Мацьё Вальбуэна
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
28 верасня 1984[1][2] (40 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Францыя | |||||||||||||||||||||
Рост | 167 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 58 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | вінгер | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Апалон | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мацьё Вальбуэна (фр.: Mathieu Valbuena; нар. 28 верасня 1984, Бруж, Францыя) — французскі футбаліст, паўабаронца кіпрскага клуба «Апалон» з Лімасола. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2010—2015). З’яўляецца атакуючым паўабаронцам і нападнікам, а таксама вядомы сваёй хуткасцю, тэхнічнымі здольнасцямі і чэпкім стылем гульні[3]. З-за свайго маленькага росту Вальбуэна мае мянушку «маленькі веласіпед» (фр.: Le Petit Vélo)[4].
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Вальбуэна пачаў сваю кар’еру ў прафесійным клубе «Бардо». Пасля двух сезонаў у «Бардо» ён далучыўся да аматарскага клуба «Лангон-Кастэ» ў пяты дывізіён французскага футбола. У 2004 годзе далучыўся да клуба «Лібурн», які выступаў у трэцім паводле ўзроўню дывізіёне французскага футбола.
У сезоне 2006 года клуб прабіўся ў Лігу 2, а Вальбуэна быў названы іграком года лігі, што зацікавіла некалькіх прафесійных клубаў Лігі 2 і Лігі 1.
«Алімпік» Марсель
[правіць | правіць зыходнік]9 чэрвеня 2006 года Вальбуэна падпісаў свой першы прафесійны кантракт пасля ўзгаднення з пераходам у клуб «Алімпік» з Марселя. Ён падпісаў трохгадовы кантракт з клубам і атрымаў кашулю з нумарам 28[5]. Вальбуэна дэбютаваў за клуб 15 ліпеня 2006 года ў матчы трэцяга раўнда Кубка Інтэртота супраць украінскага клуба «Дняпро»[6]. Вальбуэна дэбютаваў за клуб у розыгрышу французскай лігі 19 лістапада 2006 года ў матчы супраць «Валансьена», выйшаўшы на змену[7]. 19 мая 2007 года Вальбуэна забіў свой першы прафесійны гол у матчы супраць клуба «Сент-Эцьен», а яго каманда перамагла ў той сустрэчы з лікам 2:1.
«Дынама» Масква і «Алімпік» Ліён
[правіць | правіць зыходнік]2 жніўня 2014 года падпісаў кантракт з маскоўскім «Дынама». Замацаваўся ў аснове маскоўскага клуба і быў прызнаны аматарамі найлепшым футбалістам «Дынама» ў сезоне 2014/15. Улетку 2015 года, з-за выключэння «Дынама» з еўракубкаў і скарачэння бюджэту, цікавасць да Вальбуэна стаў праяўляць ліёнскі «Алімпік». 11 жніўня падпісаў трохгадовы кантракт з французскім клубам[8].
«Фенербахчэ» і «Алімпіякос»
[правіць | правіць зыходнік]У чэрвені 2017 года перайшоў у турэцкі клуб «Фенербахчэ»[9]. У маі 2019 года абвясціў аб сыходзе з каманды па заканчэнні сезона і неўзабаве падпісаў кантракт з грэчаскім «Алімпіякосам»[10]. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2022/23.
У ліпені 2023 года папоўніў склад кіпрскага «Апалона».
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Вальбуэна не выклікаўся дзіцяча-юнацкія зборныя Францыі. Тым не менш, пасля яго ўражлівых выступаў у «Марселі», ён быў выкліканы да нацыянальнай каманды трэнерам Раймонам Даменекам на матчы супраць зборных Англіі і Малі ў сакавіку 2008 года[11], але з-за траўмы Мацьё быў вымушаны прапусціць гульні.
Наступны выклік Вальбуэна атрымаў праз два гады ў маі 2010 года, калі ён быў уключаны ў папярэдні спіс з 30 чалавек, якія павінны былі гуляць на чэмпіянаце свету па футболе ў ПАР[12].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Францыі: 2010
- Уладальнік Кубка лігі Францыі (3): 2010, 2011, 2012
- Уладальнік Суперкубка Францыі (2): 2010, 2011
- Чэмпіён Грэцыі (3): 2020, 2021, 2022
- Уладальнік Кубка Грэцыі: 2020
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Вальбуэна нарадзіўся ў паўднёва-заходняй камуне Бруж у дэпартаменце Жыронда, яго маці завуць Брыджыт, а бацьку — Карлас[13]. Ён мае іспанскае паходжанне праз свайго бацьку, які родам з горада Вальядалід.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Mathieu Valbuena // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mathieu Valbuena // As — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ «A Night of Cold and Coldly Calculated Play». New York Times.
- ↑ «Foot — OM : Valbuena, l’increvable „Petit Vélo“» Архівавана 2 снежня 2013.. France Soir.
- ↑ «Marseille : Valbuena signe trois ans» Архівавана 20 ліпеня 2011.. Football365.
- ↑ «Mathieu Valbuena». Football365.
- ↑ «Marseille v. Valenciennes Match Report». Ligue de Football Professionnel.
- ↑ «Лион» объявил о переходе Матье Вальбуэна. football.by
- ↑ Вальбуэна представлен в качестве игрока «Фенербахче». by.tribuna.com
- ↑ Вальбуэна перешел в «Олимпиакос». by.tribuna.com
- ↑ «France call up four new caps» Архівавана 26 кастрычніка 2012.. Fédération Internationale de Football Association.
- ↑ «Liste des 30: Mathieu Valbuena en a pleuré» Архівавана 17 сакавіка 2012.. Chronofoot.
- ↑ «Blanquefort, pays des Valbuena». La Provence.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мацьё Вальбуэна
- Нарадзіліся 28 верасня
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў Францыі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Францыі
- Ігракі зборнай Францыі па футболе
- Ігракі ФК Лібурн
- Ігракі ФК Алімпік Марсель
- Ігракі ФК Дынама Масква
- Ігракі ФК Алімпік Ліён
- Ігракі ФК Фенербахчэ
- Ігракі ФК Алімпіякос Пірэй
- Ігракі ФК Апалон Лімасол