Перайсці да зместу

Уселюбскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 22:01, 1 снежня 2018, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (аўтаматычны перанос катэгорыі)
Уселюбскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Навагрудскі раён
Уключае 31 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр аграгарадок Уселюб
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Старшыня сельсавета Чарнэль Іван Уладзіслававіч
Кіраўнік спраў Вежэль Жанна Аляксандраўна
Афіцыйныя мовы беларуская/руская
Насельніцтва (2018) 2 509
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 1597
Код аўтам. нумароў 4
Тэлефоны сельсавета 74787, 74731

Усе́любскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.

Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Уселюб.

Насельніцтва, жыхароў: 2201 (2009 г.)[1], 2054 (2017 г.), 2509 (2018 г.).

Гісторыя

12 кастрычніка 1940 года ўтвораны Уселюбскі сельсавет.

25 чэрвеня 2008 года ў склад Уселюбскага сельсавета уключаны ўсе вёскі скасаванага Бенінскага сельсавета: Бенін, Зенявічы, Ляхавічы 1, Ляхавічы 2, Марцулі, Нізаўцы, Пліса 1, Пліса 2, Рахавец, Храпянева[2].

22 жніўня 2017 года ў склад Уселюбскага сельсавета ўвайшлі землі плошчай 12 292 га і усе населеныя пункты скасаванага Ацмінаўскага сельсавета: аграгарадок Ацмінава, вёскіАльхоўка, Бердаўка, Генюшы, Гніліца, Дзетамля, Лаўскія, Лешчанка, Малачкі[3].

Склад

Па стану на 2017 год у склад сельсавета ўваходзіла 22 населеных пункта, пасля рэарганізацыі – 31 населены пункт (01.01.2018 г.).

У склад сельсавета ўваходзіла 22 населеных пункта (2009 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009[1]
Альхоўка вёска 51*
Ацмінава аграгарадок 328*
Басіна вёска 77
Бенін аграгарадок 232
Бердаўка вёска 38*
Біцавічы вёска 15
Вялікія Карнышы вёска 437
Генюшы вёска 25*
Гірдаўка вёска 62
Гніліца вёска 1*
Дзетамля вёска 35*
Дубравіца вёска 43
Забалаць вёска 30
Зенявічы вёска 45
Лаўскія вёска 4*
Лешчанка вёска 134*
Ляхавічы 1 вёска 60
Ляхавічы 2 вёска 63
Малачкі вёска 4*
Марцулі вёска 27
Масцішча вёска 194
Нізаўцы вёска 53
Пліса 1 вёска 18
Пліса 2 вёска 22
Рахавец вёска 73
Рэцемля вёска 45
Слачва вёска 19
Трасцянка вёска 33
Уселюб аграгарадок 603
Храпянева вёска 2
Шкелічы вёска 48
* – да 22.08.2017 г. у Ацмінаўскім с/с

Арганізацыі і прадпрыемствы

  • ААТ «Уселюб»
  • філіял «АграНёман» ААТ «Лідахлебапрадукт»
  • Уселюбскае лясніцтва
  • ГУСО «Навагрудскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў»
  • Лекава-працоўны прафілакторый № 5 Упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС РБ па Гродзенскай вобласці
  • Уселюбская ўчастковая ветэрынарная лякарня
  • пажарна-аварыйны выратавальны пункт у аграгарадку Бенін
  • ўчастак Навагрудскага РУП ЖКГ.

Гандаль і сфера паслуг

  • комплексна-прыёмныя пункты у аграгарадках Ацмінава і Уселюб
  • аддзяленне філіяла ААТ «АСБ Беларусбанк» у аграгарадку Уселюб
  • аддзяленні паштовай сувязі ў аграгарадках Ацмінава і Уселюб
  • крамы ў аграгарадках Ацмінава, Бенін і Уселюб; вёсках Ляхавічы і Масцішча.

Установы адукацыі

  • ДУА «Уселюбскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя школа».

Установы аховы здароўя

  • Уселюбская ўрачэбная амбулаторыя
  • ФАП у аграгарадках Ацмінава і Бенін, вёсцы Масцішча
  • аптэка ў аграгарадку Уселюб.

Культура

  • Уселюбскі сельскі Дом культуры
  • Ацмінаўскі сельскі Дом культуры
  • Бенінскі сельскі клуб
  • сельскія бібліятэкі ў аграгарадках Ацмінава, Бенін і Уселюб.

Славутасці

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0263-6 (т.16). С. 264–265.
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. ISBN 985-11-0276-8.

Спасылкі

Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт

Зноскі

  1. а б Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года
  2. http://pravo.by/pdf/2008-181/2008-181(002-013).pdf О решении вопросов административно-территориального устройства Новогрудского района
  3. http://kodeksy-by.com/norm_akt/source-Гродненский%20облсовет/type-Решение/272-22.08.2017.htm Решение Гродненский облсовет 272 22.08.2017 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Новогрудского района Гродненской области