Вуліца Кірава (Віцебск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Кірава
Віцебск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Горад Віцебск
Працягласць
  • 650 м
Шырыня 64,5 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Кірава — адна з асноўных магістраляў Віцебска. Размешчана ў Чыгуначным раёне горада. Праходзіць ад чыгуначнага вакзала на Прывакзальнай плошчы да Кіраўскага моста. Даўжыня вуліцы 650 метраў, шырыня — 64,5 м. На сваім працягу перасякае вуліцы Дзімітрава, Камсамольскую, Ільінскага.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Ансамбль створаны ў 1947—58 гг. (архітэктары В. Гусеў (кіраўнік), А. Данілава, В. Данілаў). Вуліца і яе працяг з'яўляюцца важным гарадскім дыяметрам, перпендыкулярным вуліцы Леніна і рацэ Заходняя Дзвіна — галоўным кампазіцыйным восям у структуры горада.

Перад Кіраўскім мостам яе завяршаюць вежавыя аб'ёмы будынкаў гасцініцы «Дзвіна» і інтэрната Віцебскага філіяла Вышэйшага каледжа сувязі. Яны адыгрываюць важную ролю ў сілуэце горада. У забудове пераважаюць 4- і 5-павярховыя жылыя дамы з магазінамі, рэстаранам, і іншымі прадпрыемствамі культурна-бытавога абслугоўвання на першых паверхах. Кампазіцыя вуліцы заснавана на стылявым адзінстве пластычнага вырашэння фасадаў з выкарыстаннем элементаў класічнай спадчыны. Цэласны характар забудове надаюць прыкладна аднолькавыя працягласць і вышыня будынкаў, падабенства гарызантальных і вертыкальных чляненняў (карнізы, цягі, пілястры і інш.), адзіны характар азелянення. Фасадныя плоскасці ўзбагачаюць балконы, эркеры і іншыя архітэктурныя элементы. Пры будаўніцтве жылых дамоў выкарыстаны 2- і 3-кватэрныя секцыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]