook.
  • Даваць маршруты па картам.
  • Выкарыстоўваць дадатак Apple Store (напрыклад, каманда «Buy iPhone 5»).

iPhone 5s[правіць | правіць зыходнік]

З запускам iOS 7. Спіс новаўвядзенняў:

  • Абсалютна новы празрысты інтэрфейс.
  • Магчымасць выбару між мужчынскім і жаночым голасам.
  • Кіраванне настройкамі прылады («Уключыць Bluetooth», «Павялічыць яркасць»).
  • Інтэграцыя Twitter і Вікіпедыі.

Геаграфічныя абмежаванні[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова функцыянальнасць Siri у большасці краін была абмежаваная, бо карты і пошукавая сістэма Yelp былі доступны толькі ў межах ЗША. Напрыклад, у Вялікабрытаніі на запыт пералічыць мясцовыя фірмы, пракласці маршрут ці даць інфармацыю аб руху Siri адказвала: «Я магу шукаць фірмы, карты і аглядаць рух толькі ў ЗША і пры выкарыстанні амерыканскага англійскага. Шкадую аб гэтым». З выхадам iOS 6 функцыянальнасць была значна пашырана.[30]

 Інтэграцыя з іншымі прыкладаннямі[правіць | правіць зыходнік]

Іншыя прыкладанні могуць дадаваць да Siri функцыянальнасць пры дапамозе адмысловага інтэрфейсу API SiriKit (даступны з лета 2016 года).[31]

Пачыная з 2016 года дадатак Skype ад транснацыянальнай карпарацыі Майкрасофт пашырае магчымасці па інтэграцыі з Siri, і цяпер можа адпраўляць паведамленні кантактам Skype (раней было даступна толькі ініцыяванне званка).[32]

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Siri можа быць настроена на прыём запытаў нават пры заблакаваным тэлефоне. Пры такой настройцы староннія асобы могуць выкарыстоўваць чужы заблакаваны тэлефон для адпраўкі СМС-паведамленняў, у тым ліку ў сэрвісе СМС-банкінга для атрымання баланса рахунка ўладальніка тэлефона ці, у некаторых аказіях, нават крадзяжу невялікіх сум грошай.[33][34]

У чэрвені 2016 года Шон О’Кейн з Verge напісаў аб маючых адбыцца буйных абнаўленнях iOS 10 с загалоўкам, у якім гаворыцца, што «вялікія абнаўленні Siri не будуць мець значэння, калі яны не змогуць зразумець сваіх карыстальнікаў». О’Кейн пісаў, што «аб тым, што Apple не гаварыла аб вырашэнні самых вялікіх і асноўных недахопаў Siri: дрэнны ўзровень распазнавання голасу, і нават калі голас распазнаецца правільна, Siri часта выдае нязграбныя вынікі. І гэтыя праблемы выглядаюць яшчэ горш, калі ўлічыць, што цяпер у Apple ёсць паўнапраўныя канкурэнты ў гэтай прасторы: Amazon Alexa, Microsoft Cortana і памочнік Google».[35]

У кастрычніку 2016 года Bloomberg паведаміў, што Apple плануе аб’яднаць каманды па распрацоўцы воблачных сэрвісаў, у тым ліку і рэсурсы, напраўленыя на паляпшэнне апрацоўкі запытаў Siri, хоць чарговая справаздача The Verge у чэрвені 2017 яшчэ раз назвала галасавога памочніка Siri «дрэнным».[36]

У чэрвені 2017 года The Wall Street Journal апублікаваў шырокую справаздачу аб меркаванай адсутнасці інавацый Apple з Siri пасля прасоўвання канкурэнтаў у вобласці галасавых асістэнтаў. Спасылаючыся на абвестку аб тым, што Amazon Alexa прымусіла «падняць на прыступку» узровень непакою працаўнікоў Apple, журнал напісаў, што «Сёння Apple гуляе ў даганялкі ў катэгорыі прадукту, якую яна вынайшла, усё больш турбуючыся аб тым, што страціла некаторыя са сваіх інавацыйных пераваг». У справаздачы прыводзяцца асноўныя прычыны, такія як адсутнасць прыярытызацыі прыватнасці карыстальнікаў, у тым ліку выпадковыя шасцімесячныя пошукавыя запыты Siri, у той час як Google і Amazon захоўваюць усе даныя да таго часу, пакуль карыстальнік сам не выдаліць непатрэбную інфармацыю; таксама адзначаюцца некаторыя канфлікты між кіраўніцтвам Apple і некаторымі супрацоўнікамі. Apple адмовілася каменціраваць справаздачу, у той час як Эдзі К’ю сказаў, што «Apple часта выкарыстоўвае агульныя даныя, а не карыстальніцкія даныя для абучэння сваіх сістэм, і не мае магчымасці палепшыць прадукцыйнасць Siri для асобных карыстальнікаў з інфармацыяй, якая захоўваецца на іх iPhone».[37][38]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Apple — Siri — Frequently Asked Questions. Apple Inc. (4 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2012. Праверана 23 снежня 2011.
  2. Ferra.ru — iOS 6 принесет Siri на iPad, официально. Ferra.ru (11 чэрвеня 2012).
  3. iPhone 4S - Ask Siri to help you get things done. Apple. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2012. Праверана 5 кастрычніка 2011.
  4. April 28, 2010 BREAKING NEWS: Siri bought by Apple. Scobleizer.com (28 красавіка 2010). Праверана 5 кастрычніка 2011.
  5. Timothy Hay Siri Inc. Launches 'Do Engine' Application For iPhone. Dow Jones Newswire (5 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2012. Праверана 9 кастрычніка 2011.
  6. Darren Murph "iPhone 4S hands-on!. Engadget (4 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2012. Праверана 9 кастрычніка 2011.
  7. Iphonestuffs4u.com.
  8. Jake Smith Apple confirms Siri isn't coming to any other devices as of now | 9to5Mac | Apple Intelligence. 9to5Mac (8 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2012. Праверана 23 лістапада 2011.
  9. Раскрыто имя озвучившей Siri актрисы.
  10. Language Support (англ.) .
  11. Siri начинает учить русский язык. Новости iOS на Appleinsider.ru.
  12. Русский акцент Siri в iOS 7.
  13. Nuance: Голосовой помощник Siri использует нашу технологию. MacDigger — Новости из мира Apple.
  14. Siri Language Engineer (Cloud Services Localization) — Russian.
  15. Самые важные изменения в iOS 8
  16. link rot. Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2010. Праверана 5 лютага 2010.
  17. Lardinois, Frederic Semantic Stealth Startup Siri Raises $8.5 Million. Readwriteweb.com (13 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2012. Праверана 5 кастрычніка 2011.
  18. A Personal Assistant on Your iPhone.
  19. Siri co-founder leaves Apple following iPhone 4S launch. AppleInsider (24 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2012. Праверана 31 кастрычніка 2011.
  20. Why is Siri important. Brian Roemmele (10 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2012. Праверана 29 кастрычніка 2011.
  21. What is Siri? Apple's iPhone 4S assistant explained (англ.)  (5 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2013. Праверана 23 лістапада 2011.
  22. posted on October 5th, 2011 Siri, Do You Use Nuance Technology? Siri: I’m Sorry, I Can’t Answer That.. TechCrunch (5 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2012. Праверана 14 кастрычніка 2011.
  23. Siri Partners page.Архівавана 3 верасня 2011 года.
  24. Siri for iPhone is like the proverbial Genie in a bottle. TUAW (5 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2012. Праверана 23 снежня 2011.
  25. Siri Personal Assistant: A Voice App That Lets You Speak to OpenTable. OpenTable date=2010-02-19. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2012. Праверана 23 снежня 2011.
  26. Siri iPhone App Uses Speech-Recognition Technology To Organize Your Social Life. Gizmodo (5 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2012. Праверана 23 снежня 2011.
  27. The Original Siri App Gets Pulled From The App Store, Servers To Be Killed. TechCrunch (4 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2012. Праверана 23 снежня 2011.
  28. Apple Apple iPhone 4S event: as it happened. Telegraph (31 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2012. Праверана 5 кастрычніка 2011.
  29. Viticci, Federico Apple Officially Unveils Siri Voice Assistant – Supports English, French and German. Macstories.net (27 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2012. Праверана 5 кастрычніка 2011.
  30. Siri functionality limited outside US, but Apple promises updates in 2012.
  31. Apple is finally opening a Siri API to developers (англ.) , venturebeat (JUNE 13, 2016). Праверана 31 кастрычніка 2016.
  32. Siri теперь может отправлять сообщения контактам Skype , 3DNews - Daily Digital Digest . Праверана 31 кастрычніка 2016.
  33. Siri now checks your bank balance (англ.) , electricpig.co.uk (October 21, 2011). Праверана 19 кастрычніка 2016.
  34. Банки признали возможность кражи денег с помощью Siri , РБК (2016-10-19). Праверана 19 кастрычніка 2016.
  35. O'Kane, Sean Siri's big upgrades won't matter if it can't understand its users. Vox Media (14 чэрвеня 2016). Праверана 10 чэрвеня 2017.
  36. O'Kane, Sean Apple still hasn't fixed Siri's biggest problem. Vox Media (7 чэрвеня 2017). Праверана 10 чэрвеня 2017.
  37. Mickle, Tripp ‘I’m Not Sure I Understand’—How Apple’s Siri Lost Her Mojo. Dow Jones & Company (7 чэрвеня 2017). Праверана 10 чэрвеня 2017.  (патрэбна падпіска)
  38. Hardwick, Tim Apple's Concern With User Privacy Reportedly Stifling Siri Development (8 чэрвеня 2017). Праверана 10 чэрвеня 2017.