Матэвуш Маравецкі
Матэвуш Якуб Маравецкі (польск.: Mateusz Jakub Morawiecki; нар. 20 чэрвеня 1968, Уроцлаў) — польскі дзяржаўны дзеяч, віцэ-прэм’ер урада, міністр развіцця і фінансаў. Прэм’ер-міністр Польшчы з 8 снежня 2017 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын лідара «Салідарнасці» Карнеля Маравецкага.
Скончыў гістарычны факультэт Уроцлаўскага ўніверсітэта (1992). Вывучаў бізнес-адміністраванне ва Уроцлаўскім політэхнічным інстытуце (1993) і адначасова ва Універсітэце Цэнтральнага Канектыкута. Атрымаў дыплом MBA ў Эканамічнай акадэміі ва Уроцлаве (1995). У 1995—1997 гадах вывучаў права і пытанні эканамічнай інтэграцыі ў Гамбургскім універсітэце. Прайшоў курс у школе менеджменту імя Келага ў Паўночна-заходнім універсітэце ў ЗША.
У 1996—2004 гадах выкладаў ва Уроцлаўскай эканамічнай акадэміі, у 1996—1998 гадах ва Уроцлаўскім політэхнічным інстытуце.
З 1998 года займаў пасады ў кіраўніцтве банка BZ WBK, у 2007—2015 гадах быў яго прэзідэнтам.
Палітычная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1998—2002 гадах — дэпутат рэгіянальнага савета Ніжнесілезскага ваяводства ад Выбарчай акцыі Салідарнасці.
У 2015 годзе прызначаны віцэ-прэм’ерам і міністрам развіцця ва ўрадзе Беаты Шыдла. У сакавіка 2016 года ўступіў у партыю «Права і справядлівасць», да гэтага быў беспартыйным членам урада. З верасня 2016 года — міністр развіцця і фінансаў.
Пасля адстаўкі Шыдла з пасады прэм’ер-міністра 7 снежня 2017 года, вылучаны партыяй «Права і справядлівасць» на пасаду кіраўніка ўрада Польшчы.
Зноскі
- ↑ а б в http://www.encysol.pl/wiki/Mateusz_Morawiecki
- ↑ Wallenfeldt J. Mateusz Morawiecki // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.workwithdata.com/person/mateusz-morawiecki-1968 Праверана 2 кастрычніка 2024.
- ↑ а б в г д Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Матэвуш Маравецкі ў Вікіцытатніку | |
Матэвуш Маравецкі на Вікісховішчы |
- Прэм’ер-міністры Польшчы
- Нарадзіліся 20 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1968 годзе
- Нарадзіліся ва Уроцлаве
- Члены партыі «Права і справядлівасць»
- Выпускнікі Уроцлаўскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Базельскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гамбургскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 2 ступені
- Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
- Асобы
- Дэпутаты Сейма Польшчы 9 склікання
- Дэпутаты Сейма Польшчы 10 склікання