Горад Глыбокае
| Горад
Глыбокае
Троіцкі касцёл і панарама горада
|
|||||||||||||||||
Глыбокае — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Глыбоцкага раёна. Чыгуначная станцыя на лініі Крулеўшчына—Варапаева. За 200 км ад Віцебска, на аўтамабільнай дарозе Полацк—Вільнюс (Літва). У межах горада возера Кагальнае і Вялікае, з якога выцякае рака Бярозаўка. Насельніцтва 19,5 тыс. чал. (2009).
|
Гісторыя [правіць]
Упершыню згадваецца ў 1414 годзе. У пісьмовых крыніцах упамінаецца ў Метрыцы ВКЛ у 1514 г. як двор, цэнтр маёнтка Зяновічаў. Яго паўднёва-заходняя частка, якая належала Зяновічам, уваходзіла ў Ашмянскі павет Віленскага ваяводства. Паўночна-ўсходняя частка была ва ўласнасці Корсакаў і ўваходзіла ў Полацкае ваяводства. У абедзвюх частках былі гандлёвыя плошчы. У 16 ст. на месцы двара Зяновічаў быў пабудаваны замак. У паўночна-ўсходняй частцы пачыналіся шляхі на Полацк, Дзісну і мястэчка Беразвечча (цяпер у межах горада). У 16 ст. Глыбокае стала мястэчкам ВКЛ. Належала да Корсакаў, Радзівілаў, Вітгенштэйнаў. У 1639 заснаваны каталіцкі кляштар, у 18—19 ст. пры ім былі пачатковая школа, бібліятэка, аптэка і інш. Ад 1793 у складзе Расіі, мястэчка Дзісненскага павета. Падчас 1-ай сусветнай вайны ў Глыбокім пакладзена чыгунка. З 1918 г. у складзе Польшчы (афіцыйна аз 1921), цэнтр Дзісненскага павета Віленскага ваяводства. З 1939 г. у складзе БССР, з 1940 — горад, цэнтр раёна.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г. № 36 зацверджаны сучасны герб горада.
Насельніцтва [правіць]
- 1959 — 7,3 тыс.
- 1970 — 11,9 тыс.
- 2009 — 19,5 тыс.
Эканоміка [правіць]
Прадпрыемствы харчовай і дрэваапрацоўчай прамысловасці. Буйнейшыя прадпрыемствы:
- Глыбоцкая птушкафабрыка, ААТ
- Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат, ААТ
- Глыбоцкі доследны лясгас, ДЛГУ
- Глыбоцкі кансервавы завод, ААТ
- Глыбоцкі мясакамбінат, ААТ
- Глыбоцкі хлебазавод, філіял РУПП «Віцебскхлебпрам»
Гасцініца. Дом паляўнічага. Глыбокае — цэнтр турызму нацыянальнага значэння.
З пач. 20 ст. Глыбокае — цэнтр ганчарнага промыслу, так званай глыбоцкай керамікі.
Культура [правіць]
Выдатныя мясціны [правіць]
- Глыбоцкі дэндрарый — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння
- Глыбоцкі Троіцкі касцёл
- Глыбоцкая Ільінская капліца
- Глыбоцкі Раства-Багародзіцкі сабор
- Мемарыяльная калона ў памяць пра Канстытуцыю 3 мая 1791 г. (кан. XVIII ст.)
У 2012 годзе да Дня беларускага пісьменства было ўсталявана 8 бронзавых бюстаў знакамітым беларусам Язэпу Корсаку, Элізэру Бэн-Іегуду (Дэвід Перэльман), Язэпу Драздовічу, Ігнату Буйніцкаму, Алесю Дубровічу, Пятру Казлову, Паўлу Сухому, Вацлаву Ластоўскаму[1].
Вядомыя асобы [правіць]
- T. Даленга-Мастовіч (1898—1939), польскі пісьменнік, аўтар «Знахара»
- П. Крушыньскі (1796—1859) кармеліта босы
- сястра Тадэа Касцюшка (1868—1946), манахіня непакалянка, узнагароджана сярэбраным крыжам заслугі, заклала ў Глыбокім школу, пабудавала кляштар
- К. С. Душэўскі (1891—1959), беларускі палітычны дзеяч, дыпламат, рэдактар, педагог
- П. В. Сухі (1895—1975), беларускі авіяканструктар, двойчы Герой Працы
- Язэп Драздовіч (1888—1954), беларускі мастак, скульптар, этнограф, археолаг, педагог. Адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага гістарычнага жывапісу [2][3].