Перайсці да зместу

Вада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вада
Выява хімічнай структуры
Вада
Агульныя
Сістэматычнае найменне Аксід вадароду
Вода[1]
Традыцыйныя назвы вада
Хім. формула Н2O
Фізічныя ўласцівасці
Стан (ст. ум.) вадкасць
Малярная маса 18,01528 г/моль
Шчыльнасць 0,9982 г/см³
Дынамічная вязкасць (ст. ум.) 0,00101 Па·с
(пры 20 °C)
Кінематычная вязкасць (ст. ум.) 0,01012 см²/с
(при 20 °C)
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення 0 °C
Тэмпература кіпення 99,974 °C
Патройны пункт 0,01 °C, 611,73 Па
Крытычны пункт 374 °C, 22,064 МПа
Малярная цеплаёмістасць (ст. ум.) 75,37 Дж/(моль·К)
Цеплаправоднасць (ст. ум.) 0,56 Вт/(м·K)
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 7732-18-5
PubChem 962; 22247451
Рэг. нумар EINECS 231-791-2
SMILES
RTECS ZC0110000
ChemSpider 937
71 % паверхні Землі — вада

Вада́, або монааксід вадароду (H2O) — найпрасцейшае ўстойлівае злучэнне вадароду з кіслародам.

Старажытныя філосафы лічылі ваду адным з чатырох першасных элементаў. Такія ўяўленні існавалі і ў Сярэднявеччы. Утварэнне вады пры згаранні вадароду было даведзена Г. Кавендышам (1781). Хімічная формула была канчаткова ўстаноўленая С. Каніцара (1860).

Фізічна пры нармальных умовах: празрыстая бясколерная (у тоўстым слоі блакітная) вадкасць, без паху і смаку. Тэмпература замярзання 0 °C, кіпення 100 °C. Найбольшая шчыльнасць 1000 кг/м³ (пры 4 °C). Распад малекул адбываецца пры 1000 °C.

Пры павелічэнні або памяншэнні тэмпературы ў вадкім стане шчыльнасць памяншаецца. Пры наяўнасці ў вадзе раствораных нелятучых злучэнняў (як соль ці цукар) ціск пары і тэмпература замярзання паніжаюцца, а тэмпература кіпення павышаецца.

Чыстая вада слаба праводзіць электрычны ток, але робіцца добрым правадніком пры растварэнні ў ёй нават невялікіх колькасцей іонных рэчываў.

Вада мае амфатэрныя якасці (можа выступаць і як кіслата, і як аснова).

Вада з’яўляецца добрым растваральнікам, асабліва для іонных сувязяў, і для многіх кавалентных злучэнняў, неметалаў, соляў, вокісаў).

Актыўна рэагуе з металамі. Акісляе металы, вышэйшыя за волава ў электрахімічным радзе напружанняў, удзельнічае такім чынам у працэсах карозіі.

Дзейнічае як аднаўляльнік у шэрагу біяхімічных працэсаў, у т.л. пры фотасінтэзе.

Удзельнічае таксама ў рэакцыях кіслотна-асноўных, гідратацыі, гідролізу.

Найбольш распаўсюджанае хімічнае злучэнне на Зямлі. Агульная маса вады на планеце дасягае 1018 т, і ёю пакрытыя каля 4/5 зямной паверхні. Неабходнае рэчыва для існавання жыцця. Чалавечае цела на 2/3 складаецца з вады, пераважна з вады складаюцца шмат якія харчовыя прадукты. Прэсная вада складае каля 3 % зямных запасаў, з гэтага каля 80 % недаступныя для выкарыстання, бо знаходзяцца ў палярных шапках.

Адзінае хімічнае злучэнне, якое ў прыродных умовах існуе ў трох агрэгатных станах: вадкасці, цвёрдага рэчыва (лёд) і газу (вадзянай пары).

Вада мае шэраг досыць незвычайных для хімічных рэчываў асаблівасцей, напрыклад, досыць высокія тэмпературы замярзання і кіпення, высокі каэфіцыент паверхневага нацягнення, найбольшую шчыльнасць у вадкім агрэгатным стане, большую за шчыльнасць у цвёрдым. Гэта тлумачыцца існаваннем у вадзе вадародных сувязяў, якія звязваюць малекулы між сабой як у вадкім так і ў цвёрдым станах. Вада з’яўляецца кавалентным малекулярным злучэннем.

Зноскі

  1. англ.: International Union of Pure and Applied Chemistry. Nomenclature of Inorganic Chemistry. IUPAC RECOMMENDATIONS 2005. RSC Publishing, 2005. — p. 306.
  • Michael Freemantle. Chemistry in Action. London, Macmillan Education, 1987. У выданні: Фримантл М. Химия в действии. В 2-х ч. : Пер. с англ. — М.: Мир, 1991. ISBN 5-03-000935-3. Т.2 С.51—54.