Грушаўка (прадмесце): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Іншыя значэнні|Грушаўка}} |
{{Іншыя значэнні|Грушаўка}} |
||
[[Выява:Belarus-Minsk-Railway Water Tower-2.jpg|thumb|200px|Воданапорная вежа Грушаўскай лякарні]] |
[[Выява:Belarus-Minsk-Railway Water Tower-2.jpg|thumb|200px|Воданапорная вежа Грушаўскай лякарні]] |
||
[[Файл:Miensk, Hrušaŭka-Niamiha. Менск, Грушаўка-Няміга ( |
[[Файл:Miensk, Hrušaŭka-Niamiha. Менск, Грушаўка-Няміга (1920).jpg|міні|[[Рака Няміга]] ў Грушаўцы, да 1918 г.]] |
||
[[Файл:Miensk, Hrušaŭka. Менск, Грушаўка (XX).jpg|міні|Дамы ў прадмесці, да 1941 г.]] |
[[Файл:Miensk, Hrušaŭka. Менск, Грушаўка (XX).jpg|міні|Дамы ў прадмесці, да 1941 г.]] |
||
'''Грушаўка, Грушаўскае [[прадмесце]]''' — гістарычны раён [[Мінск]]а, размешчаны ў заходняй частцы [[горад]]а. |
'''Грушаўка, Грушаўскае [[прадмесце]]''' — гістарычны раён [[Мінск]]а, размешчаны ў заходняй частцы [[горад]]а. |
Версія ад 22:26, 5 верасня 2017
Грушаўка, Грушаўскае прадмесце — гістарычны раён Мінска, размешчаны ў заходняй частцы горада.
На паўднёвым захадзе ад Грушаўкі размяшчаецца Пятроўшчына, на паўночным захадзе — Мядзведжына, на паўночным усходзе — Пляшчанка, на ўсходзе — прадмесце Добрыя Мыслі.[1][2]
У сучаснай тэрміналогіі гістарычная Грушаўка — гэта раён вакол перпендыкулярнага перасячэння вуліц Грушаўскай і Шчорса (вул. Разінская, Дзекабрыстаў, Лермантаўская, Рамізніцкая і інш.).[3]
Гісторыя
Прадмесце ўзнікла побач з вагонарамонтнымі майстэрнямі Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. У ім сяліліся пераважна працоўныя-чыгуначнікі.[4]
У пачатку XX ст. Грушаўка ўваходзіла ў чацвертую паліцэйскую частку горада. Праз прадмесце праходзілі Грушаўская, Іосіфаўская (цяпер Разінская) і Пакгаўзная (Хмялеўскага), Кандуктарская (Чыгуначная), Жандарская (Пуцейская), Дабравешчанская (Аўтадораўская) вуліцы.[1][5][6]. У гэты час уласна Грушаўская вуліца — «ад вул. Дзяменцеўскай (цяпер вул. Дзяржынскага) да вёскі Петраўшчызна» — налічвала 65 будынкаў.[3]
Старыя адрасы
- Дабравешчанская. Чыгуначная бальніца. Пабудаваная ў 1912—1914 гадах каля Брэсцкага вакзала. Складалася з галоўнага і пяці дапаможных будынкаў. На тэрыторыі бальнічнага комплексу стаяла вышынная воданапорная вежа. У перыяд Першай Сусветнай вайны ў будынку лякарні размяшчаўся ваенны шпіталь. Амаль усе пабудовы захаваліся, і цяпер выкарыстоўваюцца як філіял новай чыгуначнай лякарні (Аўтадораўская, 3).[7]
Воданапорная вежа
Воданапорная вежа на тэрыторыі былога бальнічнага комплексу была пабудаваная напачатку ХХ ст. і з'яўляецца адзіным інжынерным збудаваннем гэтага часу, якое захавалася да нашых дзён.[8]
Вежа пабудаваная ў неагатычным стылі з чырвонай цэглы са складанай кладкай. Ваду з вежы спажывалі карпусы чыгуначнай бальніцы, на тэрыторыі якой яна размяшчалася, чыгуначная станцыя, а таксама паравознае дэпо.
Сучаснасць
Назва Грушаўка замацавана за прадмесцем і ў цяперашні час, сваю дарэвалюцыйную назву зберагла Грушаўская вуліца. У 2009 г. безыменнаму скверу ў межах вул. Дзекабрыстаў — Парашутнай — Папаніна была нададзена назва Грушаўскі сквер. У 2012 годзе адкрыта аднайменная станцыя Першай лініі Мінскага метрапалітэна.
Зноскі
- ↑ а б «План губернского города Минска (1903)» з выпраўленнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 196—197
- ↑ «Формирование территории г. Минска (1800 — 2004)» // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 550—551
- ↑ а б Ростислав Боровой. Минские пригороды XVI — начала XX века // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50.
- ↑ Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 231
- ↑ Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіум», 4 чэрвеня 2008.
- ↑ План губернского города Минска (1898) // Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. [1] асобн. арк. карт.
- ↑ Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 297
- ↑ Урочище Грушевка // Мінск стары і новы.
Літаратура
- Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
- Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіум», 4 чэрвеня 2008.
- Ростислав Боровой. Минские пригороды XVI — начала XX века // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50.