Аўтамабільныя дарогі Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Cobblestoned road, Belarus.jpg

Аўтамабільныя дарогі Беларусі — пракладзеныя па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь рэспубліканскія (у т. л. нацыянальны сегмент міжнародных), мясцовыя і ведамасныя дарогі для руху аўтамабільнага транспарта.

Уладальнікамі аўтамабільных дарог могуць быць Рэспубліка Беларусь, яе адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, юрыдычныя і фізічныя асобы, ва ўласнасці якіх знаходзяцца аўтамабільныя дарогі, а таксама юрыдычныя асобы, за якімі аўтамабільныя дарогі замацаваныя на праве гаспадарчага ведання ці аператыўнага кіравання.

Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў галіне аўтамабільных дарог і дарожнай дзейнасці з'яўляецца Дэпартамент «Белаўтадар» Міністэрства транспарта і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

Усяго ў Беларусі больш за 50 тыс. км дарог агульнага карыстання і каля 200 тыс. км ведамасных (сельскагаспадарчых, прамысловых прадпрыемстваў, лясныя і інш.), у т. л. 10 тыс. км у гарадах і населеных пунктах. Пры гэтым шчыльнасць пазагарадскіх дарог з цвёрдым пакрыццём пакуль даволі нізкая — 337 км на 1000 км2 тэрыторыі, — для параўнання: у еўрапейскіх краінах з развітой сеткай аўтамабільных дарог гэты паказчык роўны ў сярэднім 906 км.

Аўтадарогі для высокаінтэнсіўнага і скораснага руху аўтамабільнага транспарту без перасячэнняў транспартных патокаў на адным узроўні называюцца аўтамагістралямі. Звычайна пракладваюцца ў абход гарадоў і прамысловых цэнтраў, сувязь з якімі ажыццяўляецца па пад'яздных дарогах.

Класіфікацыя аўтамабільных дарог[правіць | правіць зыходнік]

Схема асноўных аўтамабільных дарог Беларусі

У залежнасці ад функцыянальнага прызначэння аўтамабільныя дарогі Беларусі падраздзяляюцца на рэспубліканскія і мясцовыя.

Да рэспубліканскіх аўтамабільных дарог адносяцца аўтамабільныя дарогі, уключаныя ў сетку міжнародных аўтамабільных дарог (еўрапейскай транспартнай сістэмы), а таксама аўтамабільныя дарогі, якія забяспечваюць транспартныя сувязі:

Да мясцовых аўтамабільных дарог адносяцца аўтамабільныя дарогі, што забяспечваюць транспартныя сувязі:

  • адміністрацыйных цэнтраў сельсаветаў, гарадоў раённага падпарадкавання, гарадскіх, курортных і рабочых пасёлкаў, сельскіх населеных пунктаў з адміністрацыйнымі цэнтрамі раёнаў, на тэрыторыі якіх яны размешчаны, а таксама гарадоў раённага падпарадкавання, гарадскіх, курортных і рабочых пасёлкаў паміж сабой і з бліжэйшымі чыгуначнымі станцыямі, аэрапортамі, рачнымі портамі і прыстанямі па-за гарадской рысай;
  • месцаў масавага адпачынку, турызму, спартыўных комплексаў, курортаў, бальніц, школ-інтэрнатаў, дамоў адпачынку, аздараўленчых лагераў, могілак, гістарычных помнікаў, помнікаў прыроды і культуры з адміністрацыйнымі цэнтрамі абласцей і раёнаў, на тэрыторыі якіх знаходзяцца гэтыя аб'екты, а таксама з бліжэйшымі чыгуначнымі станцыямі, аэрапортамі, рачнымі портамі, прыстанямі і рэспубліканскімі аўтамабільнымі дарогамі;
  • адміністрацыйных цэнтраў сельсаветаў паміж сабой, сельскіх населеных пунктаў (у тым ліку дарогі, якія праходзяць па тэрыторыі гэтых населеных пунктаў) з аўтамабільнымі дарогамі агульнага карыстання;
  • раёнаў індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва, размешчаных у сельскай мясцовасці, і садаводчых таварыстваў з аўтамабільнымі дарогамі агульнага карыстання.

Да аўтамабільных дарог неагульнага карыстання адносяцца аўтамабільныя дарогі, прызначаныя для ўнутрыгаспадарчых і тэхналагічных перавозак, службовыя і патрульныя аўтамабільныя дарогі ўздоўж каналаў, трубаправодаў, ліній электраперадачы, іншых камунікацый і збудаванняў, а таксама службовыя аўтамабільныя дарогі да гідратэхнічных і іншых збудаванняў.

Асобую катэгорыю аўтамабільных дарог неагульнага карыстання складаюць аўтамабільныя дарогі, якія знаходзяцца ў веданні Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага камітэта пагранічных войск Рэспублікі Беларусь. На гэтыя дарогі не распаўсюджваецца дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аўтамабільных дарогах і дарожнай дзейнасці» ад 2 снежня 1994 № 3434-XII.

Міжнародныя аўтамабільныя дарогі[правіць | правіць зыходнік]

Нумар Найменаванне (маршрут)
Е 28 БерлінШчэцін — Галенюў — Кашалін — Гданьск... Калінінград — Таўпакі — Несцераў — Мар'ьямпальВільнюс — Мінск
Е 30 Корк — Уотэрфард — Уэксфард — Рослер... Фішгард — Суонсі — Кардыф — Ньюпарт — Брысталь — Лондан — Колчэстр — Іпсуіч — Фелікстаў... Хук-ван-Холанд — Гаага — Гоўда — Утрэхт — Амерсфард — Ольдэнцаль — Оснабрук — Бад — Ойенхаўзен — ГановерБраўншвейгМагдэбург — Берлін — Свябодзін — Познань — Ловіч — ВаршаваБрэст — Мінск — СмаленскМаскваРазаньПензаСамараУфаЧалябінск
Е 85 КлайпедаКаўнас — Вільнюс — ЛідаСлонімКобрынЛуцкЧарнаўцы — Сірэт — Сучава — Роман — Бакеу — Мерэшэсці — Базэу — Урзічэні — Бухарэст — Джурджу — Русе — Бяла — Вяліка-ТырнаваСтара-Загора — Хаскава — Свілеград — Орменіё — Кастаньяс — Дзідзіматыхон — Александрупаліс
Е 95 Санкт-ПецярбургПскоўГомельКіеўАдэса... Самсун — Мярзіфон
Е 271 Мінск — Гомель

Рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі[правіць | правіць зыходнік]

Нумар Найменаванне (маршрут)
М-1/Е 30 Брэст (Казловічы) — Мінск — граніца Расійскай Федэрацыі (Рэдзькі) / пад'езды: да Дзяржынска, Пружан, аэрапорта Брэст, Кобрына, Брэста
М-2 Мінск — Нацыянальны аэрапорт Мінск
М-3 Мінск — Віцебск / пад'езды: да Лагойска, мемарыяльнага комплекса «Хатынь», Бешанковіч
М-4 Мінск — Магілёў / пад'езд да аэрапорта Магілёў
М-5/Е 271 Мінск — Гомель / пад'езды: да Бабруйска, Жлобіна
М-6 Мінск — Гродна — граніца Рэспублікі Польшча (Брузгі) / пад'езды: да Валожына, Ліды, аэрапорта Гродна, Гродна
М-7/Е 28 Мінск — Ашмяны — граніца Літоўскай Рэспублікі (Каменны Лог) / пад'езд да Валожына
М-8/Е 95 Граніца Расійскай Федэрацыі (Езярышча) — Віцебск — Гомель — граніца Украіны (Новая Гута) / пад'езды: да аэрапорта Віцебск, Оршы, Копысі, Шклова, Магілёва, Быхава, Гомеля
М-9 Кальцавая дарога вакол Мінска / пад'езд да пансіяната
М-10 Граніца Расійскай Федэрацыі (Селішча) — Гомель — Кобрын / пад'езды: да Гомеля, Петрыкава, Жыткавіч, Лунінца
М-11/Е 85 Граніца Літоўскай Рэспублікі (Беняконі) — Ліда — Слонім — Быцень / пад'езд да санаторыя «Радон»
М-12/Е 85 Кобрын — граніца Украіны (Макраны)
Шаблон:Табличка-by Мінск — Дзяржынск
Р-2/Е 85 СтоўбцыІвацэвічы — Кобрын
Р-3 Лагойск — Зембін — Глыбокае — граніца Латвійскай Рэспублікі (Урбаны)
Р-4 БаранавічыЛяхавічы (да аўтамабільнай дарогі Р-43)
Р-5 Баранавічы — НавагрудакІўе
Р-6 Івацэвічы — ПінскСтолін
Р-7 КамянецЖабінка — Федзькавічы
Р-8 Лунінец — Пінск
Р-9 Высокае — Воўчын — граніца Рэспублікі Польшча
Р-10 Любча — Навагрудак — Дзятлава
Р-11 Парачаны (ад аўтамабільнай дарогі М-6/Е 28) — Навагрудак — Нясвіж
Р-12 Нясвіж — Клецк
Р-13 Клецк — СіняўкаГанцавічы — Лунінец
Р-14 ПолацкМіёрыБраслаў
Р-15 Крычаў — Орша — Лепель / пад'езд да Горак
Р-16 Цюхінічы — Высокае — граніца Рэспублікі Польшча (Пяшчатка)
Р-17 Брэст — граніца Украіны (Олтуш)
Р-18 Граніца Расійскай Федэрацыі (Кастрова) — ВерхнядзвінскШаркаўскі раён — Казяны
Р-19 ТалачынКрупкі
Р-20 Віцебск — Полацк — граніца Латвійскай Рэспублікі (Грыгараўшчына) / пад'езды: да Полацка, Наваполацка, Верхнядзвінска
Р-21 Віцебск — граніца Расійскай Федэрацыі (Лёзна)
Р-22 Орша — Дуброўна — да аўтамабільнай дарогі М-1/Е 30 (Буда)
Р-23 Мінск — Мікашэвічы / пад'езды: да Слуцка, Салігорска
Р-24 Полацк — Расоны
Р-25 Віцебск — Сянно — Талачын
Р-26 Талачын — Круглае — Нежкава
Р-27 Браслаў — ПаставыМядзель / пад'езд да граніцы Літоўскай Рэспублікі (Відзы)
Р-28 Мінск — МаладзечнаНарач / пад'езды: да Вілейкі, вёскі Гатовічы
Р-29 Ушачы — Вілейка
Р-30 Гомель — ВеткаЧачэрск — Ямнае
Р-31 Бабруйск (ад аўтамабільнай дарогі М-5/Е 271) — Мазыр — граніца Украіны (Новая Рудня) / пад'езды: да Бабруйска, Ельска
Р-32 РэчыцаЛоеў
Р-33 Рэчыца — Хойнікі
Р-34 АсіповічыГлускАзарычы
Р-35 КалінкавічыБрагін — Камарын — граніца Украіны (Камарын)
Р-36 Мазыр — Лельчыцы — Мілашавічы — граніца Украіны (Глушкавічы)
Р-37 Міхалкі — Нароўля — граніца Украіны (Аляксандраўка)
Р-38 Буда-Кашалёва (ад аўтамабільнай дарогі М-5/Е 271) — Чачэрск — Краснаполле
Р-39 Рагачоў — Жлобін (да аўтамабільнай дарогі М-5/Е 271)
Р-40 Бараўляны — Лагойск / пад'езд да комплекса «Азёрны»
Р-41 Слонім - МастыСкідзель — граніца Літоўскай Рэспублікі (Парэчча)
Р-42 Гродна — Гожа — граніца Літоўскай Рэспублікі (Прывалкі)
Р-43 Граніца Расійскай Федэрацыі (Звянчатка) — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы (да аўтамабільнай дарогі Р-2/Е 85) / пад'езды: да Слаўгарада, Чэрыкава
Р-44 Гродна — Ружаны — Івацэвічы
Р-45 Полацк — Глыбокае — граніца Літоўскай Рэспублікі (Катлоўка)
Р-46 Лепель — Полацк — граніца Расійскай Федэрацыі (Юхнавічы)
P-47 Свіслач — Поразава — Пружаны
Р-48 Варняны — Ашмяны — Юрацішкі — Іўе / пад'езд да граніцы Літоўскай Рэспублікі (Лоша)
Р-50 Масты — Зэльва — Ружаны
Р-51 Астрына — ШчучынВаўкавыск
Р-53 Слабада — Навасады / пад'езд да Кургана Славы
Р-54 Першаі — Івянец — Нясвіж (праз Дзераўное)
Р-55 Бабруйск — Глуск — Любань (да аўтамабільнай дарогі Р-23)
Р-56 Маладзечна — Валожын
Р-57 Кучына — Любань — Ветчын (да аўтамабільнай дарогі М-10)
Р-58 Мінск — Калачы — Мядзел
Р-59 Лагойск — СмалявічыМар'іна Горка
Р-60 Купа — Занарач — Брусы
Р-61 УздаКапыль — Гулевічы (праз Старыцу)
Р-62 Чашнікі — Бобр — Бабруйск (праз Клічаў)
Р-63 Барысаў — Вілейка — Ашмяны
Р-64 Стоўбцы — Мір
Р-65 Заслаўе — Дзяржынск — Возера
Р-66 Калачы — Лагойск
Р-67 Барысаў — Беразіно — Бабруйск
Р-68 Пухавічы — Узда — Негарэлае
Р-69 Смалявічы — Смілавічы — Праўдзінскі — Шацк
Р-70 Княжыцы — Горкі — Леніна
Р-71 Магілёў — Слаўгарад
Р-72 Асіповічы — Свіслач
Р-73 Чавусы — Мсціслаў — граніца Расійскай Федэрацыі (Каськова)
Р-74 Чэрыкаў — Краснаполле — Хоцімск
Р-75 Клімавічы (ад аўтамабільнай дарогі Р-43) — Касцюковічы — граніца Расійскай Федэрацыі (Смолькі) / пад'езды: да Клімавіч, Касцюковіч
Р-76 Орша — Шклоў — Магілёў
Р-77 Шклоў — Бялынічы (праз Прыгані)
Р-78 Алекшыцы — Ваўкавыск — Поразава
Р-79 Клічаў — Чачэвічы
Р-80 Слабада — Паперня
Р-81 Пружаны — граніца Рэспублікі Польшча / пад'езд да вёскі Віскулі
Р-82 Акцябрскі — Парычы — Рэчыца / пад'езд да Светлагорска
Р-83 Брэст — Камянец — Нацыянальны парк Белавежская пушча
Р-84 БярозаДрагічын
Р-85 Слонім — Высокае
Р-86 Багушэўск (ад аўтамабільнай дарогі М-8/Е 95) — Сянно — Лепель — Мядзел
Р-87 Віцебск — Орша
Р-88 ЖыткавічыДавыд-Гарадок — граніца Украіны (Верхні Церабежаў)
Р-89 Ліда — Трокелі — Геранёны — граніца Літоўскай Рэспублікі (Геранёны)
Р-90 Парычы — Чырвоны Бераг (да аўтамабільнай дарогі М-5/Е 271)
Р-91 Асіповічы — Баранавічы
Р-92 Мар'іна Горка — Старыя Дарогі
Р-93 Магілёў — Бабруйск
Р-94 Брэст — Тамашоўка — граніца Украіны / пад'езд да граніцы Рэспублікі Польшча (Дамачова)
Р-95 Лынтупы — Свір — Смаргонь — Крэва — Гальшаны
Р-96 Магілёў — Расна — Мсціслаў / пад'езды: да Чавус, Дрыбіна
Р-97 Магілёў — Быхаў — Рагачоў
Р-99 Баранавічы — Ваўкавыск — Пагранічны — Гродна / пад'езды да граніцы Рэспублікі Польшча (Брузгі, Бераставіца)
Р-100 Масты — Вялікая Бераставіца
Р-101 Пружаны — Бяроза
Р-102 Высокае — Камянец — Кобрын
Р-103 Клецк — Ляхавічы
Р-104 Жабінка — Кобрын
Р-105 Ганцавічы — Лагішын
Р-106 Маладзечна — Смаргонь / пад'езд да Смаргоні
Р-107 Нясвіж — Цімкавічы
Р-108 Баранавічы — Моўчадзь — Дзятлава
Р-109 Лёзна — Арэхаўск (да аўтамабільнай дарогі М-8/Е 95)
Р-110 Глыбокае — Паставы — Лынтупы — граніца Літоўскай Рэспублікі (Лынтупы) / пад'езд да граніцы Літоўскай Рэспублікі (Мальдзевічы)
Р-111 Бешанковічы — Чашнікі
Р-112 Віцебск — Сураж — граніца Расийскай Федэрацыі (Стайки)
Р-113 Сянно — Бешанковічы — Ушачы
Р-114 Гарадок — Ула — Камень
Р-115 Віцебск — Гарадок (да аўтамабільнай дарогі М-8/Е 95)
Р-116 Ушачы — Лепель
Р-118 Любонічы (ад аўтамабільнай дарогі Р-62) — Кіраўск
Р-119 Слаўгарад — Ніканавічы (да аўтамабільнай дарогі М-8/Е 95)
Р-120 Быхаў — Бялынічы
Р-121 Шклоў — Круглае
Р-122 Магілёў — Чэрыкаў — Касцюковічы
Р-123 Прысна — Масток — Дрыбін — Горкі
Р-124 Ветка — Добруш — Церахаўка — граніца Расийскай Федэрацыі і граніца Украіны (Весялоўка)
Р-125 Лоеў — Брагін
Р-126 Ельск — Нароўля
Р-128 Тураў — Лельчыцы — Славечна (да аўтамабільнай дарогі Р-31)
Р-129 Гомель — аэрапорт Гомель
Р-130 Буда-Кашалёва — Уваравічы — Калініна
Р-131 Калінкавічы — Мазыр (да аўтамабільнай дарогі Р-31)
Р-132 Граніца Расийскай Федэрацыі (Гарбачова) — Расоны — Кахановічы
Р-134 Вялікая Бераставіца — Кваторы — Свіслач
Р-135 Иўе — Трокелі — Радунь
Р-136 Войцешын (ад аўтамабільнай дарогі Р-2/Е 85) — Хомск — Драгічын
Р-138 Чавусы — Слаўгарад (да аўтамабільнай дарогі Р-71)
Р-139 Хоцімск — Родня
Р-140 Слаўгарад — Краснаполле
Р-141 Беліца — Жалудок — Ражанка
Р-142 Зэльва — Дзярэчын — Медзвіновічы
Р-144 Іванава — граніца Украіны (Махро)
Р-145 Гродна — Астрына — Радунь — граніца Літоўскай Рэспублікі (Доцішкі)
Р-146 Ашмяны — Клявіца — граніца Літоўскай Рэспублікі (Клявіца)
Р-147 Стытычава — Невель — граніца Украіны (Невель)
Р-148 Ельск — Махновічы (да аўтамабільнай дарогі Р-36)
Р-149 Жлобін (ад аўтамабільнай дарогі М-5/Е 271) — Светлагорск (да аўтамабільнай дарогі Р-82)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]