Пётр Міронавіч Машэраў: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др added Category:Члены бюро ЦК КПБ using HotCat |
др added Category:Кандыдаты ў члены ПБ ЦК КПСС using HotCat |
||
Радок 105: | Радок 105: | ||
[[Катэгорыя:Члены ЦК КПСС]] |
[[Катэгорыя:Члены ЦК КПСС]] |
||
[[Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ]] |
[[Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ]] |
||
[[Катэгорыя:Кандыдаты ў члены ПБ ЦК КПСС]] |
Версія ад 12:44, 5 верасня 2016
Пётр Міронавіч Машэраў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Кірыл Трафімавіч Мазураў | ||||||
Пераемнік | Ціхан Якаўлевіч Кісялёў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
26 лютага 1918 в. Шыркі |
||||||
Смерць |
4 красавіка 1980 (62 гады) |
||||||
Месца пахавання | Усходнія могілкі | ||||||
Імя пры нараджэнні | Машэра Петр | ||||||
Жонка | Паліна Андрэеўна | ||||||
Дзеці | дочкі: Наталля і Алёна | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера | палітыка[1] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | Герой СССР | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пётр Міронавіч Машэраў (сапраўднае прозвішча — Машэра[2]; 13 (26) лютага 1918, в. Шыркі, Сенненскі раён — 4 кастрычніка 1980) — беларускі партыйны і савецкі дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў часы Вялікай Айчыннай вайны.
Гады дзяцінства. У партызанах
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (1939). З 15 жніўня 1939 па 22 чэрвеня 1941 працаваў настаўнікам фізікі і матэматыкі ў Расонскай сярэдняй школе Віцебскай вобласці. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны П. М. Машэраў стварыў і ўзначаліў падпольную камсамольскую арганізацыю ў Рассонскім раёне. З красавіка 1942 камандзір партызанскага атрада імя Н. А. Шчорса, з сакавіка 1943 — камісар партызанскай брыгады імя К. К. Ракасоўскага, адначасова з ліст. 1943 — першы сакратар Вілейскага падпольнага абкама ЛКСМБ. П. М. Машэраў прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы і правядзенні баявых аперацый. Пад яго кіраўніцтвам партызаны наносілі ўдары па камунікацыях, органам кіравання і забеспячэння нямецкіх войск у Віцебскай і Калінінскай абласцях, Латвійскай ССР. Двойчы паранены.
Партыйны дзеяч
- 1944—1946: 1-ы сакратар Маладзечанскага абкама;
- 1946—1947: сакратар ЦК ЛКСМБ;
- 1947—1954: 1-ы сакратар ЦК ЛКСМБ;
- 1954—1955: 2-і сакратар Мінскага абкама;
- 1955—1959: 1-ы сакратар Брэсцкага абкама КПБ;
- 1959: сакратар, 2-і сакратар ЦК КПБ;
- 1961: кандыдат у члены ЦК КПСС, з 1964 член ЦК КПСС;
- 1965—1980: 1-ы сакратар ЦК КПБ.
Кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС з 1966. Дэпутат ВС СССР 3-5-га і 7-8-га скліканняў, з 1966 член Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР.
Ніхто ні да, ні пасля яго так доўга не ўзначальваў беларускую партыйную арганізацыю — 15,5 года. Гісторыкі адзначаюць, што ў перыяд яго дзейнасці Беларусь дасягнула значных поспехаў у развіцці эканомікі, навукі і культуры, стала адной з высокаразвітых рэспублік былога СССР[крыніца?].
Пасля смерці, ушанаванне памяці
Загінуў у аўтамабільнай катастрофе на трасе Брэст-Масква, каля паварота на Смалявіцкую птушкафабрыку. Аўтамабіль «Чайка», у якім ехаў П. М. Машэраў, урэзаўся ў грузавік. Пахаваны 7 кастрычніка 1980 на Усходніх (Маскоўскіх) могілках (участак № 18) у Мінску.
Герой Савецкага Саюза (15 жніўня 1944) «за гераізм і адвагу, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў» з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 4376). Герой Сацыялістычнай Працы (10 лютага 1978) «за вялікія заслугі перад Камуністычнай партыяй і Савецкай дзяржавай і ў сувязі з 60-годдзем са дня нараджэння» з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Узнагароджаны сям'ю ордэнамі Леніна, медалямі.
Бронзавы бюст П. М. Машэрава ўстаноўлены ў Віцебску. У Мінску імем П. М. Машэрава названыя: праспект (колішняя Паркавая магістраль, цяпер пр-т Пераможцаў) з мемарыяльнай дошкай на доме № 1; завод аўтаматычных ліній; сярэдняя школа № 137 Першамайскага раёна. На доме № 13 на вул. Чырвонаармейскай, дзе жыў П. М. Машэраў, мемарыяльная дошка.
Літаратура
- Партийное подполье в Белоруссии, 1941—1944. — Мн., 1984.
- Э.Іофэ, доктар гістарычных навук. Артыкул «Хто кіраваў Беларуссю»; газета «Обозреватель», 2007 г.
- Антонович, С.В. Петр Машеров: жизнь, судьба, память... : документальная повесть / С.В. Антонович. – Мн., 1998 – 351 с. Буракова, Т. Гонар і слава нашай зямлі / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2008. – 22 студз. – С. 2.
- Величко, В. Товарищ первый секретарь / В. Величко // Рэспублiка. – 2008. – 12 лют. – С. 4.
- Гарэлікава, М. Доўгія вёрсты вайны Пятра Машэрава / М. Гарэлікава // Звязда. – 2008. – 13 лют. – С. 2.
- Гілеп, У. Ён быў сваім.../ У. Гілеп // Краязнаўчая газета. – 2008. – № 7 (люты). – С. 1, 6.
- Голомако, А. Машеров: светлая правда и чёрные мифы / А. Голомако // Белорусская нива. – 2008. – 12 февр. – С. 3.
- Егорычев, В. Вся жизнь - служение народу : (к 90-летию со дня рождения П.М. Машерова) / В. Егорычев // Нёман. – 2008. – № 2. – С. 183–187.
- Машэраў Пётр Mipонавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С.В. Шайко ; мастак Э.Э. Жакевіч. – Мн., 2003. – С. 543–545.
- Навіцкі, У.І. Жыццё, аддадзенае Беларусі / У.І. Навіцкі // Беларускi гiстарычны часопiс. – 2008. – № 2. – С. 40–48.
- Не говори с тоской, их нет... / сост. М.П. Кузьмич [и др.]. - Витебск, 2003 – 232 с.
- Пронько, О.М. Семья Машеровых : биографическая повесть / О.М. Пронько. – Гродно, 2000. – 292 с.
- Русецкий, А.В. Верность педагогическому призванию : к 90 летию со дня рождения П.М. Машерова / А.В. Русецкий, А.П. Орлова // Веснік Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. – 2008. – № 2. – С. 3–9.
- Якутов, В.Д. Петр Машеров : художественно-документальная повесть / В.Д. Якутов. – Мн., 1992 – 270 с.
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Сяргей Дубавец. Караткевіч і ўлада// Радыё Свабода. 20 лістапада 2005
- Нарадзіліся 26 лютага
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Памерлі 4 красавіка
- Памерлі ў 1980 годзе
- Памерлі ў Смалявіцкім раёне
- Члены КПСС
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Асобы
- Нарадзіліся ў Сенненскім раёне
- Памерлі 4 кастрычніка
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР
- Кіраўнікі камуністычнай партыі на Беларусі
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Першыя сакратары ЦК КПБ
- Члены ЦК КПБ
- Члены ЦК КПСС
- Члены бюро ЦК КПБ
- Кандыдаты ў члены ПБ ЦК КПСС