Бягомльскі раён
Бягомльскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Бягомль |
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 |
Дата скасавання | 20 студзеня 1960 |
Насельніцтва (1925) | 28 265 |
Плошча | 1400 (1925) |
Бяго́мльскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924 — 1960 гадах. Утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Барысаўскай, у 1927 — 1930 гадах у Мінскай, з 1935 года ў складзе Лепельскай акругі, з 1938 года ў складзе Мінскай абласцей. Цэнтр — Бягомль.
Гісторыя
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — сяло Бягомль. 20 жніўня 1924 года падзелены на 9 сельсаветаў: Бягомльскі, Бярозкаўскі, Бярэзінскі, Вітуніцкі, Восаўскі, Глінскі, Домжарыцкі, Кадлубішчанскі (Кадубіцкі), Нядальскі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. 22 верасня 1927 года да раёна далучаны Іканскі і Мсціжскі сельсаветы скасаванага Зембінскага раёна. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. З 21 чэрвеня 1935 года раён у складзе Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — у складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Бягомль атрымаў статус гарадскога пасёлка. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Кадлубішчанскі і Нядальскі сельсаветы. 20 студзеня 1960 года раён скасаваны, Бярозкаўскі, Бярэзінскі, Вітуніцкі, Восаўскі, Глінскі сельсаветы і гарадскі пасёлак Бягомль перададзены Докшыцкаму раёну Віцебскай вобласці, Домжарыцкі сельсавет — Лепельскаму раёну Віцебскай вобласці, Іканскі і Мсціжскі сельсаветы — Барысаўскаму раёну Мінскай вобласці.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Бягомльскі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 391.
- Бегомльский район // Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Кн. 1 / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — С. 40—41. — 536 с.: ил. — ISBN 978-985-11-0525-6.