МАЗ-365022
МАЗ-365022 | |
---|---|
Вытворца | Мінскі аўтамабільны завод |
Заводы | Брэсцкі машынабудаўнічы завод |
Кузаў | |
Тып кузава | Цэльнаметалічны фургон |
Звязаныя | |
JAC Sunray | |
Вікісховішчы | на
МАЗ-365022 — беларускі малатанажны грузавы аўтамабіль (грузавы фургон). Ліцэнзійная версія кітайскай мадэлі JAC Sunray. Афіцыйны дэбют адбыўся ў маі 2019 года[1]. У чэрвені 2022 года на рынак выпусцілі аблегчаную машыну (дазволеная маса — 3,5 тоны)[2].
Вытворчасць
[правіць | правіць зыходнік]Зборка ажыццяўляецца на Брэсцкім машынабудаўнічым заводзе (уваходзіць у холдынг «БелаўтаМАЗ») з машынакамплектаў кампаніі JAC Motors. Зборка мікрааўтобусаў і фургонаў буйнавузлавая, вядзецца паставым метадам: кузаў падымаецца на адмысловым пад’ёмніку, пасля ўсталёўваецца сілавы агрэгат, мацуюцца элементы трансмісіі, падвескі, масты, колы.
Станам на верасень 2021 года агулам было сабрана 80 грузавых і 13 грузапасажырскіх аўтамабіляў[3].
За 2022 год выпуск грузавых мікрааўтобусаў склаў 62 адзінкі[4].
Агляд
[правіць | правіць зыходнік]Кузаў — паўкапотнай кампаноўкі, суцэльнаметалічны з інтэграванай рамай. Колькасць месцаў для сядзення — 3. Заднія дзверы — двухстворкавыя, бакавыя — ссоўныя. Габарытныя памеры: даўжыня — 6000 мм; шырыня — 2100 мм; вышыня — 2800 мм. Колавая база — 3570 мм. Аб’ём грузавога адсека — 12,2 куб.м. Аб’ём паліўнага бака — 80 л, бака для AdBlue — 16 л.
У базавую камплектацыю ўваходзяць кандыцыянер, круіз кантроль, задні парктронік, электрычныя шклопад’ёмнікі, электрапрывад люстэркаў, цэнтральны замок, МР3-магнітола.
Рухавік
[правіць | правіць зыходнік]Аўтамабіль абсталёўваецца радным чатырохцыліндравым дызельным рухавіком JAC HFC4DE1-1D з турбанаддзіманнем. Рабочы аб’ём цыліндраў — 2746 куб.см; магутнасць — 149,5 к.с. пры 3200 аб/хв; максімальны круцільны момант — 355,0 Нм пры 1800-2600 аб/хв. Сістэма сілкавання — упырск паліва пад ціскам (Bosch). Нагнятальнік — Holset HE200. Экалагічны клас — Еўра-5. Сістэма выпуску — з адным глушыцелем і сістэмай нейтралізацыі адпрацаваных газаў SCR. Рухавік размешчаны спераду падоўжна.
Трансмісія
[правіць | правіць зыходнік]Каробка перадач — механічная, 6-ступеньчатая, JAC LC6T32 або ZOMAX/ZM6T82. Колавая формула — 4х2. Прывад — задні.
Шасі
[правіць | правіць зыходнік]Пярэдняя падвеска — незалежная спружынная, з папярочнымі рычагамі, амартызатарамі і стабілізатарам папярочнай устойлівасці; задняя — залежная рысорная, з амартызатарамі і стабілізатарам папярочнай устойлівасці.
Рулявое кіраванне — з гідраўзмацняльнікам.
Працоўная тармазная сістэма двухконтурная, з гідраўлічным прывадам і падзелам на контуры пярэдняй і задняй восяў, з ABS і сістэмай размеркавання тармазнога высілка (EBD). Тармазныя механізмы: спераду — дыскавыя; ззаду — барабанныя. Шыны — 185/75 R16C.
Мадыфікацыі з максімальнай дазволенай масай 3,5 тоны маюць аднаскатныя заднія колы. Каляіна пярэдніх і задніх колаў аднолькавая — 1760 мм. Шыны — 215/75R16C або 215/75R16LT. Тормазы — дыскавыя і спераду, і ззаду. Дадаткова абсталяваныя сістэмай курсавой устойлівасці.
Мадыфікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- МАЗ-365022-520-000 — базавы суцэльнаметалічны фургон узору 2019 года з двухскатнымі заднімі коламі. Маса без нагрузкі — 2620 кг. Дазволеная маса аўтамабіля — 4050 кг (нагрузка на пярэднюю вось — 1600 кг; на заднюю — 2450 кг). Грузападымальнасць — 1430 кг[5].
- МАЗ-365022-520-020 — базавы суцэльнаметалічны фургон узору 2022 года з аднаскатнымі заднімі коламі. Дазволеная маса аўтамабіля зніжана да 3490 кг. Маса без нагрузкі — 2730 кг. Пашпартная грузападымальнасць — 760 кг[6].
- МАЗ-365022-540-020 — грузавы аўтамабіль з рамным шасі для ўсталявання кузаваў і надбудоў. Заднія колы — аднаскатныя. Маса шасі без нагрузкі складае 2100 кг, грузападымальнасць — 1390 кг. Дазволеная маса аўтамабіля — 3490 кг. Упершыню паказаны ў верасні 2022 года з ізатэрмічным фургонам «Купава 273100»[7][8].
- Брэстмаш-343001 — 9-месцавы грузапасажырскі мікрааўтобус, распрацаваны на Брэсцкім машынабудаўнічым заводзе ў 2020 годзе[9];
- Брэстмаш-343004 — грузапасажырскі мікрааўтобус для перавозкі 7 чалавек і 650 кг груза. Распрацаваны на Брэсцкім машынабудаўнічым заводзе. Паказаны ў 2021 годзе[10];
- Купава-273100 — ізатэрмічны фургон на рамным шасі. Унутраныя памеры кузава — 3768х2076х2168 мм, аб’ём — 17 куб.м. Грузападымальнасць — 900 кг. Пагрузачная вышыня кузава — 900 мм. Упершыню паказаны ў верасні 2022 года[7][11].
- Купава-273115 — бартавы грузавы аўтамабіль. Маса без нагрузкі складае 2480 кг, грузападымальнасць — 1010 кг. Памеры платформы: даўжыня — 3680 мм; шырыня — 2100 мм; вышыня борта — 494 мм. Дэбютаваў у чэрвені 2023 года на выставе «Белагра-2023»[11].
- Купава-273130 — фургон на рамным шасі для перавозкі хлеба і кандытарскіх вырабаў. Грузападымальнасць — 790 кг. З правага боку кузаў мае 5 дзвярэй. Дэбютаваў у чэрвені 2023 года на выставе «Белагра-2023»[11].
- Купава-373100 — цэльнаметалічны ізатэрмічны фургон для перавозкі ахалоджаных і замарожаных прадуктаў. Створаны прадпрыемствам «МАЗ-Купава» ў 2020 годзе[12].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Фургон МАЗ-365022 впервые выставлен на всеобщее обозрение. Можно оценить и прицениться. (руск.). abw.by (30 мая 2019). Праверана 29 студзеня 2022.
- ↑ МАЗ выводит на рынок России обновленные микроавтобусы. Но конкурировать им придется с JAC Sunray (руск.). abw.by (22 чэрвеня 2022). Праверана 22 чэрвеня 2022.
- ↑ ОАО «Брестмаш» с Днем машиностроителя! (руск.)(недаступная спасылка). «Вечерний Брест» // vb.by (26 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2022. Праверана 29 студзеня 2022.
- ↑ МАЗ назвал количество выпущенной в 2022 году техники (руск.). abw.by (12 студзеня 2023). Праверана 12 студзеня 2023.
- ↑ МАЗ-365022-520-000. Апісанне МАЗ-365022 на афіцыйным сайце вытворцы (руск.). maz.by. Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2020. Праверана 26 чэрвеня 2020.
- ↑ МАЗ-365022-520-020. Апісанне МАЗ-365022 на афіцыйным сайце вытворцы (руск.)(недаступная спасылка). maz.by. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2023. Праверана 27 сакавіка 2023.
- ↑ а б Минск промышленный: парад автомобильных новинок на выставке, посвященной Дню города (руск.). abw.by (9 верасня 2022). Праверана 10 верасня 2022.
- ↑ Новое облегченное шасси МАЗ-365022-540-020 начали выпускать в Бресте. (руск.). abw.by (29 верасня 2022). Праверана 29 верасня 2022.
- ↑ Брест выпустил первый собственный автомобиль – "Брестмаш-343001" (руск.). abw.by (30 чэрвеня 2020). Праверана 29 студзеня 2022.
- ↑ Автомобильные новинки на "Белагро-2021": рассматриваем, изучаем, оцениваем (руск.). abw.by (3 чэрвеня 2021). Праверана 29 студзеня 2022.
- ↑ а б в Премьеры «Белагро»: тягач JAC K7 и легкие МАЗы на новом шасси (руск.). abw.by (8 чэрвеня 2023). Праверана 3 ліпеня 2023.
- ↑ Завод "МАЗ-Купава" создал изотермическую модификацию фургона МАЗ-365022. На заводе подтвердили приход односкатки (руск.). abw.by (24 верасня 2020). Праверана 29 студзеня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Апісанне МАЗ-365022 на афіцыйным сайце вытворцы (руск.)(недаступная спасылка). maz.by. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2023. Праверана 27 сакавіка 2023.
- Апісанне МАЗ-365022 (шасі) на афіцыйным сайце вытворцы (руск.)(недаступная спасылка). maz.by. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2023. Праверана 27 сакавіка 2023.
- МАЗ все-таки будет выпускать микроавтобусы и фургоны в Бресте. Изучаем характеристики новинок (руск.). abw.by (30 ліпеня 2018). Праверана 29 студзеня 2022.
- Фургон МАЗ-365022 впервые выставлен на всеобщее обозрение. Можно оценить и прицениться. (руск.). abw.by (30 мая 2019). Праверана 29 студзеня 2022.