Горад Белград

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Белград
сербск.: Београд, Beograd
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна Сербія
Каардынаты Geographylogo.svg 44°49′ пн. ш. 20°28′ у. д. (G)(O)
Ранейшыя назвы Сінгідунум
Плошча 359,92 км²
Вышыня цэнтра 116,75 м
Насельніцтва 1 795 124 чалавек (2005)
Шчыльнасць 556 чал./км²
Тэлефонны код +381 11
Аўтамабільны код BG
Афіцыйны сайт http://www.beograd.rs/
(серб.) (англ.) (ням.)
Белград (Сербія)
Белград
Белград

Белград (сербск.: Београд, Beograd) — сталіца і найбуйны горад Сербіі. Адзін з старэйшых гарадоў Еўропы, ляжыць на скрыжаванні гандлёвых шляхоў заходняй і ўсходняй Еўропы.[1]

Змест

[правіць] Геаграфія

Самая высокая кропка Белграда 116,75 м над узроўнем мора, горад мае каардынаты 44°49'14" паўночнай шыраты 20°27'44" усходняй даўгаты, размешчаны на скрыжавані двух рэк Дунай і Сава. Гістарычны цэнтр (сённяшняя Белградская крэпасць) знаходзіцца на правым беразе ракі Савы.

Гарадская плошча горада складае 359,92 м², у склад горада ўваходзяць гарадскія раёны Новы Белград і Земуна.

[правіць] Клімат

Клімат — умерана-кантынентальны. Сярэднія тэмпературы студзеня — ад -3 да +9 °C, ліпеня — ад +18 да +25 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў каля 700 міліметраў.

Зімою і восенню часта дуюць вельмі моцныя паўднёва-ўсходнія вятры, якія зараджаюцца над Афрыкай і дуюць у кірункі Венгрыі.

[правіць] Гісторыя

Вытокі горада ўзыходзяць у эпасе кельтаў, якія заснавалі на месцы зліцця рэк Сава і Дунай сваё селішча Сінгідунум. У бурным мінулым, Белград заваёўвала 40 войскаў, і 38 раз ён быў адбудаваны зноўку з попелу. Старажытныя сцены горада пабачылі кельтаў і рымлян, готаў і франкаў, славян і туркаў.

[правіць] Сербскае Каралеўства

З 1817 горад з'яўляўся сталіцай Княства Сербіі (за выключэннем перыяду з 1818-1841, калі Крагуевац быў сталіцай[2]).

Калі Сербія атрымала поўную незалежнасць у 1878 г. і стала Каралеўствам, Белград ізноў стаў адным з ключавых гарадоў на Балканах, які развіваўся вельмі хутка[3][4] .

Пасля будаўніцтва чыгункі ад Белграда да Ніша, насельніцтва горада пачало павялічвацца, у 1900 г. у горадзе пражывала прыкладна 69 100 чалавек[5]. Неўзабаве, у 1905 г. насельніцтва павялічваецца да 80 000, а ў пачатку Першай сусветнай вайны ў 1914 г. да 100,000, не лічачы Земуна, які прыналежыў тады да Аўстра-Венгрыі.

Пасля Першай сусветнай вайны і акупацыі з боку аўстра-венгерскіх і нямецкіх войскаў, Белград атрымлівае хуткае развіццё і значную мадэрнізацыю ў якасці сталіцы Каралеўства Югаславіі.

[правіць] Другая сусветная вайна

Белград пасля бамбардыровак

25 Сакавік 1941 г. Югаславія падпісала Траісты пакт і такім чынам далучылася да краін нацыскага боку. 27 марта урад які падпісваў пакт быў звергнуты, краіна адышла ад дагавору.

6 і 7 красавіка горад падвергся моцным бамбардыроўкам нямецкіх паветраных сіл. Югаславія падвергнуліся нападу нямецкіх, італьянскіх, венгерскіх і балгарскіх сіл, з дапамогай албанцаў і харватаў. Пасля капітуляцыі Каралеўства Югаславіі, Белград быў уключаныя ў склад Незалежнай дзяржавы Харватыі (нацысцкай марыянеткавай дзяржавы).

Змаганне за вызваленне Белграда пачалося 13 кастрычніка, горад быў канчаткова вызвалены 20 кастрычніка 1944, сумеснымі сіламі партызан і Чырвонай Арміі.

[правіць] СФР Югаславія

У пасляваенны перыяд Белград з'яўляўся сталіцай новай Югаславіі, і неўзабаве ператварыўся ў буйны прамысловы цэнтр. У 1951 г. пачалося будаўніцтва новага раёна горада - Новы Белград, па іншым боку ракі Савы.

На працягу ўсіх 70-х горад заставаўся арэнай студэнцкіх і палітычных дэманстрацый.

У маі 1980 г. у горадзе памірае пажыццёвы прэзідэнт Югаславіі Іосіп Броз Ціта. Акрамя таго. На похаранах прысутнічала каля 700 тыс. чалавек.

[правіць] Органы ўлады

Белград мае статут адмысловай тэрытарыяльнай адзінкі ў складзе Рэспублікі Сербіі, са сваімі мясцовымі органамі улады[6] .

[правіць] Рада

Рада горада - з'яўляецца прадстаўнічым органам, які выконвае асноўныя функцыі органаў мясцовага самакіравання, устаноўленых заканадаўствам і статутам горада. Рада ўключае 90 членаў, якія абіраюцца на мясцовых выбарах на тэрмін 4 года.

[правіць] Граданачальнік

Мэр Белграда прадстаўляе горад і выконвае выканаўчыя функцыі. Абіраецца, спачатку, ў якасці члена Рады горада, затым прамым таемным галасаваннем, тэрмінам на чатыры года. Мэр не можа выконваюць іншыя дзяржаўныя функцыі, акрамя сваёй пасады.

[правіць] Гарадскі савет

Гарадскі савет з'яўляецца органам, які каардынуе ажыццяўленне функцый мэра горада і ажыццяўляе кантрольна-наглядныя функцыі за працай гарадской адміністрацыі. Гарадскі савет складаецца з мэра, намесніка мэра і 9 членаў, абіраецца членамі Рады горада.

[правіць] Насельніцтва

Па дадзеных перапіса 2002 г. у Белградзе пражывае прыкладна 1 576 124 чалавек. Па этнічнаму складу, сярод жыхароў пераважаюць сербы (1 417 187), затым югаславы (22 161), чарнагорцы (21 190), цыгане (19 191), харваты (10 381), македонцы (8 372) і мусульмане (4 617)[7] .

Акрамя таго Белград насяляе вялікі лік сербаў з усёй былой Югаславіі, якія прыбылі ў горад у пошуках лепшага жыцця, або бежанцы ад вайны і этнічных чыстак[8]. Прымаючы да ўвагі вялікі лік сербскіх уцекачоў з Харватыі, Босніі і Герцагавіны і пераехаўшых з Косава, студэнтаў, лік жыхароў Белграда, па неафіцыйным данным, можа перавышаць 2 млн. чалавек.

У Белградзе таксама жывуць і шматлікія іншыя народы былой Югаславіі, што ў значнай ступені з'яўляецца прадуктам свайго былога статута горада, шматэтнічнай Югаславіі. Па некаторых адзнаках, жывуць у Белградзе, і некалькі тысяч кітайцаў, якія прыехалі ў горад у сярэдзіне дзевяностых гадоў 20 ст., як будаўнікі і рабочыя[9][10]. Белград насяляюць таксама арабы, якія раней вучыліся ў горадзе і затым засталіся на пражыванне[11][12]. Большасць арабаў, якія жывуць у Белградзе, з'яўляюцца выхадцамі з Сірыі, Іярданіі і Ірака.

Сярод разнастайнага склада насельніцтва, вылучаюцца наступныя рэлігійныя абшчыны: праваслаўная - самая вялікая на сённяшні дзень (прыкладна 1 429 170 чал.), мусульманская (20 366 чал.) і каталіцкая(16305). Існавала вялікая яўрэйская абшчына, але пасля нацысцкай акупацыі 1941 г. іх лік скараціўся да 415, таксама існуе пратэстанская (3 796)[13].

[правіць] Транспарт

Белград мае першараднае транспартнае значэнне як важны чыгуначны вузел і месца скрыжавання асноўных аўтамагістраляў, міжнародны рачны порт, аэрапорт і тэлекамунікацыйны цэнтр. У Белградзе засяроджаныя важныя эканамічныя і сельскагаспадарчыя магутнасці, асабліва металургічная, машынабудаўнічая і электронная прамысловасць, затым гандаль і банкаўская справа.

[правіць] Культура

Белград — сталіца сербскай культуры, адукацыі і навукі. У горадзе сканцэнтравана найбольшы лік устаноў нацыянальнага значэння з вобласці навукі і мастацтва.

У Белградзе знаходзяцца Храм Святога Савы (самая вялікая царква на Балканах), Калемегдан (Белградская крэпасць), помнікі культуры і іншыя нерухомыя культурныя каштоўнасці, шматлікія археалагічныя раскопы з узорамі матэрыяльнай культуры, якія сведчаць аб развітой цывілізацыі і культуры на тэрыторыі Белграда ад мінулага да сённяшняга дня.

[правіць] Адукацыя

Белград мае два дзяржаўных універсітэта і некалькі прыватных інстытутаў, якія надаюць вышэйшую адукацыю. Універсітэт Белграда бярэ вытокі ад Вялікай школы, заснаванай у 1808[14]. Сёння тут навучаюцца больш за 70 000 студэнтаў[15] .

У горадзе размешчаныя Сербская акадэмія навук і мастацтваў, заснаваная ў 1886 г. як Сербская каралеўская акадэмія; Нацыянальная бібліятэка Сербіі, якая з'явілася ў 1832 г.;

Белград таксама мае прыкладна 200 пачатковых школ і 85 сярэдніх, у іх уваходзяць: рэгулярныя школы, адмысловыя і школы для пачатковай адукацыі дарослых. Сістэма сярэдняй адукацыі ўключае ў сябе 51 прафесійных, 21 сярэдніх школ.

230,000 студэнтаў, якія вучацца ў горадзе навучыць 22,000 супрацоўнікаў у больш чым за 500 будынкаў агульнай плошчай 1 100 000 квадратных метраў[16].

[правіць] Цікавае

[правіць] Узнагароды

[правіць] Гістарычныя назвы

назва тлумачэнне
Singidūn(on) кельтская назва
Singidūnum раманізіраваная кельтская назва
Београд, Beograd славянская назва, пераклад з кельтскай; первы ўпамін у 878. у пісме папы рымскага цару Барысу Балгарскаму
Белград на Дунаі стара харватская назва
Alba Graeca лацінская назва
Alba Bulgarica лацінская назва горада пад час уваходжання яго ў склад Балгарыі
Fehérvár венгерская назва
Weißenburg нямецкая назва
Castelbianco італьянская назва
Nándorfehérvár у серэднявечнай Венгрыі
Veligradon візанційская назва
Veligradi, Βελιγράδι грэчаская назва
Dar Ul Jihad асманская назва
Belgrat турэцкая назва
Prinz Eugen Stadt нацыская назва


[правіць] Гарады-пабрацімы

Белград пабрацім з наступнымі гарадамі[18]:

Іншыя формы супрацоўніцтва і сяброўства паміж гарадамі, аналагічныя пабрацімству:

[правіць] Белград у відэагульнях

Белград прысутнічае ў папулярнай кампутарнай відэагульне Battlefield 2142nd, вытворца EA Games. Зямля, на якой адбываюцца дзеянні - гэта карта Белграда.

У гульні Half-Life 2, будынак Нацыянальнага урада Рэспублікі Сербія прыстасаваны для горада Горад 17, у якім адбываюцца дзеянні гульні. Будынак з'яўляецца там пад назвай Overvoc neksus.

[правіць] Гл. таксама

[правіць] Фотагалерэя

[правіць] Зноскі

  1. Географска позиција Београда
  2. Крагуевац — Гісторыя (Першая сталіца сучаснай Сербіі)(серб.)
  3. извор
  4. Град Београд - Историја (Престоница Србије и Југославије)
  5. Статистике — Југославија
  6. Град Београд - Градске општине
  7. Град Београд - Чињенице (Становништво)
  8. Refugee Serbs Assail Belgrade Government: Вашингтон пост, 22. јун, 1999.
  9. Кинези Марко, Милош и Ана!, Курир , 19-20 фебруар 2005.
  10. Кинеска четврт у Блоку 70, Време бр. 471, 15. јануар 2000.
  11. Јединствени пријатељски клуб у Београду, Dawn - International, 7. децембар
  12. Government, public diverge in assessment of Kosovo crisis Jordan Times, 11. април 1999
  13. "Књиге резултата Пописа 2002.": "Књига 3: Вероисповест, матерњи језик и национална или етничка припадност према старости и полу - подаци по општинама", страна 12. Републички завод за статистику Србије, 2003.
  14. Универзитет у Београду — Правни факултет (Историјат)
  15. Универзитет у Београду - Број студената
  16. Град Београд - Образовање и наука
  17. Град Београд - Чињенице о Београду (примљене награде)
  18. Град Београд - Међународна сарадња

[правіць] У Сеціве

Commons