Перайсці да зместу

Усход (жылы раён, Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Усход
53°56′18″ пн. ш. 27°38′47″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Мінск
Адміністрацыйны раён горада Першамайскі раён
Дата заснавання 1966
Год уключэння ў межы горада другая палова 1960-х
Паштовыя індэксы 220114, 220086
Насельніцтва 23 тыс.[1] чал.
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Усход — жылы раён ва ўсходняй частцы Мінска.

Забудоўваецца з 1966 года. Архітэктары В. Анікін, П. Воўчак, Л. Гафо, Г. Горына, А. Гуль, Я. Дзятлаў, І. Жураўлёў, І. Папова, Я. Сап’янік, Г. Сысоеў і інш[2].

Раён абмежаваны праспектам Незалежнасці, вуліцамі Каліноўскага, Кедышкі, Славінскага, участкам Сляпянскага водна-паркавага паўкальца. Разлічаны на 17 тысяч жыхароў[2].

Праект забудовы мікрараёна Усход-1. Схема. Архітэктары П. Воўчак, В. Анікін, Л. Гафо, Г. Горына, Я. Дзятлаў, Г. Сысоеў, І. Жураўлёў, І. Папова.

Уключае два мікрараёны: Усход 1 і Усход 2. Архітэктурна-планіровачная структура раёна абумоўлена яго размяшчэннем на ўездзе ў горад з усходу. Цэнтр ансамбля знаходзіцца ў мікрараёне Усход 1, складаецца з 4 груп спараных 14—16-павярховых буйнапанэльных жылых дамоў, тарцы якіх упрыгожаны мазаічнымі пано «Мінск — горад-будаўнік», «Мінск — горад-воін», «Мінск — горад навукі», «Мінск — горад культуры» (мастак А. Кішчанка). У спалучэнні з працяглымі 9-павярховымі жылымі дамамі з прыбудаванымі 2-павярховымі ўстановамі культурна-бытавога прызначэння яны ствараюць пластычна развітую дынамічную структуру, запамінальны сілуэт усяго ансамбля. Вышыннай дамінантай раёна з’яўляецца комплекс 16-, 18-, 20-павярховых жылых дамоў (архітэктары А. Белаконь, Н. Грачова, Г. Сысоеў, І. Папова[2], інжынеры А. Лур’е, М. Цюшко, М. Галкін, В. Перадзерый[3]) па вуліцы Каліноўскага[2].

У агульную архітэктурна-прасторавую кампазіцыю мікрараёнаў арганічна ўваходзіць траса Сляпянскай воднай сістэмы. Яе развітая водная акваторыя з фантанам, набярэжнымі, шматступеньчатым каскадам, падпорнымі сценкамі з’яўляецца асноўным кампазіцыйным акцэнтам прасторавай арганізацыі жылога раёна і галоўнай магістралі горада — праспекта Незалежнасці. У забудове раёна вылучаюцца будынак эксперыментальнай сярэдняй школы № 137 з плавальным басейнам, які мае рассоўны дах (1978, арх. Э. Гальдштэйн, А. Сабалеўскі, А. Лукомская, Я. Дворак), гандлёва-грамадскія цэнтры «Верас» і «Усход 1», комплекс спартыўнага таварыства «Працоўныя рэзервы»[2].

Насупраць раёна, на другім баку праспекта Незалежнасці пабудаваны новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Асноўныя вуліцы

[правіць | правіць зыходнік]
Скульптуры мамантаў паміж вуліцамі Каліноўскага і Кедышкі
Забудова ўздоўж праспекта Незалежнасці, упрыгожаная мазаікай

Вядомыя людзі

[правіць | правіць зыходнік]

Здарэнні і падзеі ў гісторыі мікрараёна

[правіць | правіць зыходнік]
  • У канцы 1980-х падчас земляных работ побач з мікрараёнам былі закранутыя пахаванні знішчаных нямецкіх Салдацкіх могілак, у выніку чалавечыя косткі былі раскіданы па зямлі (у 2014—2015 гг. пахаванні з гэтых могілак былі перанесены на спецмогілкі ў іншыя гарады РБ[11]).
  • 30 кастрычніка 1988 г. шэсце ў Курапаты на чале з З. Пазняком было разагнана ў скверы паміж мікрараёнам Усход і Усходнімі могілкамі. Каб абмежаваць магчымасці патрапіць на шэсце, у той дзень была перакрыта станцыя метро Усход.
  • У 2006—2008 у яблыневым садзе побач з Усходам, дзе пазней пабудавалі Маяк Мінска, праходзілі сустрэчы дудараў і аматараў этнамузыкі «Корч[12]».
  • Падчас ліўню 14 ліпеня 2013 г. станцыя метро Усход была часткова затоплена, але працягнула працаваць[13].
  • 1 кастрычніка 2014 г. у ГЦ «Шчасце» ў пункце абмену валюты мужчына ўзяў касіра ў закладнікі, пазней адпусціў яе і быў смяротна паранены сілавікамі[14][15].
  • Пасля выбараў 2020 г. жыхары мікрараёна актыўна ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту ў жніўні-снежні 2020 г. і зрабілі свой сцяг раёна, а таксама некалькі тэлеграм-каналаў. У адказ на фарбаванне мясцовай копіі эйфелевай вежы ў колеры БЧБ 22 лістапада 2020 г. супрацоўнікі камунальных структур дэмантавалі вежу, якая прастаяла ля 20 гадоў[9].
  • Увосень 2020 г. на стадыёне паміж СШ 121 і 137 адбыўся аматарскі матч паміж камандамі Усхода і Маяка Мінска, дзе з лікам 8:4 перамог Маяк Мінска[16].
  • У пачатку 2021 года кампанія «Віталюр» набыла большую частку гандлёвага цэнтра «Шчасце» пад свой магазін і пачала мяняць фасад будынка, зафарбавала мазаіку са смальты. У адказ мінчане склалі петыцыю ў Мінгарвыканкам з патрабаваннем спыніць знішчэнне архітэктурна-гістарычнай спадчыны. У выніку зафарбаваную мазаіку адмылі і 1 красавіка 2021 года магазін «Віталюр» пачаў працаваць з адноўленым фасадам[17][18].

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Грамадская інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У жылым раёне даволі развітая гарадская інфраструктура. У кожным з двух мікрараёнах маецца 3 філіяла ААБ «Беларусбанк», аддзяленне сувязі РУП «Белпошта», аптэкі, стаматалогія, 7 харчовых магазінаў, 2 цырульні, більярдны клуб «Старт», рэстаран Арбат, аўтамабільная запраўка, паліклініка № 19, 4 сярэднія школы, 8 дзіцячых садкоў, ЖЭС, прамтаварны магазін «Гаспадар i Гаспадыня», магазін насення, салон-крама «Шчасце», спарткомплекс «Працоўныя рэзервы».

Праз раён праходзяць аўтобусныя і тралейбусныя маршруты. Раён абслугоўваюць ДС Каліноўскага і ДС Славінскага. Побач з раёнам месціцца аднайменная станцыя метро Усход.

  1. На доме 145 па праспекце Незалежнасці ў памяць В. Ц. Турава ўсталявана мемарыяльная дошка
  1. Районы, кварталы: история минского «Востока» (руск.). onliner.by. Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2013.
  2. а б в г д Усход // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
  3. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  4. Обычный мусор в руках мастера превращается в настоящие арт-объекты Архівавана 26 верасня 2021. // Минск Новости
  5. МОЗАИЧНЫЕ ПАННО КИЩЕНКО НА ПРОСПЕКТЕ НЕЗАВИСИМОСТИ Архівавана 5 сакавіка 2022. // Планета Беларусь
  6. Посмотрите, какие шикарные арт-скамейки украсили аллею в жилом районе Восток Архівавана 17 мая 2022. // Минск Новости
  7. Самолёт Ан-12 во дворе микрорайона «Восток» // Minsk1067 livejournal
  8. Збіраем мінулае на відэа. Зніклы Ўсход-1. Частка 1 // Блог Андрэя Берастоўскага
  9. а б Начало движению во дворах положили коммунальщики и спасатели: утром в микрорайоне Восток спилили Эйфелеву башню Архівавана 17 верасня 2021. // Onliner.by
  10. Паводле інфармацыі аб продажы іх кватэры Архівавана 24 сакавіка 2023. ў доме 137/2 па праспекце Незалежнасці
  11. Заканчэнне гісторыі касцей // Блог Андрэя Берастоўскага
  12. 2017.05.29 — Танцы ў лесе пад дуду (фота, відэа) / Газета „Новы Час“ (novychas.by) Архівавана 24 сакавіка 2023. //ЭтнаЎсё
  13. Оранжевый уровень. Потоп в Минске. В воскресенье по большей части Беларуси — грозы
  14. Захват заложницы в ТЦ «Счастье»: девушку освободили, преступника обезвредили // СБ. Беларусь сегодня
  15. Пять самых громких историй с захватом заложников в Беларуси Архівавана 5 сакавіка 2022. // KURJER.INFO
  16. Дворовой футбол перерождается: битвы среди районов
  17. На «Усходзе» отмывают историческую мозаику, которую недавно закрасили // City dog
  18. В ТЦ «Счастье» на Востоке открылся «Виталюр» // news.myseldon.com
  19. Афіцыйная старонка ДП «Мінсктранс» Архівавана 28 снежня 2014..