Роберт Хофштатэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Роберт Хофштатэр
англ.: Robert Hofstadter
Дата нараджэння 5 лютага 1915(1915-02-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лістапада 1990(1990-11-17)[1][2][…] (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Дуглас Хофштатэр[d][3]
Род дзейнасці фізік, вучоны-ядзершчык, выкладчык універсітэта, астрафізік
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Роберт Хофштатэр (анг.: Robert Hofstadter; 5 лютага 1915 — 17 лістапада 1990) — амерыканскі фізік-эксперыментатар, член нацыянальнай АН (1958), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1961) «За асноўныя даследаванні па рассейванні электронаў на атамных ядрах і звязаных з імі адкрыццяў у галіне структуры нуклонаў». Бацька Дугласа Хофштатэра.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Прынстанскі ўніверсітэт у 1938 годзе, дзе працаваў у 1946—1950. З 1950 года працаваў у Стэнфардскім універсітэце, на пасадзе прафесара з 1954 года і дырэктар лабараторыі фізікі высокіх энергій ў 1967—1974 гадах. Работы прысвечаны ядзернай фізіцы і ядзернай тэхніцы, фізіцы высокіх энергій. Браў удзел у стварэнні вялікага генератара ван дэ Граафа. У 1950х атрымаў колькасную інфармацыю аб размеркаванні электрычнага зарада і магнітнага моманту ўнутры нуклона і аб памерах нуклона. У 1957 годзе вызначыў зарадавы і магнітны формафактары пратона, у 1958 — магнітны формафактар нейтрона.

Зноскі

  1. а б Robert Hofstadter // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Robert Hofstadter // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. NNDB — 2002. Праверана 28 снежня 2018.
  4. NNDB — 2002.