Павел, апостал
Павел (стар.-грэч. Σαούλ (Saul), Σαῦλος (Saulos), Παῦλος (Paulos)) (?, Тарс — каля 60) — адзін з хрысціянскіх апосталаў, прапаведнікаў хрысціянства, прылічаны да святых; «апостал усіх народаў».
Рымскі грамадзянін родам з набожнай яўрэйскай сям'і, быў актыўным місіянерам іудаізму. Пасля пераходу ў хрысціянства (32) стаў актыўным місіянерам новай веры; дзейнічаў у Сірыі, Кілікіі, Македоніі, Грэцыі, Малой Азіі. Быў арыштаваны ў Ерусаліме і замучаны ў Рыме.
Верагодных выяваў не існуе, а іканаграфічная традыцыя, калі наогул існуе, пачынаецца каля 4 ст. Напрыклад, на медальёне з пазалочанага шкла, дзе Павел выяўлены разам з Пятром, ён паказаны з даўгаватай барадой і вялікай лысінай.[1]
Яму прыпісваецца аўтарства 14 пасланняў, якія ўвайшлі ў звод г.зв. Новага запавету Бібліі, у сапраўднасці ж гэтыя пасланні напісаныя рознымі асобамі і ў розны час, але не раней чым у 1-ай пал. 2 ст.[2]
Зноскі
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.128. ISBN 5-343-00151-3.
[правіць] Гл. таксама
