Перайсці да зместу

Ян Агінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Агінскі
Герб «Агінец»
Герб «Агінец»
Гетман польны літоўскі
1682 — 1684
Папярэднік Казімір Ян Сапега
Пераемнік Юзаф Багуслаў Слушка
Ваявода полацкі
1682 — 1684
Папярэднік Казімір Ян Сапега
Пераемнік Дамінік Міхал Слушка
Ваявода мсціслаўскі
1672 — 1682
Папярэднік Мікалай Цеханавецкі
Пераемнік Шыман Караль Агінскі

Нараджэнне каля 1625 ці 1619
Смерць 24 лютага 1684(1684-02-24)[1][2][…]
Род Агінскія
Бацька Самуэль Леў Агінскі
Маці Соф’я з Білевічаў[d]
Жонка Ганна з Сямашкаў[d] і Яанна Тэадора з Нарушэвічаў[d][3]
Дзеці Мікалай Францішак Агінскі, Леан Казімір Агінскі[d], Рыгор Антоні Агінскі, Казімір Дамінік Агінскі, Ганна з Агінскіх[d], Алена з Агінскіх[d], Марыяна з Агінскіх[d][4], Марцыян Антоні Агінскі[d] і Аляксандр Агінскі[d]

Ян Агінскі (каля 1625 — 24 лютага 1684) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Паходзіў з роду Агінскіх, сын Самуэля і Соф’і Білевіч. Быў выхаваны ў праваслаўі, але пасля стаў каталіком[5].

Ваўкавыскі харужы з 1650 і маршалак з 1657, падваявода віленскі ў 1661—1665, польны пісар ВКЛ ў 1668—1672, ваявода мсціслаўскі ў 1672—1682, полацкі і гетман польны літоўскі з 1682; пасол на соймы 1658, 1667, 1668, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1654.

У 1654 перайшоў на бок цара Аляксея Міхайлавіча, з 1656 зноў у войску ВКЛ, удзельнічаў у бітвах супраць шведаў і войск цара, супраць туркаў і крымскіх татар. Удзельнік бітвы пад Венай 1683. Ён памёр 24 лютага 1684 г. у Кракаве пасля вяртання з ваеннай экспедыцыі[5].

Пераходзіў з адных магнацкіх груповак у іншыя са значнай выгадай для сябе. Валодаў шматлікімі маёнткамі.

Разам з другой жонкай Яаннай Тэадорай з Нарушэвічаў ён заснаваў у 1679 годзе францішканскі кляштар ў сваім маёнтку Лапеніца ў Ваўкавыскім павеце[5].

Двойчы жанаты: з Ганнай Сямашкай (шлюб у 1645) меў дзяцей

Другі раз ажаніўся ў 1660 з Яанай Тэадорай Нарушэвіч, дачкой Станіслава Нарушэвіча, ад якой меў дзяцей:

Зноскі

  1. https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/jan-jacek-oginski-h-wlasnego
  2. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. V, Ziemia połocka i województwo połockie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. Г. ЛюлевічWarszawa: 2018. — С. 239. — ISBN 978-83-65880-49-9
  3. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 194. — ISBN 978-83-65880-76-5
  4. Мицик Ю. Халецькі – провідний шляхетський рід Речицького краю у XVII–XVIII ст. // Україна крізь віки: Збірник наукових праць на пошану академіка НАН України професора Валерія СмоліяКиїв: Інститут історії України НАН України, 2010. — С. 1065. — 1096 с. — ISBN 978-966-02-5552-4
  5. а б в г Цудатворны абраз Маці Божай Студэнцкай і гарадзенская шляхта: ідэнтыфікацыя, радаводы, сувязі. «Герольд Litherland» № 18. 2011.