Канстант II

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстант II
грэч. Κώνστας Β'
Канстант II і яго сын Канстанцін IV
Канстант II і яго сын Канстанцін IV
Візантыйскі імператар
641 — 668
Папярэднік Канстанцін III і Іраклон
Пераемнік Канстанцін IV

Нараджэнне 7 лістапада 630(0630-11-07)[1][2]
Смерць 15 верасня 668(0668-09-15)[1] (37 гадоў)
Род Дынастыя Іраклія[d]
Бацька Канстанцін III Іраклій
Маці Грыгорыя[d]
Жонка Фауста[d]
Дзеці Канстанцін IV, Тыверый[d] і Іраклій[d]
Веравызнанне монафеліцтва[d]
Дзейнасць імператар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канстант II (7 лістапада 630 — 15 верасня 668) — візантыйскі імператар у 641668 гадах, сын Канстанціна III, унук Іраклія.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Канстант II прыйшоў да ўлады, устараніўшы мачаху Марціну і дзядзьку Іраклона.

Вёў актыўную, але не вельмі ўдалую знешнюю палітыку. У 654 годзе флот Канстанта быў разгромлены арабамі ля берагоў Лікіі, імператар цудам пазбег палону. Арабскі флот меў відавочную перавагу перад візантыйцамі і збіраўся плыць ужо на Канстанцінопаль, але з-за распачатай міжусобіцы сярод арабаў паход так і не адбыўся, халіф і імператар заключылі мір, які даў невялікую прадышку Візантыі. У 663 годзе спрабаваў заваяваць Італію, але панёс цяжкае паражэнне, страціўшы ў бітве з каралём лангабардаў Грымаальдам 20 000 чалавек. Здолеў утрымаць за сабой Сіцылію.

Перанёс сваю рэзідэнцыю ў Сіракузы, куды звёз творы мастацтва, захопленыя ў Рыме. З-за здзейсненага ім братазабойства, цяжкіх падаткаў, прыхільнасці дамонафелітызму быў нелюбімы народам. Няўдачы ў знешняй палітыцы канчаткова пазбавілі яго папулярнасці.

Забіты змоўшчыкамі падчас купання. Па словах Феафана Спавядальніка, нехта Андрэй, які прыслугоўваў яму падчас мыцця, стукнуў імператара ражкай па галаве ў тую хвіліну, калі той намыліў яе. Аглушаны Канстант зваліўся ў ваду і захлынуўся.

Зноскі

  1. а б Constans II Pogonatus // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Konstans II. Pogonatos (Konstans) // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.