Бялград

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Бялград)
Горад
Бялград
сербск.: Београд, Beograd
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Сінгідунум
Плошча
359,92 км²
Вышыня цэнтра
116,75 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
1 795 124 чалавек (2005)
Шчыльнасць
556 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+381 11
Паштовыя індэксы
11000
Аўтамабільны код
BG
Афіцыйны сайт
beograd.rs
(серб.)(англ.)(ням.)
Бялград на карце Сербіі
Бялград (Сербія)
Бялград
Бялград (Сербія)
Бялград

Бялград (сербск.: Београд, Beograd) — сталіца і найбуйнейшы горад Сербіі. Адзін з найстарэйшых гарадоў Еўропы, ляжыць на скрыжаванні гандлёвых шляхоў паміж Заходняй і Усходняй Еўропай.[1]

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Самая высокая кропка Бялграда — 116,75 м над узроўнем мора, каардынаты горада — 44°49’14" паўночнай шыраты 20°27’44" усходняй даўгаты. Сталіца Сербіі размешчана ў месцы зліцця дзвюх буйных рэк — Дуная і Савы. Гістарычны цэнтр (сённяшняя Бялградская крэпасць) знаходзіцца на правым беразе ракі Сава.

Плошча горада складае 359,92 м², разам з раёнамі Новы Бялград і Земуна.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат — умерана-кантынентальны. Сярэднія тэмпературы студзеня — ад −3 да +9 °C, ліпеня — ад +18 да +25 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — прыблізна 700 міліметраў.

Зімою і ўвосень часта дзьмуць вельмі моцныя паўднёва-усходнія вятры, якія зараджаюцца над Афрыкай і ідуць у кірунку Венгрыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вытокі гарадской гісторыі належыць шукаць у эпасе кельтаў, якія заснавалі на месцы зліцця рэк Сава і Дунай сваё паселішча Сінгідунум. У сваёй гісторыі Бялград заваёўвала і руйнавала амаль дашчэнту 40 войскаў, і 38 разоў ён быў адбудаваны нанава. Старажытныя сцены горада пабачылі кельтаў і рымлян, готаў і франкаў, славян і туркаў.

Сербскае Каралеўства[правіць | правіць зыходнік]

З 1817 горад з’яўляўся сталіцай Княства Сербіі (за выключэннем перыяду з 1818—1841, калі сталіцай быў Крагуевац[2]).

Калі Сербія атрымала поўную незалежнасць у 1878 г. і стала каралеўствам, Бялград ізноў стаў адным з ключавых гарадоў на Балканах, пачаў вельмі хутка развівацца[3][4].

Пасля адкрыцця чыгункі з Бялграда да Ніша насельніцтва горада пачало павялічвацца, у 1900 г. у горадзе пражывала прыкладна 69 100 чалавек[5]. Неўзабаве, у 1905 г. насельніцтва павялічваецца да 80 000, а ў пачатку Першай сусветнай вайны ў 1914 г. да 100,000, не лічачы Земуна, які належаў тады Аўстра-Венгрыі.

Пасля Першай сусветнай вайны і акупацыі аўстра-венгерскімі і нямецкімі войскамі, Бялград зноў пачынае імкліва развівацца і мадэрнізавацца ў якасці сталіцы Каралеўства Югаславіі.

Другая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]

Бялград пасля бамбардзіровак

25 сакавіка 1941 г. Югаславія падпісала Траісты пакт і такім чынам далучылася да краін нацыскага боку. 27 марта ўрад, які падпісваў пакт быў зрынуты, краіна выйшла з дагавора.

6 і 7 красавіка горад моцна бамбардзіраваўся нямецкімі паветранымі сіламі. Пасля капітуляцыі Каралеўства Югаславіі, Бялград быў уключаны ў склад Незалежнай дзяржавы Харватыі (нацысцкай марыянеткавай дзяржавы).

Змаганне за вызваленне Бялграда пачалося 13 кастрычніка, горад быў канчаткова вызвалены 20 кастрычніка 1944 сумеснымі сіламі партызан і Чырвонай Арміі.

СФР Югаславія[правіць | правіць зыходнік]

У пасляваенны перыяд Бялград з’яўляўся сталіцай новай Югаславіі, і неўзабаве ператварыўся ў буйны прамысловы цэнтр. У 1951 г. пачалося будаўніцтва новага раёна горада — Новы Бялград, па іншым боку ракі Савы.

На працягу ўсіх 70-х горад заставаўся арэнай студэнцкіх і палітычных дэманстрацый.

У маі 1980 г. у горадзе памірае пажыццёвы прэзідэнт Югаславіі Іосіп Броз Ціта. На яго пахаванні прысутнічала амаль 700 тыс. чалавек.

Органы ўлады[правіць | правіць зыходнік]

Бялград мае статус адмысловай тэрытарыяльнай адзінкі ў складзе Рэспублікі Сербіі, са сваімі мясцовымі органамі ўлады[6].

Рада[правіць | правіць зыходнік]

Рада горада з’яўляецца прадстаўнічым органам, які выконвае асноўныя функцыі органаў мясцовага самакіравання, устаноўленых заканадаўствам і статутам горада. Рада ўключае 90 членаў, якія абіраюцца на мясцовых выбарах на тэрмін 4 года.

Граданачальнік[правіць | правіць зыходнік]

Мэр Бялграда прадстаўляе горад і выконвае выканаўчыя функцыі. Абіраецца, спачатку, ў якасці члена Рады горада, затым прамым тайным галасаваннем, тэрмінам на чатыры года. Мэр не можа выконваюць іншых дзяржаўных функцый, акрамя сваёй пасады.

Гарадскі савет[правіць | правіць зыходнік]

Гарадскі савет з’яўляецца органам, які каардынуе ажыццяўленне функцый мэра горада і ажыццяўляе кантрольна-наглядныя функцыі за работай гарадской адміністрацыі. Гарадскі савет складаецца з мэра, намесніка мэра і 9 членаў, абіраецца членамі Рады горада.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Паводле дадзеных перапісу 2002 г., у Бялградзе пражывае прыкладна 1 576 124 чалавек. Па этнічным складзе, сярод жыхароў пераважаюць сербы (1 417 187), затым югаславы (22 161), чарнагорцы (21 190), цыганы (19 191), харваты (10 381), македонцы (8 372) і мусульмане (4 617)[7].

Акрамя таго, у Бялградзе жыве вялікая колькасць сербаў з усёй былой Югаславіі, якія прыбылі ў горад у пошуках лепшага жыцця, або бежанцы ад вайны і этнічных чыстак[8]. Беручы пад увагу вялікую колькасць сербскіх бежанцаў з Харватыі, Босніі і Герцагавіны і з Косава, а таксама студэнтаў, агульная колькасць жыхароў Бялграда, па неафіцыйных дадзеных, можа перавышаць 2 млн чалавек.

У Бялградзе таксама жывуць і шматлікія іншыя народы былой Югаславіі, што ў значнай ступені з’яўляецца вынікам былога статусу горада — сталіцы шматэтнічнай Югаславіі. Па некаторых звестках, у Бялградзе жыве некалькі тысяч кітайцаў, якія прыехалі сюды ў сярэдзіне 1990-х на будоўлю.[9][10]. Ёсць і арабская абшчына, якую ўтвараюць былыя студэнты з арабскіх краін, якія пасля вучобы засталіся ў Сербіі.[11][12]. Большасць арабаў, якія жывуць у Бялградзе, з’яўляюцца выхадцамі з Сірыі, Іарданіі і Ірака.

Сярод разнастайнага склада насельніцтва, вылучаюцца наступныя рэлігійныя абшчыны: праваслаўная — самая вялікая на сённяшні дзень (прыкладна 1 429 170 чал.), мусульманская (20 366 чал.) і каталіцкая(16305). Існавала вялікая яўрэйская абшчына, але пасля нацысцкай акупацыі 1941 г. іх колькасць скарацілася да 415, таксама існуе пратэстанская (3 796)[13].

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Бялград мае найважнейшае транспартнае значэнне як важны чыгуначны вузел і месца скрыжавання асноўных аўтамагістралей, міжнародны рачны порт, аэрапорт і тэлекамунікацыйны цэнтр. Тут засяроджаныя важныя эканамічныя і сельскагаспадарчыя магутнасці, асабліва металургічная, машынабудаўнічая і электронная прамысловасць, затым гандаль і банкаўская справа.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Бялград — сталіца сербскай культуры, адукацыі і навукі. У горадзе сканцэнтраваны найбольшы лік устаноў нацыянальнага значэння з вобласці навукі і мастацтва.

У Бялградзе знаходзяцца Храм Святога Савы (самая вялікая царква на Балканах), Калемегдан (Бялградская крэпасць), помнікі культуры і іншыя нерухомыя культурныя каштоўнасці, шматлікія археалагічныя раскопы з узорамі матэрыяльнай культуры, якія сведчаць аб развітой цывілізацыі і культуры на тэрыторыі Бялграда ад мінулага да сённяшняга дня.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Бялградзе дзейнічаюць два дзяржаўныя ўніверсітэты і некалькі прыватных інстытутаў, якія даюць вышэйшую адукацыю: Бялградскі ўніверсітэт мастацтваў. Бялградскі ўніверсітэт бярэ вытокі ад Вялікай школы, заснаванай у 1808[14]. Сёння тут навучаюцца больш за 70 000 студэнтаў[15].

У горадзе размешчаныя Сербская акадэмія навук і мастацтваў, заснаваная ў 1886 г. як Сербская каралеўская акадэмія, і Нацыянальная бібліятэка Сербіі, якая з’явілася ў 1832 г.

Бялград таксама мае прыкладна 200 пачатковых школ і 85 сярэдніх, у іх уваходзяць: рэгулярныя школы, адмысловыя і школы для пачатковай адукацыі дарослых. Сістэма сярэдняй адукацыі ўключае ў сябе 51 прафесійных, 21 сярэдніх школ.

230 000 студэнтаў, якія вучацца ў горадзе, навучаюць 22 000 супрацоўнікаў у больш чым за 500 будынкаў агульнай плошчай 1 100 000 квадратных метраў[16].

Цікавае[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычныя назвы[правіць | правіць зыходнік]

назва тлумачэнне
Singidūn(on) кельтская назва
Singidūnum раманізаваная кельтская назва
Београд, Beograd славянская назва, пераклад з кельтскай; першае ўпамінанне ў 878. у пісьме папы рымскага цару Барысу Балгарскаму
Бялград на Дунаі старая харватская назва
Alba Graeca лацінская назва
Alba Bulgarica лацінская назва горада ў часы ўваходжання яго ў склад Балгарыі
Fehérvár венгерская назва
Weißenburg нямецкая назва
Castelbianco італьянская назва
Nándorfehérvár у сярэдневяковай Венгрыі
Veligradon візантыйская назва
Veligradi, Βελιγράδι грэчаская назва
Dar Ul Jihad асманская назва
Belgrat турэцкая назва
Prinz Eugen Stadt нацыская назва


Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Бялград пабрацім з наступнымі гарадамі[18]:

Іншыя формы супрацоўніцтва і сяброўства паміж гарадамі, аналагічныя пабрацімству:

Бялград у відэагульнях[правіць | правіць зыходнік]

Бялград прысутнічае ў папулярнай камп’ютарнай відэагульне Battlefield 2142nd, вытворца EA Games. Зямля, на якой адбываюцца дзеянні — гэта карта Бялграда.

У гульні Half-Life 2, будынак Нацыянальнага ўрада Рэспублікі Сербія прыстасаваны для горада Горад 17, у якім адбываюцца дзеянні гульні. Будынак з’яўляецца там пад назвай Overvoc neksus.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Фотагалерэя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Географска позиција Београда
  2. [https://web.archive.org/web/20091217112433/http://www.kragujevac.org.yu/upoznajte_grad/istorija.htm Архівавана 17 снежня 2009. Архівавана 17 снежня 2009. Архівавана 17 снежня 2009. Архівавана 17 снежня 2009. Крагуевац — Гісторыя (Першая сталіца сучаснай Сербіі) (серб.)] Архівавана 17 снежня 2009.
  3. извор
  4. Град Београд — Историја (Престоница Србије и Југославије)
  5. Статистике — Југославија Архівавана 22 ліпеня 2004.
  6. Град Београд — Градске општине
  7. Град Београд — Чињенице (Становништво)
  8. Refugee Serbs Assail Belgrade Government: Вашингтон пост, 22. јун, 1999.
  9. Кинези Марко, Милош и Ана! Архівавана 12 лютага 2009., Курир, 19-20 фебруар 2005.
  10. Кинеска четврт у Блоку 70 Архівавана 15 ліпеня 2007., Време бр. 471, 15. јануар 2000.
  11. Јединствени пријатељски клуб у Београду, Dawn — International, 7. децембар
  12. Government, public diverge in assessment of Kosovo crisis Архівавана 14 студзеня 2012. Jordan Times, 11. април 1999
  13. «Књиге резултата Пописа 2002.»: «Књига 3: Вероисповест, матерњи језик и национална или етничка припадност према старости и полу — подаци по општинама» Архівавана 18 кастрычніка 2013., страна 12. Републички завод за статистику Србије, 2003.
  14. Универзитет у Београду — Правни факултет (Историјат) Архівавана 12 лютага 2009.
  15. Универзитет у Београду — Број студената Архівавана 6 чэрвеня 2007.
  16. Град Београд — Образовање и наука
  17. Град Београд — Чињенице о Београду (примљене награде)
  18. Град Београд — Међународна сарадња

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]