Перайсці да зместу

Рурык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рурык
Рурык дазваляе Аскольду і Дзіру ісці ў паход на Візантыю. Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу, XV ст.
Рурык дазваляе Аскольду і Дзіру ісці ў паход на Візантыю. Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу, XV ст.
князь наўгародскі
862 — 879
Пераемнік Ігар Рурыкавіч

Нараджэнне 830
Смерць каля 879[1]
Род Рурыкавічы
Жонка Яфанда[d][2]
Дзеці Ігар Рурыкавіч[3][4][…]
Веравызнанне язычніцтва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ру́рык (памёр каля 879) — летапісны заснавальнік дзяржаўнасці Русі, вараг, наўгародскі князь і родапачынальнік княжацкай, якая стала пасля царскай, дынастыі Рурыкавічаў. Згодна з нарманскай тэорыяй, Рурык з’яўляўся шведам (шведск.: Rörik (Hrörekr))[5]. Існуе і дацкая версія, згодна з якой Рурыка атаясамляюць з конунгам Рорыкам (дацк.: Hrørek) з ютландскага Хедэбю, што месціцца ў Даніі[6][7]. Паводле іншай версіі, Рурык — прадстаўнік каралеўскага роду абадрытаў, а яго імя — славянская радавая мянушка, звязаная з сокалам, які на славянскіх мовах называўся таксама «рарогам». Таксама існуюць спробы даказаць легендарнасць Рурыка.

Рурык у летапісах

[правіць | правіць зыходнік]

Згодна са старажытнарускім летапісным зводам XII стагоддзя «Аповесць мінулых часоў», у 862 годзе вараг Рурык з братамі па запрашэнні такіх плямёнаў як: чудзь, ільменскія славене, крывічы і весь быў прызваны княжыць у Ноўгарад. Гэта падзея, з якой традыцыйна адлічваецца пачатак дзяржаўнасці ўсходніх славян, у гістарыяграфіі атрымала ўмоўную назву «пакліканне варагаў». Летапісец назваў прычынай запрашэння міжусобіцу, якая ахапіла на наўгародскіх землях славянскія і фіна-угорскія плямёны. Рурык прыйшоў з усім сваім родам, званым русь, этнічная прыналежнасць якога працягвае заставацца тэмай для дыскусій.

«Прыбыццё Рурыка ў Ладагу». Віктар Васняцоў, XIX ст.

Вакол родапачынальніка першай княжацкай дынастыі Русі існуе шмат версій, аж да спробаў даказаць яго легендарнасць. Легендарнасць Рурыка спараджаецца адсутнасцю зьвестак пра яго паходжанне: адкуль ён прыйшоў на княжанне і да якога народу-племені ён належаў. Тэма радзімы Рурыка шчыльна звязана з этымалогіяй словаў Русь і русы. Існуюць некалькі версій паходжання Рурыка, з якіх асноўнымі з’яўляюцца нарманская і заходнеславянская.

Нарманская версія

[правіць | правіць зыходнік]

Зыходзячы з таго, што ў рускіх летапісах Рурык названы варагам, а варагі-русь паводле розных крыніцаў атаясамляюцца з нарманамі альбо шведамі, прыхільнікі нарманскай канцэпцыі лічаць Рурыка, як і ўсю яго дружыну, варагамі-вікінгамі, што прыйшлі са Скандынавіі, дакладней, з мясцовасці Русьлаген (шведск.: Roslagen), непасрэдна на поўнач ад сучаснага Стакгольму[8].

Рурык на помніку «Тысячагоддзе Расіі» ў Вялікім Ноўгарадзе. 1862.

Заходнеславянская версія

[правіць | правіць зыходнік]

Альтэрнатывай нарманскай версіі з’яўляецца версія пра паходжанне Рурыка з асяроддзя заходнеславянскіх плямёнаў абадрытаў, руян і памаран. «Аповесць мінулых гадоў» прама кажа пра тое, што Рурык, будучы варагам, не з’яўляўся пры гэтым ні нарманам, ні шведам, ні англам, ні гатландцам.

Зноскі

  1. Pas L. v. Genealogics — 2003. Праверана 28 жніўня 2022.
  2. Іаакімаўскі летапіс
  3. А. Э. Игорь Рюрикович // Русский биографический словарьСПб.: 1897. — Т. 8. — С. 61–62.
  4. Игорь Рюрикович // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIIа. — С. 788–789.
  5. Mats G. Larsson: Rusernas rike. Nordborna och Rysslands födelse. Stockholm 1993.
  6. А. Ю. Чернов, В Старой Ладоге найден герб Рюрика?
  7. А. Н. Кирпичников: Сказание о призвании варягов. Анализ и возможности источника // Первые скандинавские чтения. — СПб., 1997. — С. 7-18).
  8. Катлярчук А. Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2002. — С. 2.
  • Горский А. А. Русь «от рода франков» // Древняя Русь: вопросы медиевистики. 2008. № 2 (32). — С. 55-59;
  • Горский А. А. «Клады викингов» на франкской земле и начальная история Руси // Древняя Русь: вопросы медиевистики. 2013. № 3 (53). — С. 38-39.
  • Горский А. А. Империя франков и становление древнерусской государственности (к постановке проблемы) // Ars historica: Сб. в честь О. Ф. Кудрявцева. — М., СПб., 2015. — С. 13-18.
  • Пчелов Е. В. Рюрик. — М., 2010. — С. 137—148.