Жабчыцкі раён
Жабчыцкі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр |
Жабчыцы (да 1955), Малоткавічы (з 1955) |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 14 кастрычніка 1957 |
Жа́бчыцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1957 гадах. Цэнтр — вёска Жабчыцы, з 1955 года вёска Малоткавічы.
Утвораны 15 студзеня 1940 года у складзе Пінскай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 12 сельсаветаў: Ахоўскі, Бродніцкі, Дубайскі, Жабчыцкі, Завідчыцкі, Кашавіцкі, Кротаўскі, Масявіцкі, Невельскі, Паршавіцкі, Хойнаўскі, Яечкавіцкі.
З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваныя Завідчыцкі, Кашэвіцкі, Хойнаўскі, Яечкавіцкі сельсаветы, утвораны Вулькаўскі сельсавет, Жабчыцкі сельсавет перайменаваны ў Малоткавіцкі[1]. 30 мая 1955 года цэнтр раёна перанесены ў вёску Малоткавічы.
14 кастрычніка 1957 года Жабчыцкі раён скасаваны, Бродніцкі і Кротаўскі сельсаветы перададзены Іванаўскаму раёну, Масявіцкі сельсавет — Лагішынскаму раёну, Ахоўскі, Вулькаўскі, Дубайскі, Малоткавіцкі, Невельскі, Паршавіцкі сельсаветы — Пінскаму раёну[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб скасаванні Быценскага і Жабчыцкага раёнаў, Брэсцкай вобласці ад 14 кастрычніка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 10.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Жабчыцкі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 361. — ISBN 985-11-0041-2.