Універсітэт французскага Антарыа
Выгляд
Універсітэт французскага Антарыа | |
---|---|
фр.: Université de l'Ontario français | |
Арыгінальная назва | фр.: Université de l'Ontario français |
Заснаваны | 2018 |
Рэктар | Normand Labrie[d][1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Таронта, Антарыа, Канада |
Сайт | uontario.ca |
Універсітэт французскага Антарыа (фр.: Université de l'Ontario français) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Таронта ў правінцыі Антарыа, Канада.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт з'яўляецца першым аўтаномным франкамоўным універсітэтам, адкрытым у правінцыі, які быў зарэгістраваны Заканадаўчай асамблеяй Антарыа ў красавіку 2018 года. Установа прапанавала сваю першую адукацыйную праграму ў верасні 2019 года і прыняла першую групу студэнтаў дзённай формы навучання ў 2021 годзе.
У якасці асноўнай мовы навучання выкарыстоўваецца французская мова. Будучыя студэнты павінны альбо прайсці тры гады вывучэння французскай мовы ў сярэдняй школе, альбо здаць тэст на веданне французскай мовы.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
- ↑ https://l-express.ca/retour-de-normand-labrie-comme-recteur-de-luniversite-de-lontario-francais/ Праверана 26 чэрвеня 2024.