Перайсці да зместу

Універсітэт «Канкордыя»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт «Канкордыя»
англ.: Concordia University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Concordia University
Заснаваны 1974
Краіна
Размяшчэнне Манрэаль, Квебек, Канада
Сайт concordia.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт «Канкордыя» (англ.: Concordia University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Манрэаль у правінцыі Квебек, Канада.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны ў 1974 годзе шляхам зліцця Каледжа імя І. Лаёлы і Універсітэта імя Дж. Уільямса, універсітэт сёння з'яўляецца адным з трох універсітэтаў Квебека, дзе англійская мова з'яўляецца асноўнай мовай выкладання. Універсітэт з'яўляецца адным з буйнейшых у Канадзе па колькасці студэнтаў. Ва ўніверсітэце ёсць два кампусы, размешчаныя прыкладна ў 7 кіламетрах адзін ад аднаго. Вучэльня прапануе больш за 400 праграм бакалаўрыяту і больш за 120 праграм магістратуры і аспірантуры.

  • Факультэт мастацтваў і навук
  • Школа інжынерыі і інфарматыкі
  • Факультэт выяўленчага мастацтва
  • Школа бізнесу
  • Школа паслядыпломных студый
  • Школа здароўя
  • Цэнтр бесперапыннай адукацыі
  • Інстытут канадскіх габрэйскіх студый
  • Інстытут кааператыўнай адукацыі
  • Каледж вольных мастацтваў
  • Каледж разнастайнасці і ўстойлівага развіцця
  • Школа ірландазнаўства
  • Школа грамадскіх спраў
  • Каледж прыродазнаўчых навук
  • Інстытут імя Сімоны дэ Бавуар