Перайсці да зместу

Мікула

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікула
Смерць не пазней за 1180
Бацька Давыд Усяславіч[1]
Дзеці Усяслаў Мікуліч

Мікула — князь XII ст. з роду Ізяславічаў Полацкіх.

Пра Мікулу сведчыць толькі імя па бацьку лагожскага (лагойскага) князя Усяслава Мікуліча, аднаго з удзельнікаў вялікага паходу на Друцк у 1181 годзе. Паводле Эдуарда Загарульскага, у спецыяльным выданні пра генеалогію Ізяславічаў Полацкіх ад 1994 года, Мікула мог быць братам ізяслаўльскага князя Брачыслава, то-бок сынам полацкага князя Давыда Усяславіча, але там сама даследчык дае і іншыя версіі[2]. У больш агульным вучэбным дапаможніку ад 1998 года, Загарульскі дае як асноўную ўжо іншую думку, што Мікула мог быць сынам або ўнукам менскага князя Глеба Усяславіча або гэта хрысціянскае імя Усевалада Глебавіча[3]. Да меркавання, што Мікула можа быць сынам менскага князя Глеба Усяславіча схіляецца Вячаслаў Насевіч. Паводле Алега Рапава, Мікула мог быць сынам Валодшы, якога ён лічыць магчымым ізяслаўльскім князем, таму на думку даследчыка Мікула мог трымаць нейкі ўдзел у Ізяслаўльскім княстве.