Выстаўка ў Дэрбі (1839)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Выстава ў Дэрбі, 1839)
Выстаўка на карціне Самуэля Рэйнера

Выстаўка ў Дэрбі 1839 года (англ.: Derby Exhibition of 1839) — першая выстаўка ў Дэрбі, зладжаная ў гарадскім Інстытуце механікі, які пазней стаў вядомы як Альберт Хол (Albert Hall). Выстаўка працягнула традыцыю арганізацыі Інстытутам вялікага шэрагу мерапрыемстваў, якая пачалася ў 1825 годзе і ўключала ў сябе лекцыі, канцэрты і паказы, на якіх ставілася мэта пашырэння агульнага запасу ведаў сярод жыхароў Дэрбі[1].

Выстаўка паследавала ўслед за арганізаванай раней выстаўкай Манчэстарскага механічнага інстытута ў 1825 годзе, і была адной з некалькіх, якія праводзіліся ў гэтым годзе ў англійскіх прамысловых пасёлках і гарадах[2]. Выстаўка аказала моцны ўплыў, і была адным з фактараў заснавання Музея і бібліятэкі Дэрбі ў 1878 годзе. Музей і мастацкая галерэя Дэрбі зараз змяшчае шматлікія экспанаты c гэтай выставы; яны прадстаўляюць значную частку ўсёй калекцыі.

Выстаўка была арганізавана для таго, каб заплаціць за лекцыйную залу, якая была нядаўна далучаны да будынка Інстытута механікі Дэрбі ў 1837 годзе ў Вардвіку. Нягледзячы на тое, што гэтыя арганізацыі зваліся механічнымі інстытутамі, яны закладваліся і арганізоўваліся саноўнікамі, а не механікамі. Выстаўка прыцягнула каля 96 000 чалавек, за што Дэрбскі інстытут быў пастаўлены на надзейную фінансавую аснову[3].

Выстаўка 1839 года з'яўляецца аб'ектам карціны Самюэля Рэйнэра «Інтэр'ер Інстытута механікі» (англ.: Interior of the Mechanics' Institute). Карціна паказвае галоўнае памяшканне інстытута — лекцыйную залу, якая апісвалася сучаснымі наведвальнікамі як выкананая «ў грэчаскім стылі ... з прыгожым люстэркам ... і шматлікімі каштоўнымі карцінамі». У інстытуцкім будынку былі выстаўлены звыш тысячы экспанатаў, многія з якіх належалі філантропу Джозефу Стратту[1]. Аб'екты выставы размяркоўваліся па розных катэгорыях: карціны Джозефа РайтаРамэа і Джульета: сцэна ў грабніцы» бачна злева на далёкай сцяне), навуковыя інструменты, акамянелыя выкапні, какос і інш[4]

Ідэю такой выставы неўзабаве перанялі яе прыхільнікі ў прылеглых Лестэры і Нотынгеме, дзе ў наступным годзе былі праведзены падобныя мерапрыемствы. Яны дазволілі сабе нават арандаваць цягнік на адкрытай чыгунцы, каб зладзіць наведвальнікам выставы чыгуначную экскурсію[5].

Зноскі

  1. а б Allard, Sarah (2003). Goodey's Derby p.96. Breedon Books. p. 157. ISBN 1 85983 379 9. {{cite book}}: Невядомы параметр |coauthors= ігнараваны (прапануецца |author=) (даведка)
  2. Kusamitsu, Toshia (1980). "Great Exhibitions before 1851". Hist Workshop J. 9 (1): 70–89. doi:10.1093/hwj/9.1.70.
  3. Chadwick, A.F. (Autumn). "The Derby Mechanics' Institute 1825-1880" (PDF). The Vocational Aspect of Education. XXVII (68): 10–105. Праверана 4 June 2011. {{cite journal}}: Праверце значэнне даты ў: |date= і |year= / |date= mismatch (даведка)
  4. Interior of the Mechanics' Institute Архівавана 21 кастрычніка 2011., derby.gov.uk, accessed 4 June 2011.
  5. Barton, Susan. The Mechanics Institutes: Pioneers of Leisure and Excursion Travel. Leicester.ac.uk. Праверана 4 June 2011.