Магдэбургскае права
Магдэбу́ргскае пра́ва — феадальнае гарадское права, якое склалася ў нямецкім горадзе Магдэбург у ХІІ—ХІІІ стст.
Магдэбургскае права склалася з розных крыніц, у т.л. з прывілеяў, выдадзеных архіепіскапам Віхманам гарадскому патрыцыяту (1188), Саксонскага зярцала, пастаноў суда шэфенаў Магдэбурга і інш. Мела ўніверсальны характар, г.зн. трактавала розныя віды праваадносін: дзейнасць гарадской улады, суда, яго кампетэнцыю і парадак судаводства, пытанні зямельнай уласнасці «ў межах горада», парушэнні ўладання, захопу нерухомасці, устанаўлівала пакаранні за розныя віды злачынстваў і г.д. Асобае месца займалі нормы, што рэгулявалі гандаль і рамесніцтва, дзейнасць цэхаў і купецкіх гільдый, парадак падаткаабкладання. Магдэбургскае права з'явілася юрыдычным замацаваннем поспехаў гараджан у барацьбе з феадаламі за самастойнасць. Яно давала гораду права на самакіраванне і ўласны суд, права зямельнай уласнасці і вызваленне ад большай часткі феадальных павіннасцей. Магдэбургскае права было перанята многімі гарадамі Усходняй Германіі, Усходняй Прусіі, Сілезіі, Чэхіі, Венгрыі, Польшчы.
Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]3 XIV ст. магдэбургскае права пашыралася на гарады ВКЛ. Жыхары гарадоў, якія атрымлівалі магдэбургскае права, вызваляліся ад феадальных павіннасцей, ад суда і ўлады ваявод, старост і інш. дзяржаўных службовых асоб. У прыватнаўладальніцкіх гарадах Магдэбургскае права не вызваляла гараджан ад залежнасці і ўлады феадалаў, аднак залежнасць не мела рыс прыгонніцтва. На аснове Магдэбургскага права ў горадзе ствараўся выбарны орган самакіравання — магістрат. 3 увядзеннем Магдэбургскага права адмянялася дзейнасць мясцовага права, але не адмаўлялася правамернасць карыстання мясцовымі звычаямі, калі вырашэнне справы не прадугледжвалася Магдэбургскім правам. У судовай практыцы магістратаў Беларусі разам з Магдэбургскім выкарыстоўваліся нормы агульнадзяржаўнага права — Статутаў ВКЛ, судовых статутаў сталіцы — Вільні і ўласнай юрыдычнай практыкі.
У ліку першых Магдэбургскае права ў ВКЛ атрымалі Вільня (1387), Брэст (1390), Гродна (няпоўнае - у 1391, поўнае - у 1496), Трокі (1409), Слуцк (1441), Высокае (1494), Полацк (1498), Мінск (1499), Браслаў (1500), Камянец (1503), Навагрудак (1511), Барысаў (1563) і інш.
Магдэбургскае права мелі каля 60 гарадоў і мястэчак Беларусі. Граматы на Магдэбургскае права дзяржаўным гарадам выдавалі вялікія князі ВКЛ, прыватнаўладальніцкім гарадам — уладальнікі гарадоў або па іх хадайніцтве вялікія князі. На Беларусі Магдэбургскае права скасавана паводле ўказаў Кацярыны II у Магілёўскай губерні ў лістападзе 1775, у Мінскай — у маі 1795, у заходняй Беларусі — у снежні 1795.
Зноскі
- ↑ а б Аляксандр Доўнар. Магдэбургскае права // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 242.
- ↑ Магдэбурскае права таксама мелі (дакладны час надання прывілеяў невядомы): Бабруйск, Быхаў, Давыд-Гарадок, Зельва, Клецк, Копысь, Крычаў, Крэва, Мядзел, Тураў і іншыя
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Право магдебургское // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Alexander Rogatschewski. Das Magdeburger Recht auf dem heutigen Territorium Rußlands: Forschungsstand und Forschungsperspektiven // Rechts- und Sprachtransfer in Mittel- und Ostmitteleuropa. Sachsenspiegel und Magdeburger Recht. Internationale und interdisziplinäre Konferenz in Leipzig vom 31. Oktober bis 2. November 2003. (IVS SAXONICO-MAIDEBVRGENSE IN ORIENTE. Bd. 1) / Hrsg. von E. Eichler und H. Lück. — Berlin: Walter de Gruyter, 2008. — S. 207—287. — ISBN 978-3-89949-428-0.
- Gerhard Buchda: Magdeburger Recht. In: Adalbert Erler (Hrsg.) u.a.: Handwörterbuch zur deutschen Rechtsgeschichte. Band 3. Erich Schmidt Verlag, Berlin 1984, ISBN 3-503-00015-1, Sp. 134ff.
- Friedrich Ebel: Magdeburger Recht. In: Norbert Angermann (Hrsg.): Lexikon des Mittelalter. Band 6. Metzler, Stuttgart und Weimar 1999, ISBN 3-476-01742-7.
- Friedrich Ebel: Magdeburger Recht. In: Matthias Puhle (Hrsg.): Erzbischof Wichmann (1152—1192) und Magdeburg im hohen Mittelalter (Ausstellung zum 800. Todestag Erzbischof Wichmanns vom 29. Oktober 1992 bis 21. März 1993). Magdeburger Museen, Magdeburg 1992.
- Heiner Lück: Die Verbreitung des Sachsenspiegels und des Magdeburger Rechts in Osteuropa. In: Mamoun Fansa (Hrsg.): Der sassen speyghel. Sachsenspiegel — Recht — Alltag. Band 2. Isensee, Oldenburg 1995, ISBN 3-89598-241-5, S. 37-49.
- Herman Rosenthal und Peter Wiernik: Magdeburg Law. In: The standard Jewish encyclopedia. (zitiert nach: JewishEncylopedia.com)
- Magdeburger Recht und Sachsenspiegel, Begleitmaterial zu «Geschichte Sachsen-Anhalts im Zeitstrahl», 1998, Quelle: Zur Entwicklung des Stadt- und Landesrecht im heutigen Sachsen-Anhalt Архівавана 29 кастрычніка 2008.
- Prof. Ludwik Łysiak. Ius supremum Magdeburgense castri Cracoviensis 1356—1794, Decreta iuris supremi Magdeburgensis castri Cracoviensis 1456—1481 oraz Decreta iuris supremi Magdeburgensis castri Cracoviensis 1481—1511.
- Margret Obladen. Magdeburger Recht auf der Burg zu Krakau. Die güterrechtliche Absicherung der Ehefrau in der Spruchpraxis des Krakauer Oberhofs. 2006.
- Alexander Rogatschewski: Das Magdeburger Recht auf dem heutigen Territorium Rußlands. Forschungsstand und Forschungsperspektiven. In: Ernst Eichler und Heiner Lück (Hrsg.): Rechts- und Sprachtransfer in Mittel- und Ostmitteleuropa. Sachsenspiegel und Magdeburger Recht. Internationale und interdisziplinäre Konferenz in Leipzig vom 31. Oktober bis 2. November 2003. (IVS saxonico-maidebvrgense in Oriente Bd.
- Владимирский-Буданов, А. Ф. Немецкое право в Польше и Литве / А. Ф. Владимирский-Буданов. — СПб.: [б. и.], 1868. — 304 с.
- Грицкевич, А. П. Социальная борьба горожан Белоруссии (XVI-XVIII вв.) / А. П. Грицкевич. — Мн.: Наука и техника, 1979. — 152 с.
- Грицкевич, А. П. Частновладельческие города Белорусии в XVI—XVIII вв.: (социально-экономическое исследование истории городов) / А. П. Грицкевич; АН БССР, Ин-т истории. — Мн.: Наука и техника, 1975. — 248 с., 1 л. карт.
- Грыцкевіч, А. Магдэбургскае права / Анатоль Грыцкевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 5—6.
- Келер Вольга. Магдэбургскае права // Спадчына 1997. №5. С. 90-101.
- Копысский, З. Ю. Социально-политическое развитие городов Белоруссии в XVI — первой половине XVII в. / З. Ю. Копысский; АН БССР, Ин-т истории. — Мн.: Наука и техника, 1975. — 193 с.
- Тарановский, Ф. Д. Обзор памятников Магдебургского права западно-русских городов литовской эпохи: историко-юридическое исследование / Ф. Д. Тарановский. — Варшава: Тип. Варшавского Учебного Округа, 1897. — 203 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Магдэбургскае права
- Магдэбурскае права. Беларускі гістарычны партал.