Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл
Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Ежы Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Крыштаф Хадкевіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крыштаф Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Крыштаф Хадкевіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крыштаф Весялоўскі | ||||||
Пераемнік | Мікалай Весялоўскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крыштаф Весялоўскі | ||||||
Пераемнік | Мікалай Весялоўскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 чэрвеня 1589[1]
|
||||||
Смерць |
20 ліпеня 1636[1][2] (47 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Радзівілы | ||||||
Бацька | Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка[3] | ||||||
Маці | Альжбета Яўхімія з Вішнявецкіх[4] | ||||||
Жонка |
1.Ганна Сапега 2.Ганна Соф'я Зяновіч |
||||||
Дзеці | 2. Сын і 3 дачок | ||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл (16 чэрвеня 1589, Нясвіж — 20 ліпеня 1636) — дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, мецэнат.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Мікалая Крыштафа «Сіроткі», ваяводы віленскага, і Альжбеты Яўхіміі з Вішнявецкіх. Меў братоў Яна Юрыя, Жыгімонта Караля і Аляксандра Людвіка.
Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах у Нясвіжы, Браневе (1599—1601), Аўгсбургу (1604-06); падарожнічаў па Італіі.
3 1609 на чале ўласных атрадаў удзельнічаў у еайне Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600-29. Падчас вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609-18 прыняў удзел у аблозе ў 1611 Пскова-Пячэрскага манастыра і ў выправах у 1611-12 на Маскву. Пасол на сеймы 1613 і 1615. У 1614-20 староста рыжскі. Пры падтрымцы цесця, канцлера Л. Сапегі ў 1620 прызначаны стольнікам ВКЛ, у 1622 крайчым ВКЛ, у 1626 кашталянам трокскім. У 1632 удзельнічаў у абранні караля Уладзіслава IV, які ў 1633 прызначыў яго кашталянам віленскім.
Быў адным з багацейшых магнатаў ВКЛ. Пасля смерці бацькі атрымаў Шыдловец у Польшчы, Чарнаўчыцы ў Брэсцкім ваяв., Карэлічы і Лахву ў Навагрудскім ваяв. Пасля смерці старэйшага брата Яна Юрыя стаў нясвіжскім ардынатам. У 1622 купіў Блювенічы ў Брэсцкім ваяв. Праз шлюб з Ганнай Соф’яй Зяновіч (1628) набыў Глыбокае, Смаргонь, Порплішча і Паставы ў Ашмянскім пав., Беліцу ў Аршанскім пав., Ворань у Полацкім ваяв., Прусавічы ў Мінскім ваяв.
Мецэнат, клапаціўся пра пашырэнне галерэі партрэтаў у Нясвіжы, фундаваў алтар Святога Міхаіла і ўсіх Анёлаў касцёла Святога Міхаіла, у 1635 годзе пацвердзіў і павялічыў бацькаў уклад царкве Святога Юрыя. Разбудаваў замак у Шыдлоўцы.
У 1618 годзе ажаніўся з Ганнай (1603—1627), дачкой канцлера вялікага літоўскага Льва Сапегі і Альжбеты Радзівіл (1586—1611). У 1628 годзе пабраўся шлюбам з Ганнай Соф’яй (пам. 1664), дачкой кашталяна полацкага Мікалая Багуслава Зяновіча і Ганны Хадкевіч (пам. 1620). У другім шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Мікалай Францішак, памёр неўзабаве па нараджэнні
- Кацярына, памёрла непаўналетняй
- Альжбета Анастасія (1629—1688), бенедыкцінка ў Нясвіжы
- Канстацыя Соф’я (1635—1687), кармелітка ў Вільні
Спачыў у родавай крыпце ў Нясвіжы. Запісаў 10 тыс. злотых на фундацыю курсу афіцыум, прысвечанага Найсвяцейшай Дзеве Марыі ў касцёле Божага Цела і такую ж суму на рамонт касцёла Святоў Яўхіміі ў Нясвіжы[5].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Невядомы мастак, 1646—1653
-
З альбома «Выявы роду Радзівілаў». Г. Ляйбовіч, 1758
-
М. Старкман, 1857
Зноскі
- ↑ а б Albrycht Władysław Radziwiłł h. Trąby // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 81.
- ↑ Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 99. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- ↑ Lulewicz H. Radziwiłł Albrycht Władysław h. Trąby (1589—1636) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź: Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987. — Tom XXX/1, zeszyt 124. S. 142.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Шышыгіна-Патоцкая К. Я. Нясвіж і Радзівілы. — Мн.: Беларусь, 2007. — 240 с.: іл. ISBN 978-985-01-0740-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл
- Кашталяны троцкія
- Кашталяны віленскія
- Крайчыя вялікія літоўскія
- Стольнікі вялікія літоўскія
- Нарадзіліся 16 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1589 годзе
- Нарадзіліся ў Нясвіжы
- Памерлі 20 ліпеня
- Памерлі ў 1636 годзе
- Памерлі ў Берасцейскім ваяводстве
- Пахаваныя ў крыпце Радзівілаў
- Радзівілы
- Выпускнікі Нясвіжскага езуіцкага калегіума
- Выпускнікі Браўнсбергскага езуіцкага калегіума
- Выпускнікі Аўгсбургскага езуіцкага калегіума
- Асобы
- Постаці Мірскага замка
- Ардынаты нясвіжскія