Перайсці да зместу

Валадар Пярсцёнкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валадар Пярсцёнкаў

Аўтар Джон Рональд Руэл Толкін[1]
Жанр фэнтэзі, высокае фэнтэзі[d][2] і прыгоды[d]
Мова арыгінала англійская
Арыгінал выдадзены 1954 і 1955 гг.
Афармленне Цім і Грэг Хільдэбранты, Паўліна Бейнс, Джон Хоу, Тэд Несміт, Алан Лі, Доната Джанкола, Маргрэтэ II і інш.
Выдавецтва George Allen & Unwin Limited[d]
Выпуск 1954[2]
Месца публікацыі Каралеўства Вялікабрытанія
Папярэдняя Хобіт, або Туды і назад і Сільмарыліян
Наступная Сільмарыліян

«Валада́р Пярсцё́нкаў»[3] (англ.: The Lord of the Rings) — раман англійскага пісьменніка Дж. Р. Р. Толкіна, самы вядомы твор жанру фэнтэзі, працяг кнігі «Хобіт». «Валадар Пярсцёнкаў» быў напісаны як адна кніга, але з-за аб’ёму пры першым выданні яго падзялілі на тры часткі: «Брацтва Пярсцёнка», «Дзве вежы» і «Вяртанне караля». У выглядзе трылогіі ён публікуецца і дагэтуль, хоць часта ў адной папяровай кнізе.

«Валадар Пярсцёнкаў» з’яўляецца адной з самых вядомых і папулярных кніг XX стагоддзя. Ён перакладзены сама мала на 38 моў свету, у тым ліку на беларускую (аматарскі пераклад). Гэта кніга зрабіла велізарны ўплыў на літаратуру ў жанры фэнтэзі, на настольныя і камп’ютарныя гульні, на кінематограф і наогул на сусветную культуру. Вялікім поспехам карысталася і экранізацыя кнігі, створаная рэжысёрам Пітэрам Джэксанам.

«Валадар Пярсцёнкаў» складаецца з шасці кніг, але для зручнага выдання, зрабілі тры тамы па дзве кнігі.

Першы том — Брацтва Пярсцёнка ()
Другі том — Дзве вежы ()
Трэці том — Вяртанне караля ()

Гісторыя стварэння

[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова Толкін не збіраўся пісаць працяг да «Хобіта» (раман «Валадар Пярсцёнкаў» фактычна з’яўляецца такім працягам). Аднак 15 лістапада 1937 падчас абеду са Стэнлі Анвінам, уладальнікам выдавецтва, якое апублікавала «Хобіта», Толкін атрымаў прапанову прадставіць для разгляду іншыя творы. Рэцэнзент выдавецтва адхіліў дасланы «Сільмарыліян», хоць адазваўся аб ім станоўча. Падбадзёраны гэтым Толкін пачаў пісаць працяг «Хобіта» і ўжо 16 снежня 1937 ў лісце да выдаўца паведаміў аб першай главе новай кнігі.

Мэтай Толкіна было стварыць англійскі эпас. Толкін быў оксфардскім філолагам, добра знаёмым з сярэдневяковымі міфамі Паўночнай Еўропы, такімі як «Сага аб Хервер», «Сага аб Вельсунгах», «Беавульф», а таксама з іншымі старажытнаскандынаўскімі, старажытнаанглійскімі і сярэдневяковымі англійскімі тэкстамі. «Валадар Пярсцёнкаў» быў натхнёны і іншымі літаратурнымі крыніцамі, напрыклад, легендамі Артураўскага цыкла і карэла-фінскім эпасам «Калевала». На думку Толкіна, англасаксам востра не хапала эпасу падобных маштабаў, артураўскі міф ён лічыў несправядлівай заменай з-за яго відавочных кельцкіх, а не англасаксонскіх каранёў.

Стварэнне англійскага эпасу часта абмяркоўвалася на сустрэчах Толкіна з Інклінгамі (літаратурная дыскусійная група ў Оксфардскім універсітэце, на штотыднёвых сустрэчах гэтай групы абмяркоўваліся ісландскія міфы і ўласныя неапублікаваныя складанні). Толкін пагадзіўся з адным з членаў гэтай групы, Клайвам Льюсам, што ў адсутнасць англійскага эпасу неабходна яго стварыць самім.

Паралельна з гэтымі дыскусіямі ў снежні 1937 Толкін пачаў «новага Хобіта». Пасля некалькіх няўдалых спробаў гісторыя пачала набіраць абароты, з простага працягу «Хобіта» ператварыўшыся хутчэй у працяг неапублікаванага «Сільмарыліяна». Задума першай главы ўзнік адразу ў гатовым выглядзе, хоць прычыны знікнення Більба, ідэя пра важнасць Пярсцёнка Усеўладдзя і назва рамана праясніліся толькі да вясны 1938. Спачатку Толкін хацеў напісаць яшчэ адзін апавяданне, у якім Більба, патраціўшы ўсе свае скарбы, кінуўся ў новыя прыгоды, але, успомніўшы пярсцёнак і яго сілу, вырашыў замест гэтага напісаць пра яго. Спачатку галоўным героем быў Більба, але потым аўтар вырашыў, што гісторыя занадта сур’ёзная для такога камічнага і вясёлага персанажа. Толкін разглядаў магчымасць адправіць у падарожжа сына Більба, але ўзнікалі пытанні: дзе была яго жонка? Як Більба адпусціў сына ў гэтак небяспечнае падарожжа? У выніку Толкін вырашыў працягнуць традыцыю старажытнагрэчаскіх легенд, у якіх артэфакт, які валодае магічнай сілай, атрымлівае пляменнік галоўнага героя. Так паўстаў хобіт Фрода Торбінс. З’яўляючыся перфекцыяністам, Толкін пісаў павольна. Яго літаратурная праца часта перарывалася акадэмічнымі абавязкамі, у прыватнасці, Толкін павінен быў экзаменаваць студэнтаў (нават першая фраза «Хобіта» — англ.: «In a hole in the ground there lived a Hobbit» — была напісана на чыстай старонцы экзаменацыйнай працы аднаго са студэнтаў). На працягу большай часткі 1943 Толкін не працаваў над тэкстам, але працягнуў працу ў красавіку 1944. Раздзелы з рамана Толкін пасылаў свайму сыну Крыстаферу, які служыў у Афрыцы ў англійскіх ВПС, і Клайв Льюсу. У 1948 у гісторыя была завершана, але да 1949 працягвалася рэдагаванне ранніх частак «Валадара Пярсцёнкаў».

«Брацтва Пярсцёнка»

[правіць | правіць зыходнік]

Падзеі першай кнігі развіваюцца ў III эпосе па года-злічэнню Серадзем’я — света, у якім адбываецца большасць гісторый Дж. Р. Р. Толкіна. Пярсцёнак Усяўладдзя, які лічыўся згубленым на працягу двух тысяч гадоў, быў знойдзены ў Шыры — краіне «малога» народа — Хобітаў. Дзядзя Фрода Торбінса, Більба, аддаў яму Пярсцёнак перад уходам у падарожжа. Сямнаццаць гадоў, пасля гэтага, Пярсцёнак ляжаў без справы. Але Горлум, папярэдні ўладальнік Пярсцёнка выдаў Хобітаў. Дзевяць Назгулаў — дапаможнікаў Саўрана — цёмнага ўладара, які і выкаваў Пярсцёнак, выйшла на пошукі Фрода, які ўжо адправіўся ў Раздол, горад Эльфаў, каб там схаваць Пярсцёнак. Хобіты знайшлі сабе ў дапамогу Арагорна — нязбыўшагася караля Гондара. Назгулы напалі на чатырох Хобітаў, якія і выконвалі гэту місію, і ранілі насіцеля Пярсцёнка, Фрода. Гларфіндэл — эльф з Раздола прыбыў на дапамогу, і адвёз хобіта ў Раздол. Назгулаў на пераправе праз раку накрыла хваля, і на час усе звесткі аб іх існаванні, зніклі…

Фрода прачнуўся цэлым і непашкоджаным, акрамя невялікай раны на плячы, ад удару Моргульскім мячом, мячом Караля-чараўніка — галоўнага Назгула. Ён думаў, што падарожжа закончана, і можна вяртацца дахаты. Але на сходзе ў Элранда — галоўнага эльфа ў Раздоле, было вырашана, што Пярсцёнак нельга пакідаць там, а трэба знішчыць у вулкане Арадруін, дзе ён і быў выкаваны. Новая місія ўскладзена на плечы Фрода, якому выбраны спадарожнікі: Хобіты — Сэм, Мэры і Піпін; адзін гном — Гімлі; адзін эльф — Легалас; два чалавекі — Арагорн і Борамір; і Мая[4], які ўвесь час ім дапамагаў — Гандальф Шэры. Па дарозе, ім трэба было прайсці праз гару Карадрас, але Саруман Белы — Мая, здрадзіўшы дабру, не прапусціў Брацтва[5]. Ім трэба было прайсці праз копі Морыі, старажытныя шахты Гномаў, але на Брацтва напалі гобліны, і галоўнае, Балраг — старажытная вогненая «пачвара». Балраг падае ў пропасць, і цягне за сабой Гандальфа. У Брацтве Пярсцёнка застаецца восем членаў. Яны прыходзяць у яшчэ адно пасяленне эльфаў, Латлорыен (скарочана Лорыен), дзе іх сустракае Галадрыель. Далей Брацтва адпраўляецца на лодках па Андуіну (Вялікай Рацэ). У адзін дзень, на іх з берагу нападаюць гобліны, і зверху даносіцца крык Назгула. Брацтва адбіваецца, і прыпыняецца на заходнім беразе, каб пранесці лодкі па берагу, праз вадаспад Рэрас. Але Саруманавы ўрук-хаі (оркі) Ізенгарда нападаюць у саюзе з Мордарскімі, Саўранаўскімі гоблінамі на Брацтва, і Фрода з Сэмам уцякаюць, пераплываючы на ўсходні бераг…

Бораміра забіваюць. Мэры і Піпіна крадуць урук-хаі і нясуць у Ізенгард. А Арагорн, Легалас і Гімлі адпраўляюцца на дапамогу ўкрадзеным хобіты. Брацтва Пярсцёнка распалася… Арагорн, Легалас і Гімлі бягуць па землям Рохана даганяючы оркаў. Толькі дзякуючы добраму зроку Легаласа (бо ён эльф) яны яшчэ могуць не губляць надзею на тое, што дагоняць варожы атрад. Але вось аднойчы яны сустрэлі Роханскую армію Эамера, які ім расказвае аб нападзенні на урук-хаяў мінулай ноччу… Арагорн з сябрамі губляе ўсялякую надзею на тое, што пры гэтай бітве Мэры і Піпін выжылі… Яны прыходзяць на тое месца, дзе ўжо ўскладзены курган — вогнішча з трупаў оркаў. Але Арагорн — следапыт, ён знаходзіць сляды хобітаў і ў хуткім часе высвятляецца, што хобіты ўцяклі ў лес Фангорн. Там зайшоўшы ў сярэдзіну яны сустракаюць Гандальфа! Ён жывы, толькі цяпер ён не Шэры, а Белы. У гэты час Мэры з Піпінам сустракаюць у лесе галоўнага энта Дрэвабарода, і ўстрайваюць сход энтаў — Энт-мут, на якім праз некалькі дзён вырашаецца атакаваць Ізенгард. У гэты ж момант з Ізенгарда выпраўляецца дзесяці-тысячная армія урук-хаяў і асадных машын на Хельмаву Падзь, дзе ў дадзены момант укрыліся арміі Рохана, а таксама кароль Тэадэн з Арагорнам, Легаласам і Гімлі. Яны бы не перамаглі, калі б Гандальф не прывёў яшчэ адну армію Рохана — Аркенбранда. Хуорны — зацвярдзелыя дрэвы з Фангорна, дабіваюць астаткі урук-хаяўГандальф з сябрамі адпраўляюцца на разваліны Ізенгарда, каб паразмаўляць са здраднікам Саруманам Белым

Чацвёртая кніга
[правіць | правіць зыходнік]

… У гэты час Фрода з Сэмам ідуць з Пярсцёнкам па каменным пагоркам Эмін Майла, дзе сустракаюць Горлума — істоту, якая калісьці была хобітам, але потым знайшоўшы Пярсцёнак пражыла пяць сот гадоў і пераўтварылася ў пачвару. Менавіта дзядзя Фрода — Більба Торбінс у свой час адабраў Пярсцёнак у Горлума. Фрода бярэ яго сабе ў праваднікі, бо Горлум (па іншаму Смеагорл) ведае дарогу да Чорных варотаў — галоўнага і амаль адзінага ўваходу на землі Мордара з Захаду і Поўначы. Але на месцы высвятляецца, што прайсці там не атрымаецца. Тады Горлум вядзе Фрода з Сэмам праз Ітыліэн да перавалу праз горы Кірыт Унгал. Па дарозе яны сустракаюць Фараміра — военачальніка следапытаў Гондара. Спачатку хобітаў з Горлумам прымаюць за шпіёнаў, але потым яны становяцца лепшымі сябрамі. Фарамір адпускае іх у дарогу на Мінас-Моргул, ведаючы, што яго бацька Дэнетар (намеснік трона Гондара) будзе не задаволены такой аддачай моцнай зброі — Пярсцёнка, «глупым» хобітам. Фрода, Сэм і Горлум прыходзяць да перавала, і ў пячоры сустракаюць вялікую павучыху Шэлаб, старую знаёмую Горлума. Горлум уцякае, а Фроду раніць Шэлаб, і Сэм Гэмджы думае, што той памёр. Фрода забіраюць оркі ў Кірыт Унгал, і Сэм ідзе за імі…

«Вяртанне караля»

[правіць | правіць зыходнік]

Гандальф і Піпін прыязджаюць у Мінас-Цірыт — сталіцу Гондара. Піпін становіцца ахоўнікам Белай Вежы пад кіраўніцтвам Дэнетара. Дэнетар не хоча прасіць дапамогі ў Тэадэна, бо з ім верагодна пойдзе і Арагорн — законны правіцель Гондара, але Гандальф супраць яго волі вызывае праз сігнальныя вагні Рохан. Тэадэн збірае свае арміі, а Арагорн, Легалас і Гімлі ідуць праз шляхі мёртвых — праз горы, дзе жывуць мёртвыя абяццаўшыя мінуламу каралю Гондара прыйсці ў патрэбны час на дапамогу, але не здзейсніўшыя сваё абяццане. Яны ідуць за Арагорнам у надзеі на тое, што ён іх вызваліць з гэтага свету. Яны захопліваюць порт, забраны піратамі, і збіраюць з гэтых зямель Гондарскую армію. У гэты час на Пеленорскім полі пачынаецца бітва за Мінас-Цірыт. Пры трагічных абставінах памірае Дэнетар. Фараміра раняць стрэламі. Армія Рохана прыходзіць у момант: Тэадэн рухае свае войскі наперад, але тут прыходзяць Харадрымы з мумакіламі. Усе губляюць надзею. Але ў гэты час прыплываюць караблі піратаў: усе чакаюць папаўнення армій Мордара, але ўзамен адтуль выходзіць Арагорн з новымі Гондарцамі. Эовін (не без дапамогі Мэры) забівае галоўнага Назгула Караля-чарадзея. Бітва выйграна. У Мінас-Тырыце збіраюць сход, аб нападзенні на Чорныя вароты, каб звярнуць на сябе ўвагу Саўрана, і даць шанц Фрода дайсці да Арадруіна

Сэм пранікае ў Кірыт Унгал за Фрода, якога туды нясуць оркі. Там оркі не падзялілі рэчы Фрода, і такім чынам практычна ўсіх пазабівалі. Цяжкім чынам Сэм адбівае Фрода, які як высветлілася быў жывы. Яны працягваюць сваё падарожжа ў кірунку Арадруіна. Ім даводзіцца пераапранцца ў адзёжу оркаў, каб іх не спаймалі. У адным месцы ім даводзіцца прайсці некаторы шлях круком разам з адным атрадам оркаў. Ім шанцавала выбіцца са строя. Пярсцёнак станавіўся ўсё цяжэй і цяжэй, і ў хуткім часе Фрода не можа ісці сам. Сэм яму дапамагае, і вось яны ўжо амаль дабраліся да вогненнай шчыліны. Там яны сустракаюць Горлума! Горлум стараецца адабраць у іх Пярсцёнак. У гэты час ля Чорных варотаў пачынаецца апошняя бітва за Серадзем’е. Шанцаў на перамогу даволі мала. Супраць застаўшыхся Назгулаў б’юцца Арлы (галоўны з іх Гваіхір)… Горлум нападае на Фрода, і Фрода апранае Пярсцёнак. Саўран тут жа пасылае сваіх слугаў да гары. Горлум адкусвае палец з Пярсцёнкам, і ад радасці таго, чаго ён чакаў ужо каля васьмідзесяці гадоў ён падае з абрыва прама ў лаву! Пярсцёнак знішчаны! Барад-дур — замак Саўрана разбураецца, усе арміі Мордара разбягаюцца… На Кармаленскім полі адзначаюць перамогу. Гандальф з арламі выратоўвае хобітаў з вывяргаючагася вулкана, якія цяпер сталі героямі Серадзем’я. Арагорна карануюць каралём Гондара, і з цягам часу Фрода, Сэм, Мэры і Піпін вяртаюцца дадому ў Шыр. Як высветлілася, Сарумана Белага выпусцілі з Ізенгарда, і ён цяпер стаў наводзіць свае парадкі ў краіне хобітаў! Але не дарэмна чацвёрка вядомых па ўсяму Серадзем’ю хобітаў прайшла папярэднія выпрабаванні. Яны з лёгкасцю справіліся. Сарумана забівае яго асабісты слуга Грыма (які раней быў слугой Тэадэна). Такім чынам у Шыры ўсталёўваецца мір, і ў хуткім часе Фрода з Більба паплылі за мора з Шэрай гавані ў Валінор.

Вытокі творчасці

[правіць | правіць зыходнік]

Вытокі творчасці Толкіна бяруцца са Скандынаўскай міфалогіі.

  • Хобіт (The Hobbit, 1937)
  • Прыгоды Тома Бамбадзіла (The Adventures of Tom Bombadil, 1962)
  • Сільмарыліян (The Silmarillion, 1977)
  • Няскончаныя паданні (Unfinished Tales, 1980)
  • Гісторыя Серадзем’я (The History of Middle-Earth, 19831996)
  • Дзеці Хурына (The Children of Húrin, 2007)

Экранізацыю зняў Пітэр Джэксан, даволі моцна змяніўшы сцэнарый і сюжэт[6]. У 2001 — «Брацтва пярсцёнка»; 2002 — «Дзве вежы»; 2003 — «Вяртанне караля».

«Брацтва Пярсцёнка»

[правіць | правіць зыходнік]

Адрозненні фільмаў ад кнігі даволі вялікія (хаця ўсе імёны і факты захаваліся нязменнымі), таму што каб зняць усю кнігу ў дакладнасцях, агульная даўжыня фільма складала бы не 9 (12 — рэжысёрская версія) гадзін, а ў шмат разоў больш. Гэта верагодна быў бы серыял.

Такім чынам у Першым фільме, Пітэр Джэксан прыняў шмат момантаў з пачатку кнігі і іншых месцаў: Паход у Заскоч'е, Фрэдагар Пузікс, фермер Мэгат, Стары лес, Том Бамбадзіл, сполахі на небе (над Аман Сулам), Гларфіндэл, ваўкі каля варотаў Морыі, паход да Лорыена і інш. Таксама ён змяніў канцоўку фільма, узяўшы за канец, пачатак Трэцяй кнігі — забойства Бораміра

… Тут былі прыняты наступныя рэчы: прывядзенне ў Хельмаву Падзь восйскаў Аркенбранда, не выгнанне Эамера, Хуорны, размова з Саруманам (голас Сарумана) і інш. Таксама, Фарамір не так моцна спакушаўся забраць Пярсцёнак, і фільм на гэты раз заканчваецца наадварот, калі яшчэ Фрода не дайшоў і блізка да пячораў Шэлаб

«Вяртанне караля»

[правіць | правіць зыходнік]

… У трэцім фільме ўсё пачынаецца з таго, што Фрода яшчэ толькі ідзе ў бок перавала Кірыт Унгал. У фільме дадалі выгнанне Сэма. Потым назіраюцца іншыя змены: войскі Мордара ўрываюцца ў Мінас-Цірыт, прывіды (Армія праклятых) прыходзіць прама на Пеленорскую бітву, Фрода зпіхвае Горлума з края вулкана, да Чорных варотаў прыйшлі занадта малыя арміі людзей, у Шыры ўсё ў парадку (няма Сарумана).

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]

«Валадар Пярсцёнкаў» перакладзены на беларускую мову Дзмітрыем Магілёўцавым і Крысцінай Курчанковай у 2008—2009 гадах. У 2023 годзе выйшаў новы пераклад «Валадар пярсцёнкаў: Брацтва Пярсцёнка», зроблены Ігарам Куліковым.

У перакладзе Магілёўцава і Курчанковай
  • Уладар Пярсцёнкаў. Звяз Пярсцёнка / Дж. Р. Р. Толкін ; пераклад з англійскай [Д. Магілёўцава, К. Курчанковай]. — Менск [Мінск], 2008. — 418, [1] с. : іл. ; 21 см. — Пераклад выд.: The lord of the rings. The fellowship of the ring / J. R. R. Tolkien. HarperCollinsPublishers, 1992. — 500 экз.
  • Уладар пярсцёнкаў. Дзве вежы / Дж. Р. Р. Толкін ; пераклад з англійскай [Д. Магілеўцава, К. Курчанковай]. — Менск [Мінск : б. в.], 2008. — 20 см. — Пераклад выд.: The lord of the rings. The two towers / J. R. R. Tolkien. HarperCollins, 1992
  • Уладар Пярсцёнкаў. Вяртанне караля : [раман] / Дж. Р. Р. Толкін ; пераклад з англійскай [Д. Магілёўцава, К. Курчанковай]. — Менск [Мінск], 2009. — 303, [2] с. : іл. ; 20 см. — Пераклад выд.: The lord of the rings. The return of the king / J. R. R. Tolkien. HarperCollins, 1992. — 500 экз.
У перакладзе Кулікова

Камп’ютарныя гульні

[правіць | правіць зыходнік]

Існуе шмат камп’ютарных гульняў па Валадару Пярсцёнкаў:

  1. Swartz A. Open Library — 2007.
  2. а б Bell A. Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica, Inc., 1768.
  3. Дж. Р. Р. Толкін. Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка / Пераклад з англійскай Ігара Кулікова. — Зомбкі: Выдавецтва «Янушкевіч», 2023. — 562 с. — ISBN 978-83-969297-6-1.
  4. Мая па іншаму для простых людзей — чараўнік.
  5. Брацтва Пярсцёнка — так назваў Элранд дзевяцерых ахоўнікаў Пярсцёнка.
  6. Сцэнарый пісаў ён са сваёй жонкай.