Чорная Натапа
Чорная Натапа | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 49 км |
Басейн | 464 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°58′18″ пн. ш. 31°23′50″ у. д.HGЯO |
Вусце | Сож |
• Каардынаты | 53°52′37″ пн. ш. 31°47′58″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Сож → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раёны | Мсціслаўскі раён, Крычаўскі раён |
— выток, — вусце |
Чорная Натапа — рака ў Мсціслаўскім і Крычаўскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра). У Чорную Натапу ўцякае рака Белая Натапа.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]У гэтай мясціне абапал Сажа назвы Белая Натапа і Чорная Натапа адлюстроўваюць асаблівасць называння суседніх рэк або ракі з яе прытокам. Перад Рослаўлем у раку Асцёр (левы прыток Сажа) адна за другой уцякаюць Белая Рыдага і Чорная Рыдага (< Rūdaga «Рудая (рака)»[1]). Ніжэй па цячэнні Астра прыток Белая Немка ўцякае ў раку Немку (найімаверней раней Чорная Немка).
Таксама, у раку Сожанку (цячэ паралельна ніжняму цячэнню ракі Асцёр) адна за другой уцякаюць Чорная Натапа і Крапіўна (з другога, левага боку Сажа ад Чорнай Натапы і Белай Натапы).
Назва Натапа (< *Nat-ap-) балцкага паходжання, складаецца з дзвюх асноў. Першая аснова звязаная з прускім *nātis, латышскім natre, natra, літоўскім noterė, notra «крапіва»[2].
Назва Крапіўна на сожскім левабярэжжы — найверагодней пераклад ранейшай назвы «(Белая) Натапа».
Другая аснова ў назвах Натапа звязаная з прускім api «рака», літоўскім upė. Яна ж у такіх двухасноўных балцкіх гідронімах на ўсходзе старабалцкай тэрыторыі, як Няропля «Глыбокая рака», Каспля «Камарыная рака» (на Верхнім Падзвінні), Жукопа «Рыбная рака» (у вярхах Волгі). Таксама і ў аднаасноўных гідронімах Упа (прыток Акі), Вопь (прыток Дняпра), Упінка (прыток Сажа каля Хіславічаў), якія значаць «Рака» або «Паўнаводная».
Назва Натапа значыць «Крапіўная рака». Тапанімічны комплекс «Белая Натапа — Чорная Натапа» паўтараўся паабапал цячэння Сажа.
Водаапісанне
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня 49 км. Плошча вадазбору 464 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 ‰.
Асноўныя прытокі — Белая Натапа (леваруч), Мяртвіца.
Пачынаецца за 2 км на поўнач ад вёскі Пячкавічы Мсціслаўскага раёна, вусце за 1,5 км на поўдзень ад аграгарадка Сялец Мсціслаўскага раёна. Цячэ па Горацка-Мсціслаўскай і Аршанска-Магілёўскай раўнінам. Рэчышча на працягу 7 км паміж вёскамі Бялынец і Сычоўка Мсціслаўскага раёна і ніжэй вёскі Кашаны Крычаўскага раёна (2,4 км) каналізаванае.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 19—20. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)