Мажарытарная выбарчая сістэма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мажарыта́рная выбарчая сістэма — парадак вызначэння вынікаў галасавання, калі абраны кандыдат, які атрымаў большасць (абсалютную або адносную) галасоў.

Мажарытарныя сістэмы могуць быць:

а) адноснай большасці (абраным лічыцца дэпутат, які набраў найбольшую колькасць галасоў выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні, а ў выпадку роўнасці галасоў пытанне вырашаецца латарэяй або паўторнымі выбарамі (большасць краін свету);

б) абсалютнай большасці (абраным лічыцца дэпутат, за якога прагаласавала больш за палову выбаршчыкаў, якія прыйшлі на выбарчыя ўчасткі, гэта значыць 50% + 1 голас. Калі ніводзін кандыдат не набраў патрэбную колькасць галасоў, праводзяцца паўторныя выбары, у якіх бяруць удзел 2 кандыдаты, якія набралі найбольшую колькасць галасоў (Францыя, выбары Палаты прадстаўнікоў Аўстраліі);

в) мажарытарная сістэма кваліфікаванай большасці (абраным лічыцца кандыдат або спіс, які атрымлівае пэўную кваліфікацыйную большасць галасоў выбаршчыкаў, якія перавышаюць абсалютную (2/3, ¾)). Такая сістэма сустракаецца вельмі рэдка з-за яе дрэнных вынікаў. Прымяняецца ў Чылі, да 1993 г. ў Італіі пры выбарах у Сенат.