Монктанскі ўніверсітэт
Выгляд
Монктанскі ўніверсітэт | |
---|---|
фр.: Université de Moncton | |
Арыгінальная назва | фр.: Université de Moncton |
Заснаваны | 1963 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Монктан, Нью-Брансуік, Канада |
Сайт | umoncton.ca |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Монктанскі ўніверсітэт (фр.: Université de Moncton) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і сядзібай у горадзе Монктан у правінцыі Нью-Брансуік, Канада.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт быў заснаваны ў 1963 годзе ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Каралеўскай камісіі па вышэйшай адукацыі ў Нью-Брансуіку. Ён уключае кампусы ў Эдмундстане, Монктане і Шыпагане. Гэта буйнейшы выключна франкамоўны ўніверсітэт Канады па-за межамі правінцыі Квебек.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт адміністрацыі
- Факультэт мастацтваў і сацыяльных навук
- Факультэт права
- Факультэт інжынерыі
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Факультэт навук аб здароўі і грамадскіх паслуг
- Факультэт адукацыі
- Факультэт інфармацыйнага менеджменту, устойлівага развіцця і прыбярэжнай зоны
- Школа лясной гаспадаркі
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Монктанскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы