Перайсці да зместу

Ласла Ловас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ласла Ловас
венг.: László Lovász
Дата нараджэння 9 сакавіка 1948(1948-03-09)[1][2] (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Каталін Вестэргомбі[d]
Род дзейнасці матэматык, спецыяліст у галіне інфарматыкі, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера камбінаторыка[5][6], тэорыя графаў[6] і матэматыка[6]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат навук (1970)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Цібар Галаі[d]
Вядомыя вучні Тамаш Сёньі[d][7]
Член у
Узнагароды
Сайт cs.elte.hu/~lovas… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ласла Ловас (венг.: Lovász László; нар. 9 сакавіка 1948) — венгерскі матэматык, вядомы працамі па камбінаторыцы, за якія ён быў узнагароджаны шматлікімі прэстыжнымі прэміямі. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2012).

Нарадзіўся ў сям’і хірурга. Значнае ўражанне на яго аказалі артыкул і асабістая сустрэча з Палам Эрдзёшам. Падчас вучобы ў школе тройчы выйграваў залатыя медалі на Міжнародных матэматычных алімпіядах (1964, 1965, 1966; у 1963 годзе атрымаў сярэбраны), а яго сын выйграў медаль у 2008 годзе.

Ступень кандыдата навук абараніў у 1970 годзе ў Венгерскай акадэміі навук, пад кіраўніцтвам Цібара Галаі. На працягу 1990-х працаваў на пасадзе прафесара ў Ельскім універсітэце і супрацоўнічаў з даследчым цэнтрам Microsoft да 2006 года. Затым вярнуўся ў Будапешцкі ўніверсітэт, на пасаду дырэктара Інстытута матэматыкі.

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. http://www-history.mcs.st-and.ac.uk/history/Biographies/Lovasz.html
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #108767337 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
  4. а б https://web.cs.elte.hu/~lovasz/vita.pdf
  5. https://www.sciencedirect.com/journal/european-journal-of-combinatorics/about/editorial-board Праверана 26 жніўня 2020.
  6. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  7. Матэматычная генеалогія — 1997.
  8. http://www.ams.org/fellows_by_year.cgi?year=2013 Праверана 24 лістапада 2022.
  9. http://www.ams.org/news?news_id=1680 Праверана 24 лістапада 2022.
  10. www.ae-info.org