Васілька (князь віцебскі)
Васілька | |
---|---|
Смерць | не раней за 1209 |
Дзеці | Любава Васількаўна[d], мерк. Яраслаў Васілевіч[d] і мерк. Брачыслаў |
Васілька (XII ст. — магчыма XIII ст.) — князь віцебскі (зг. 1209).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пад 1209 годам познія крыніцы — Ніканаўскі, Васкрасенскі (оженися другою женою, поя за ся Васильковну, князя Витебскаго дщерь), Тыпаграфскі, Львоўскі летапіс (XVI ст.) — ускосна называюць віцебскага князя Васільку, з дачкой якога другі шлюбу ўзяў вялікі князь уладзімірскі Усевалад Вялікае Гняздо. Ні імя па бацьку самога князя і ні імя яго дачкі гэтыя крыніцы не называюць. Толькі таксама даволі позні Троіцкі летапіс (пачатак XV ст.), які не захаваўся да цяперашняга часу, паводле сведчання Мікалая Карамзіна, проста называў віцебскага князя Васільку як бацьку ўсеваладавай жонкі. Болей няма ніякіх звестак. Не вядома ці жыў яшчэ Васілька ў 1209 годзе[1], напрыклад, Васіль Данілевіч, дапускаў, што мог яшчэ жыць.
Пазней Васіль Тацішчаў у сваёй «Гісторыі» даў імя васількавай дачкі — Любоў або Любава, але ўнікальныя тацішчаўскі звесткі вымагаюць пільнага стаўлення, бо гістарыёграф быў схільны да «рэканструкцый». Лёс васількавай дачкі таксама не вядомы, у 1212 годзе Усевалад Вялікае Гняздо памёр. Ёсць толькі звесткі пазнейшых крыніц пра пахаванне другой жонкі Усевалада ва Успенскім саборы ва Уладзіміры.
У гістарыяграфіі
[правіць | правіць зыходнік]На такім абмежаваным крынічным грунце даследчыкі спрабуюць прапанаваць розныя атаясненні віцебскага князя Васількі з іншымі вядомымі з крыніц асобамі таго або блізкага часу.
Часта Васільку атаясняюць з адзіны раз пад 1180/1181 годам згаданым без тытула Васількам Брачыславічам, якога называюць ізяслаўльскім і нават стрэжаўскім князем, але паходжанне гэтага Брачыславіча не відавочнае.
Праз гіпатэтычныя атаясненні Васількі ў гістарыяграфіі сустракаюцца яшчэ болей гіпатэтычныя звесткі пра яго дзяцей, апроч дачкі -- тацішчаўскай Любавы. Так, сынам Васількі называюць Яраслава Васілевіча, які ў «Радаводзе віцебскіх князёў», неверагодным дадатку да «Хронікі Быхаўца», даецца як віцебскі князь і бацька першай жонкі вялікага князя літоўскага Альгерда. Таксама толькі гіпатэтычнае сыноўства адносна Васількі і пазнейшага віцебскага, а потым полацкага князя Брачыслава (зг. 1232—1241), чыё імя па бацьку крыніцы не называюць.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рапаў
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рапов О. Княжеские владения на Руси в X — первой половине XIII в. — М.: Изд-во МГУ, 1977. — 268 с.