Перайсці да зместу

Дорскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дорскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Валожынскі раён
Уключае 44 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Доры
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 424
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

До́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Доры.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 3 жніўня 1954 года ў склад Хоўхлаўскага сельсавета Маладзечанскага раёна перададзена вёска Абухаўшчына[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Маладзечанскага раёна. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сугваздаўскага сельсавета (21 населены пункт: Адамполе, Александрова, Батуркі, Білуці, Будраўшчына, Бярава, Даманоўшчына, Есьманы, Захажэва, Камароўка, Клерымонты, Ласокіна, Леснікі, Лужаны, Мяжэйкі, Навасады, Паліксаўшчына, Родзеўшчына, Седлішча, Сугвазды, Цябуты)[2]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Яршэвіцкага сельсавета (13 населеных пунктаў: Ануліна, Бакшты, Вербаўцы, Гляі, Даўгулі, Дварэц, Кудзеўцы, Мажулева, Навасёлкі Есьманоўскія, Сазонаўшчына, Сарокі, Ядзейкі, Ясьманаўцы), у склад Валожынскага сельсавета перададзена вёска Родзеўшчына[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 821 чалавек[4], з іх 91,6 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 1,2 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (44 населеныя пункты) — 1424 чалавекі[6].

  1. Постановление Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 3 августа 1954 г. О внесении изменения и дополнений в указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.